Агульны прыбытак гаспадарак — больш чым 680 млрд. рублёў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Па вынiках гэтага года ў аграпрамысловым комплексе будуць выкананы 9 з 10 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Як паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Ганна Андрыевiч, аб’ёмы вытворчасцi малака павялiчылiся на 16 працэнтаў, мяса птушкi — на 15.
Значна ўзраслi экспартныя пастаўкi: па плану «плюс» павiнен быў скласцi 11,5—12,5 працэнта, а рэальна атрымаецца каля 30. Паводле слоў Ганны Андрыевiч, пазiтыўным фактарам з’яўляецца змяншэнне аб’ёмаў iмпартных паставак (91,3 працэнта ў параўнаннi з мiнулагоднiм узроўнем), у вынiку чаго адбываецца значная эканомiя валютных сродкаў. Сёлета рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасцi складзе 15,5 працэнта. Агульны прыбытак, якi атрымаюць аграпрамысловыя прадпрыемствы, перавысiць 680 мiльярдаў рублёў. Адпаведна, колькасць стратных гаспадарак значна зменшыцца. Разам з тым ёсць група гаспадарак, у якiх узровень рэнтабельнасцi складае ад 0 да 6 працэнтаў. Гэтым аграпрамысловым прадпрыемствам дастаткова цяжка забяспечваць належнае сацыяльнае развiццё — паводле слоў Ганны Андрыевiч, тут у тым лiку ўзнiкаюць цяжкасцi i са своечасовай выплатай заработнай платы. Таму без дзяржаўнай дапамогi АПК не абысцiся. Як паведамiла Ганна Андрыевiч, налета з фонду падтрымкi сельгасвытворцаў на фiнансаванне аграпрамысловага комплексу будзе выдзелена 1,9 трыльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках гэтага года ў аграпрамысловым комплексе будуць выкананы 9 з 10 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця |
|