Чаму я чытаю «Звязду»
...Бо яна прыходзiць да мяне заўсёды
У мяне за плячыма няма, на жаль, нiякiх унiверсiтэтаў. Скончыла да вайны 7 класаў, нацярпелася ад рэпрэсiй, пражыла ўжо 82 гады. Iнвалiд. Жыву адна... I напiшу, вiдаць, не вельмi складна, але ж чыстую праўду. Усё жыццё я выпiсваю дзве газеты — «Звязду» i сваю раёнку. I не проста чытаю iх — усё самае патрэбнае i цiкавае выразаю, складаю ў папкi. Такiм чынам яно служыць не год i нават не дзесяць. З даваенных нумароў выразкi, на жаль, у мяне не захавалiся, а вось з пасляваенных — шмат: пра хваробы i лекавыя раслiны, пра астралогiю, пра хатнюю гаспадарку... Часта перабiраю, перачытваю i, калi нешта стрэбiцца, заўсёды знайду. Што люблю ў газеце «Звязда», асаблiва распiсваць не буду — усё. Кожны дзень чакаю паштальёна, кожны дзень чытаю. Да апошняга радка. I буду чытаць, пакуль буду бачыць, бо прывыкла. Лiдзiя Андрэеўна КАЗАК. г. Заслаўе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Бо яна прыходзiць да мяне заўсёды |
|