21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дырэктар рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Белдаррэсурс» Вiкенцiй Шаўлоўскi: «Аўтамабiльныя

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдаднi Новага года прынята не толькi дарыць падарункi i слаць вiншаваннi, але i падводзiць працоўныя вынiкi. Дарожная галiна краiны i сёлета спрацавала стабiльна. Нават суровы экзамен, якi падкiнула надвор’е напярэдаднi святаў, дарожнiкi вытрымалi годна: бяспеку i праезнасць забяспечылi не толькi на рэспублiканскiх, але i на мясцовых дарогах. Чаго каштуе падтрымлiваць велiзарную дарожную сетку Беларусi ў такiм амаль iдэальным стане, мы, карыстальнiкi дарог, задумваемся рэдка. Напэўна, так i павiнна быць: дарога — як здароўе: калi добрая, яе i не заўважаеш... Iншая справа — тысячы прафесiяналаў у ярка-жоўтай форме аўтадараў, аблдарбудаў, дарожных будаўнiчых трэстаў, якiя не зважаючы нi на надвор’е, нi на святы i выхадныя, нi на час сутак нясуць сваю нялёгкую вахту. Вельмi важным звяном у гэтым моцным дарожным «ланцужку» (ад iдэi, праектавання да будаўнiцтва i абслугоўвання дарогi) з’яўляецца Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белдаррэсурс». Натуральна, што без своечасовых, у поўным аб’ёме паставак матэрыялаў, рытмiчнае функцыянаванне галiны ў цэлым немагчымае.

Пра асаблiвасцi работы дарожнiкаў у адыходзячым годзе, цяжкасцi, з якiмi давялося сутыкнуцца, i поспехi размаўляем з дырэктарам РУП «Белдаррэсурс» Вiкенцiем ШАЎЛОЎСКIМ.

— 2005 год для нас быў вельмi няпростым, — адзначае Вiкенцiй Вiктаравiч. — Дарожная галiна Беларусi панесла велiзарную страту, якая будзе нагадваць аб сабе вельмi i вельмi доўга. На 50-м годзе жыцця ад нас пайшоў кiраўнiк дэпартамента «Белаўтадар» Аляксандр Васiльевiч МIНIН. У такiм узросце не памiраюць — гiнуць. Не хочацца карыстацца штампамi, але гэты кiраўнiк менавiта «згарэў» на працы. Аляксандр Васiльевiч паспяваў рабiць вельмi шмат: плённа кiраваць галiной, вучыцца самому (заканчваў доктарскую дысертацыю) i вучыць iншых (выкладаў у БНТУ), напiсаў два падручнiкi, працаваў яшчэ над двума... За час, на працягу якога ён кiраваў галiной, дарогi Беларусi змянiлiся да непазнавальнасцi. Думаю, яшчэ б дзесятак гадоў, i не тое што расiяне, украiнцы, прыбалты — еўрапейцы паехалi б да нас за вопытам... На тое, каб падрыхтаваць кiраўнiка такога ўзроўню, якi б так выдатна ведаў галiну, жыў ёю, спатрэбяцца гады...

— Якiя змяненнi адбылiся ў галiне?

— Адна з найважнейшых падзей — аб’яднанне мясцовага i рэспублiканскага дарожных фондаў. У 2006 годзе ў распараджэннi дарожнiкаў будзе 1 трыльён 600 мiльярдаў рублёў. Лiчу, што аб’яднанне пойдзе толькi на карысць галiне. Дарожная палiтыка павiнна быць адзiнай, улiчваць iнтарэсы як рэспублiканскiх, так i мясцовых дарог i дарожнiкаў.

Варта адзначыць i той факт, што дзякуючы стабiльнай рабоце айчыннай эканомiкi, зборы ў дарожны фонд сёлета перавыкананы: звыш запланаванага сабрана 200 мiльярдаў рублёў! Рашэннем кiраўнiка дзяржавы гэтыя грошы таксама паступяць дарожнiкам.

— Мяркуючы па тым, што дарожнiкi, не зважаючы на стыхiю, працуюць без збояў, да зiмы ўсё падрыхтавана своечасова...

— Што датычыцца паставак дарожных матэрыялаў, то за iх наша прадпрыемства разлiчылася яшчэ да 1 снежня. Створаны неабходныя запасы палiва. Увесь снежань працуем на праграму 2006 года. У параўнаннi з сёлетняй яна большая працэнтаў на 30. Таму ўжо сёння ствараем запасы шчэбню, iншых матэрыялаў. Як бы там нi было, дарожнiкi на нас не скардзяцца.

— Вiкенцiй Вiктаравiч, якiя перамены адбылiся на вашым прадпрыемстве?

— Мы працягваем удасканальваць сваю работу. Як вы ўжо ведаеце, шмат аперацый мы праводзiм з дапамогай сучаснай камп’ютарнай тэхнiкi. Нават заяўкi на пастаўку тых цi iншых матэрыялаў можам прымаць па электроннай пошце. Сёлета ўдалося абнавiць камп’ютарны «парк».

Абнавiлi i сваю кацельню, плённа папрацавалi над мадэрнiзацыяй вытворчай базы. Ушчыльную падышлi да аднаўлення выпуску газiраваных напояў. Думаю, ужо з новага года запрацуе наша лiнiя, i пакупнiкi зноў змогуць знайсцi ў магазiнах упадабаны многiмi «Серебряный родник». Ёсць задумка нават развiць тэму: калi дазволяць фiнансы, магчыма, набудзем лiнiю па разлiву сокаў. Грошы павiнны працаваць i прыносiць прыбытак.

Традыцыйна вялiкая ўвага ў нашым калектыве ўдзяляецца падрыхтоўцы кадраў. Заканчваюць ВНУ маладыя спецыялiсты, якiх мы вучылi па накiраванню. Сёлета да нас прыйшлi восем такiх чалавек. Хачу адзначыць iх добрую прафесiйную падрыхтоўку i тое, што яны вельмi стараюцца працаваць. Думаю, па той прычыне, што ўсе яны адчуваюць удзячнасць да прадпрыемства.

Увогуле, у 2005 годзе раскрылi i праявiлi сябе многiя нашы работнiкi. Асаблiва хацеў бы адзначыць эканамiста Ганну Канапацкую, галоўнага бухгалтара Алену Грынько, начальнiка аддзела асноўных матэрыялаў Нiну Атрашкову. З такiмi прафесiяналамi ў будучыню глядзiм упэўнена.

— Дзякуй за шчырую гутарку. Ад нас асабiста i ад усiх карыстальнiкаў беларускiх аўтадарог хочам падзякаваць вам, усiм дарожнiкам краiны за нялёгкую, але такую патрэбную ўсiм нам працу. Напярэдаднi святаў прымiце нашы самыя шчырыя вiншаваннi i пажаданнi творчых поспехаў, дабрабыту, надзейных партнёраў i толькi добрых i светлых дарог у жыццi.

Алена ДАЎЖАНОК, Сяргей ПРОТАС.

Сёння ў дарожнай галiне адбываюцца значныя станоўчыя перамены. Павышэнне якасцi будаўнiцтва i эксплуатацыi дарог, значнае паляпшэнне фiнансавання галiны становяцца добрым падмуркам для стварэння дарожнай гаспадаркi самага высокага ўзроўню. I ўсё ж такi развiццё сучаснай, па-сапраўднаму еўрапейскай транспартнай iнфраструктуры было б немагчыма без самаадданай працы тысяч прафесiяналаў, якiя без астатку аддаюць любiмай справе свае веды, вопыт, творчую энергiю.

Напярэдаднi Новага года хачу павiншаваць не толькi калектыў нашага прадпрыемства, але i ўсiх дарожнiкаў, выказаць iм шчырую ўдзячнасць за сумленную працу. Як бы там нi было, нашы дарогi сёння сапраўды праслаўляюць Беларусь. Гэта здабытак нашага народа, iмi па праву можна i трэба ганарыцца.

Колькi цёплых слоў хачу сказаць у адрас дэпартамента «Белаўтадар», нашых партнёраў, асаблiва ў адрас кiраўнiкоў нашых дарожна-будаўнiчых трэстаў №2 Канстанцiна Кастэнкi i №5 Валерыя Кiрычэнкi. Калегi памiж сабой паважлiва называюць iх «дарожнымi генераламi». Людзi, як правiла, падзяляюцца на дзве катэгорыi: тых, хто можа працаваць, i тых, хто хоча гэта рабiць. Сумясцiць дзве гэтыя якасцi ўдаецца не многiм. Названыя мной кiраўнiкi — шчаслiвае выключэнне. Дзякуючы менавiта такiм прафесiяналам, якiх сярод дарожнiкаў нямала, дарожная галiна Беларусi так хутка развiваецца.

Напярэдаднi святаў шчыра жадаю ўсiм дарожнiкам моцнага здароўя, асабiстага шчасця, новых дасягненняў i плённай працы!

Дырэктар рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Белдаррэсурс» Вiкенцiй ШАЎЛОЎСКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Новага года прынята не толькi дарыць падарункi i слаць вiншаваннi, але i падводзiць працоўныя вынiкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика