21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выносiм смецце з хаты

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся ГАЛОЎЧЫЦ

Душэўная парада

Апошнiм часам расце колькасць людзей, якiя звяртаюцца па кампетэнтную дапамогу

Мiнскi гарадскi цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’i i дзяцей iснуе 6 гадоў. Сёлета сюды звярнулiся 6601 чалавек. Гэта амаль у 8 разоў больш, чым у 1999 годзе. На першым месцы па колькасцi зваротаў знаходзяцца праблемы адносiнаў памiж бацькамi i дзецьмi, далей — канфлiкты шлюбныя i асабiстыя. Мужчыны значна радзей звяртаюцца па дапамогу. Прадстаўнiкi моцнай палавiны чалавецтва схiльныя лiчыць, што не маюць права скардзiцца на праблемы, а павiнны вырашаць iх сваiмi сiламi. Большасць «мужчынскiх» праблем звязаны са здрадамi ў шлюбе, са станам напярэдаднi скасавання шлюбных адносiнаў, а таксама з неабходнасцю палепшыць камунiкатыўныя магчымасцi, каб уладкавацца на добрую працу.

Як расказала намеснiк дырэктара Цэнтра Жанна Мiцкевiч, работа з клiентамi вядзецца па трох накiрунках — псiхалагiчным, сацыяльна-педагагiчным плюс юрыдычная кансультацыя. Кругласутачна працуе дыспетчарская тэлефонная лiнiя, на якой дзяжурыць прафесiянальны кансультант. Створаны 14 груп рознай накiраванасцi i ўзроставых катэгорый. Яны маюць на мэце не толькi вырашэнне канкрэтнай праблемы клiента. Задача псiхолага — падштурхнуць чалавека да росту, самаўдасканалення. Трэнiнгi могуць працягвацца ад 1 да 2 месяцаў для дзяцей i 1—3 месяцы для дарослых пры рэжыме працы адзiн раз на тыдзень. Практыкуецца iндывiдуальная работа на працягу 10 сустрэч. Самай эфектыўнай лiчыцца групавая работа, якая дазваляе ўбачыць праблему больш шырока, з пункту гледжання ўсёй сям’i дый iншых людзей, якiя прымаюць удзел у абмеркаваннi.

Увогуле сям’я разглядаецца як сiстэма, таму пажадана, каб на кансультацыю прыходзiлi ўсе яе члены. Вядома, што ў любой канфлiктнай сiтуацыi вiнаватыя, як мiнiмум, двое.

Мiнскi гарадскi цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’i i дзяцей — не адзiная ўстанова, дзе можна атрымаць псiхалагiчную i iншую дапамогу. Аналагiчныя iснуюць ва ўсiх буйных гарадах Беларусi. Акрамя таго, у самой сталiцы працуюць 9 тэрытарыяльных цэнтраў абслугоўвання насельнiцтва.

Калi сям’я здольная самастойна вырашыць праблему, квалiфiкаваная дапамога не патрэбна. Ёсць i агульныя парады, якiя дапамогуць захаваць гармонiю. Паводле слоў Жанны Мiцкевiч, у першую чаргу трэба прымаць кожнага члена сям’i такiм, якi ён ёсць. Па-другое, варта разумець, што ўзаемаадносiны ў сям’i пачынаюцца з тваiх уласных паводзiнаў: як гукнеш, так i адгукнецца. Трэцяя важная складовая сямейнага шчасця — агульная накiраванасць, бо калi iнтарэсы палярныя, зразумець адзiн аднаго вельмi складана. Наступнае патрабаванне — усведамленне сябе ў ролi жонкi i мацi, мужа i бацькi. У тых, хто не ведае, што стаiць за гэтымi ролямi, i пачынаюцца канфлiкты. Яшчэ неабходна прымаць псiхiчныя асаблiвасцi другога чалавека. Так, ёсць мужчынская псiхiка i жаночая. У любым выпадку кожны мяркуе аб нейкай з’яве суб’ектыўна.

I апошняе, бадай, самае важнае: у сям’i павiнна быць любоў — адзiн да аднаго, да дзяцей, да свайго дома. I абавязкова трэба разумець, што любоў — гэта не проста эмоцыi, а справа, якую ты робiш для другога, клопат аб iм, дапамога ў любой сiтуацыi. Тады сямейнае жыццё будзе прыносiць толькi радасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам расце колькасць людзей, якiя звяртаюцца па кампетэнтную дапамогу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика