Адзiн... i адзiнокi?ПАСЛЯ ПIСЬМА Я — пенсiянер, жыву адзiн. Кажуць, што такiм лiчыльнiкi вады павiнны ўстанаўлiваць бясплатна. Цi праўда гэта?Ф.Ф., Светлагорск. Як патлумачылi рэдакцыi ў Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, згодна з п. 5.3 Пратакола даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 2005 года № 18 аблвыканкамам даручана ажыццяўляць устаноўку iндывiдуальных прыбораў улiку расходу вады ў кватэрах адзiнокiх непрацуючых пенсiянераў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. У адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь «Аб шлюбе i сям’i», якi ўступiў у сiлу з 1 верасня 1999 г., адзiнокiмi могуць быць прызнаны: 1. Непрацаздольныя пенсiянеры, якiя не маюць асоб, абавязаных па закону iх утрымлiваць: паўналетнiх дзяцей i мужа (жонкi). 2. Пенсiянеры, якiя маюць паўналетнiх дзяцей i мужа (жонку), якiя самi з’яўляюцца непрацаздольнымi ў сувязi з дасягненнем агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту (60 гадоў мужчынамi i 55 гадоў жанчынамi) цi наступленнем iнвалiднасцi I цi II груп.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я — пенсiянер, жыву адзiн. Кажуць, што такiм лiчыльнiкi вады павiнны ўстанаўлiваць бясплатна. Цi праўда гэта? |
|