Аматарам футболу ад Нацбанка
Iгар ГРЫШЫН
Яшчэ дзве новыя манеты на гэтым тыднi выпускае ў абарачэнне Нацыянальны банк: сёння паступаюць у продаж сярэбраная памятная манета намiналам 20 рублёў «Чэмпiянат свету па футболу 2006 года. Германiя» i залатыя — намiналам 200 i 10 рублёў «Беларускi балет».
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, гэтыя манеты адчаканены якасцю «пруф», тыраж сярэбранай складае 50 тысяч штук, залатой намiналам 200 рублёў — 1500 штук i залатой намiналам 10 рублёў — 25 тысяч штук. На пярэднiм баку сярэбранай у крузе размешчаны вiдарыс Дзяржаўнага герба Беларусi, пад iм — год чаканкi i проба сплаву, а па кругу надпiс: у верхняй часцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ. На адваротным баку — выява футбольнага мяча з картай свету. Адлюстраванне выканана тэмпадрукаваннем трыма колерамi: чорным i белым — футбольны мяч, шэрым — карта свету, на якой чорным выдзелена тэрыторыя Германii. Вакол мяча размешчана 18 пяцiграннiкаў, а па кругу надпiс: 2006 FIFA WORLD CUP GERMANY TM. Што датычыцца залатых манет, то на iх пярэднiм баку ў крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, размешчаны рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Беларусi, пад iм — год чаканкi i проба сплаву, а па кругу надпiсы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — 200 РУБЛЁЎ на адной i 10 РУБЛЁЎ — на другой манеце. На адваротным баку у цэнтральнай часцы размешчана рэльефная выява балерыны, справа — надпiс «Беларускi балет».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ дзве новыя манеты на гэтым тыднi выпускае ў абарачэнне Нацыянальны банк
|
|