Беларусы — за стабiльнасць
Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ
Усё пазнаецца ў параўнаннi. Iсцiна не новая, але справядлiвая. I што нi кажыце, а сёння цяжка знайсцi чалавека, якi б не захацеў паглядзець у люстэрка статыстыкi: менавiта там найбольш поўна i дакладна можна разгледзець не толькi сябе, але i суседзяў, краiну цалкам. Такую унiкальную магчымасць напрыканцы адыходзячага 2005 года прадаставiў беларусам вядомы сацыялагiчны цэнтр «ЭКААМ». Як вынiкае з даследавання, большасць нашых грамадзян лiчаць гэты год годам стабiльнасцi i ўпэўнена глядзяць у будучыню.
28,7 працэнта рэспандэнтаў цалкам задаволеныя жыццём, якое вядуць. 33,7 працэнта — хутчэй задаволеныя. Абсалютна незадаволеных жыццём беларусаў — 7,5 працэнта. Матэрыяльнае становiшча сваёй сям’i ацэньваюць як вельмi добрае, добрае i сярэдняе адпаведна 9,5 працэнта, 23,4 працэнта i 51,6 працэнта апытаных. Адметна, што 39,5 працэнта рэспандэнтаў упэўненыя, што праз год iх сям’я будзе жыць лепш. Яшчэ 49,1 працэнта не выказваюць апасенняў, што нешта зменiцца ў горшы бок. Большасцю насельнiцтва Беларусi станоўча ацэньваецца i эканамiчная сiтуацыя ў краiне. Сярэднiм эканамiчнае становiшча рэспублiкi лiчаць 56,2 працэнта апытаных, добрым — 24 працэнты, вельмi добрым — 4,4 працэнта апытаных. Абсалютная большасць — 70,5 працэнта рэспандэнтаў перакананы, што палiтычная абстаноўка ў Беларусi застаецца спакойнай. 15,5 працэнта апытаных лiчаць, што за апошнiя гады яна стала менш напружанай. Вiдавочна, што такую эканамiчную i палiтычную стабiльнасць жыхары Беларусi звязваюць з дзеючым кiраўнiцтвам краiны. Так, калi б выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь адбылiся ўжо заўтра, за Аляксандра Лукашэнку аддалi б свае галасы 75,2 працэнта рэспандэнтаў. У той жа час 90,7 працэнта апытаных не ведаюць нiводнага прадстаўнiка апазiцыi, якi б, на iх думку, быў здольны перамагчы на выбарах кiраўнiка беларускай дзяржавы. Даследаванне праводзiлася ва ўсiх рэгiёнах Беларусi. У ходзе яго апытана 2800 грамадзян краiны ва ўзросце ад 18 гадоў i старэй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё пазнаецца ў параўнаннi. Iсцiна не новая, але справядлiвая. I што нi кажыце, а сёння цяжка знайсцi чалавека, якi б не захацеў паглядзець у люстэрка
|
|