21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Абавязак па забеспячэнню аўтамабiлем захоўваецца за наймальнiкам»

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Iван Iванавiч КОРАНЬ з вёскi Рубеж Клецкага раёна з’яўляецца iнвалiдам II групы (захворванне апорна-рухальнага апарата). У 1982 годзе яму быў выдзелены «Запарожац», якi праз 7 гадоў, як i належыць, быў здадзены ў аўтамагазiн у Стоўбцах. I вось з таго часу Iван Iванавiч не можа атрымаць новы аўтамабiль, паскардзiлася яго жонка Зоя Пятроўна. «Гады чатыры таму спрабавалi высветлiць сiтуацыю, дык нам паведамiлi ў органах сацзабеспячэння, што муж стаiць у чарзе на атрыманне аўтамабiля першым па лiку. А тут нядаўна прыходзiць з Белдзяржстраха папера, дзе нам паведамляюць, што, згодна з чаргой, забяспечыць Iвана Iванавiча аўтамабiлем «Таўрыя» цi «Ака» з ручным кiраваннем змогуць толькi ў 2011 годзе. Чаму так атрымалася? Муж мой 1949 года нараджэння, выходзiць, атрымае аўтамабiль, калi яму будзе ўжо за 60 гадоў. Яшчэ ў адказе пiсалася аб прызначэннi грашовай кампенсацыi (да забеспячэння аўтамабiлем) на транспартныя расходы ў памеры 35 тысяч рублёў у год. Што гэта за грошы такiя?»

У пошуках адказу на пытаннi чытачкi мы звярнулiся ў фiлiял Белдзяржстраха па Мiнскай вобласцi. Вось што нам паведамiлi спецыялiсты.

Згодна з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30.07.2003 г. № 18 «Аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворваннях», ажыццяўленне абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў у краiне з 1 студзеня 2004 года ўскладзена на Белдзяржстрах.

Як вынiкае з дакументаў улiковай транспартнай справы, атрыманай ад Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама, I.I. Корань праз органы сацыяльнай абароны быў забяспечаны аўтамабiлем «Запарожац», якi ў 1992 годзе рэалiзаваў праз камiсiйны магазiн. Згодна з выпiскай з акта агляду Мiнскай абласной МРЭК-1 ад 15.03.2001 года, у пацярпеўшага былi ўстаноўлены медыцынскiя паказаннi да забеспячэння аўтамабiлем «Таўрыя» цi «Ака» i адначасова ён быў прызнаны годным да кiравання аўтамабiлем з ручным кiраваннем. Таму СВК «Загорнае» (колiшнi калгас iмя Ульянава), дзе I.I. Корань атрымаў працоўнае калецтва, абавязана было забяспечыць яго аўтамабiлем тэрмiнам на 10 гадоў. Паколькi наймальнiк не забяспечыў аўтамабiлем, дык у яго да 2011 года ўтварылася запазычанасць перад I.I. Коранем (г.зн. пачынаючы ад даты агляду МРЭК i да заканчэння ўстаноўленага тэрмiну эксплуатацыi аўтамабiля).

«Падпунктам 4.7. пункта ўказанага Дэкрэта ўстаноўлена, што страхоўшчык не нясе адказнасцi па лiквiдацыi запазычанасцi, якая ўтварылася ў вынiку невыканання наймальнiкам, у тым лiку i лiквiдаваным, абавязкаў па пакрыццю ўрону, што быў нанесены работнiкам калецтвам, прафесiйным захворваннем або iншым пашкоджаннем здароўя, звязаным з выкананнем iмi працоўных абавязкаў, калi гэтая запазычанасць узнiкла да 1 студзеня 2004 года. Абавязак па лiквiдацыi такой запазычанасцi захоўваецца за наймальнiкам».

З улiкам вышэйвыкладзенага, аўтамабiлем з ручным кiраваннем за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў I.I. Корань будзе забяспечаны ў 2011 годзе.

Да атрымання аўтамабiля, паведамiлi нам далей, будзе ажыццяўляцца выплата штогадовай грашовай кампенсацыi расходаў на транспартнае абслугоўванне за кошт сродкаў абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў у памеры 35.000 рублёў у год (якая выплачваецца ў студзенi i лiпенi бягучага года роўнымi часткамi), устаноўленая Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22.12.2000 года № 1984 «Аб павелiчэннi грашовых кампенсацый расходаў на бензiн i транспартнае абслугоўванне iнвалiдаў».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iван Iванавiч КОРАНЬ з вёскi Рубеж Клецкага раёна з’яўляецца iнвалiдам II групы (захворванне апорна-рухальнага апарата)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика