У Бiгосава завiталi амялушкiПытальнiк Мне 65 гадоў, з якiх больш за 20 гадоў я выпiсваю сваю родную газету «Звязда». Чытаю яе ад першай да апошняй старонкi. Сёння вырашыла запытацца ў вашага спецыялiста пра птушак. Летась на рабiну ля дома прылятала недзе 20 аднолькавых птушак. Сёлета ў зiму на гэтыя дрэвы прыляцелi 15 птушак, а потым яшчэ больш — i ўсе аднолькавыя. На мiнулым тыднi ў двары я налiчыла не менш за 100 птушак. На дрэвах яны паз’ядалi ўсю рабiну. Праўда, я не ведаю, што гэта за птушкi. Яны крыху большыя за шпака. У iх такi незвычайны хахалок на галаве, вельмi-вельмi прыгожыя. Бачыла я iх толькi зiмой i ў сваiм лiсце намалявала, як змагла...Надзея Мягель, вёска Бiгосава, Верхнядзвiнскi раён. У нашай краiне гэтая маленькая прыгожая птушка вядома як амялушка, а ў Расii — «свиристель». У нас амялушкi не гняздуюцца, а сустракаюцца толькi на зiмоўцы i падчас транзiтных мiграцый. Радзiмай гэтай птушачкi лiчыцца тэрыторыя ад паўночнай Скандынавii да Камчаткi, Аляска, паўднёва-заходнiя раёны Канады i ЗША. У Беларусi сустракаецца восенню i зiмой на адкрытых тэрыторыях з невялiкiмi групамi дрэў цi кустоў з ягадамi (асаблiва глогу i рабiны), у населеных пунктах, гарадах, на ўскрайках лясоў, паркаў i садоў. Масавымi групоўкамi залятаюць амялушкi на Фарэры, у Iсландыю, Iрландыю, Францыю, Iспанiю, Партугалiю, Мальту, Грэцыю, Албанiю, Арменiю, Турцыю, Кiпр i, вядома, у Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне 65 гадоў, з якiх больш за 20 гадоў я выпiсваю сваю родную газету «Звязда». Чытаю яе ад першай да апошняй старонкi. Сёння вырашыла запытацца ў ваша
|
|