21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галубiная Рэспублiка

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валерыя Саротнiк

На конкурс апавяданняў

Валерыя Саротнiк — вучанiца 11 «А» класа СШ № 166 г. Мiнска з паглыбленым вывучэннем замежных моў. Захапляецца перакладам англiйскай паэзii на рускую мову. Па тым, што вы зараз прачытаеце, пераканаецеся, што не цураецца яна i свайго, беларускага слова. I не толькi добра валодае iм, але i паказвае, пераконвае нас, колькi ж душы ў гэтым матчыным слове, якое яно прыдатнае нават таму, хто гаворыць на iншых мовах свету i ўжо, можна сказаць, у нейкай ступенi далучаны праз роднае слова да сусветнай культуры.

Вiктар КАЗЬКО.


Аднойчы аўстрыйскi бiёлаг Конрад Лорэнц напiсаў кнiгу пра сваiх любiмых птушак — «птушак з шэрымi вачыма» — пра галак. А я паспрабую напiсаць хоць некалькi слоў пра птушак з бурштынавымi вачыма — галубоў. Такi ўжо, вiдаць, мой лёс — жыць побач з Галубiнай рэспублiкай...

... На балконе жылi галубы

Зiмой i летам,

Галубiлiся

з Паэтам.

— Мамця, пасып гэтай публiцы

Якiх-небудзь круп.

У Галубiнай рэспублiцы

Мяне запрашаюць на суп.

Мяне запрашаюць на кашу

I на вiшнёвы ўзвар.

— Такая вось жытка наша,

Не жытка, а Божы дар...

Анэля Тулупава

1.

Колькi сябе памятаю, я жыву ў Галубiнай рэспублiцы. Любiў кармiць галубоў мой дзед, птушкi да яго зляталiся чародамi. Заўсёды назiрала за iмi, а каб лепш было вiдаць, я, маленькая, адцягвала да акна крэсла i ўзлазiла на яго. Я прыдумляла казкi пра iх, кожны голуб атрымлiваў мянушку. Праўда, мне таксама хацелася мець свайго Тузiка цi Барсiка. Але... Я захварэла на бранхiяльную астму, i з мараю аб уласнай жывёлiне давялося развiтацца. Вось тут i дапамаглi галубы. Вельмi доўга яны былi адной з самых вялiкiх маiх радасцяў.

З галубiнай чародкi, якая прылятала на наш балкон, вылучалiся пярэсты, з белым пёркам у правым крыле голуб, i шэранькая, з белым «капялюшыкам» на галоўцы галубка. Голуба мы з дзедам назвалi Абiбок — за тое, што не хацеў сам здабываць ежу, а галубку — Сняжынка, за белы «капялюшык». Неўзабаве Аша (скарочана ад Абiбоша) замест цярплiвага чакання на балконе — пакуль пакормяць — вырашыў, што яму не трэба падладжвацца пад галубiнае жыццё. I вось а пятай гадзiне ранiцы ён пачаў нас будзiць. Прыляцiць на балкон i вуркоча, вуркоча. За што атрымаў мянушку «Жывы будзiльнiк».

... А потым дзядуля памёр. У дзень яго пахавання на балкон зляцелася чарада галубоў. Яны пераляталi ад аднаго акна кватэры да другога, пакуль не даляцелi да пакоя, у якiм стаяла труна. I тут галубы паселi на падаконнiк i прасядзелi да самага вечара. Толькi пазней мы даведалiся: такое здараецца, калi памiрае светлай душы чалавек.

А неўзабаве мне забаранiлi кармiць Ашу са Сняжынкай. Аказалася, нашы суседзi збiраюцца падаваць на нас у суд. Маўляў, галубы забруджваюць звонку iхнiя вокны i балкон. Вельмi сумна было мне без iх... Птушкi, вiдаць, нешта зразумелi i знiклi, не прыляталi.

Мiнула шмат часу. I вось знянацку з’явiўся мой Ашка! Палахлiвы, дзiкi, брудны. Я пазнала яго па знаёмым вуркатаннi: «Ву-у, ву-у, ву-у...». Замест Сняжынкi з iм была маладзенькая галубка. I тады я зразумела, што са Сняжынкай здарылася няшчасце, яе больш няма, раз у Ашкi новая сяброўка. Бо звычайна галубы застаюцца вернымi адно аднаму да смерцi аднаго з iх. (Я сама была сведкай такой гiсторыi. Недалёка ад нашага дома кот задушыў галубку. I голуб тры днi не адыходзiў ад мёртвай сяброўкi i нiкога не падпускаў да яе.)

З той пары мае галубы пачалi лётаць да мяне ў «новым саставе». I мы прыдумалi, як кармiць толькi сваiх галубоў. Прынамсi, галубка атрымала мянушку Бэль, i зусiм не з песенькi. Бэль, як вядома, у перакладзе з французскай мовы — прыгажуня. Галубка наша i сапраўды была вельмi прыгожая: серабрыста-шэрае пер’е, далiкатныя ружовыя лапкi. I пры гэтым я нiколi не бачыла голуба з такiмi вялiкiмi i выразнымi вачыма!

I яшчэ адна акалiчнасць: Ашка стаў зусiм ручны. Дазваляў кармiць сябе з рукi i нават гладзiць лапкi i пёркi. Я заўважыла вось што: для нас амаль усе галубы на адзiн «твар». I мы для галубоў — таксама! Ашка i яго сяброўка пазнавалi мяне па... адзеннi. (Прынамсi па «адзеннi», па пер’i мы таксама можам пазнаваць сваiх галубоў.) Ашка браў зярняткi ў мяне з рук, а Бэль, вельмi палахлiвае стварэнне, не адбягала па парэнчах далей. Варта ж было мне пераапрануцца, як галубы адляталi на суседнi балкон.

Галубы — вялiкая радасць. I цэлы воз праблем. Забруджаны балкон, пабудкi ў пяць гадзiн ранiцы — гэта ўжо не так адчувальна. З такой жа праблемай, як «бесправадны птушыны тэлеграф», справiцца мы так i не змаглi — як нi ганi, а чужыя птушкi ўсё роўна прыляцяць. Мы неўзабаве ўсёй сям’ёй стамiлiся па дзесяць разоў на дзень выскокваць на балкон з венiкам. I нават тое, што Ашка i сам гнаў з балкона «канкурэнтаў», не дапамагала.

З новай чарады, нават не чарады, а сапраўднай «банды» (нораў у «новенькiх» быў далёка не цукар), вылучаўся адзiн голуб. Пер’е ў яго было вельмi цёмнае, амаль чорнае, у многiх месцах яго недаставала. Сам голуб быў ужо стары, мабыць, старэй за Ашку. Але бiлiся яны не на жыццё. I хоць Ашка заўсёды заставаўся пераможцам, Пiрат (такую голуб атрымаў мянушку) нiколi не здаваўся.

З цягам часу Ашка i ягоная сяброўка асмялелi настолькi, што пачалi ўваходзiць у дом. Аднойчы я знянацку зайшла ў кухню, дзе быў адчынены балкон, i... ледзь не была збiтая Ашкам, якi з перапуду ўзляцеў, стукнуўся ў столь i апынуўся на падлозе! Гэткiя рэчы сталi здарацца надзвычай часта, i мы вырашылi больш не пакiдаць балкон адчыненым, калi там ёсць галубы...

Такiм вось чынам i iшло жыццё ў Галубiнай рэспублiцы...

2.

У такiх умовах адчуваць сябе каменем у рацэ, калi ўсё цячэ, а ты не мяняешся, не прыходзiцца. I да страт трэба быць гатовым, як бы ты нi прыкiпеў да сваiх крылатых улюбёнцаў. Гэта, канешне, зразумела. Але ўсё роўна знiкненне Ашкi было для нас нечаканасцю. Ён не прыляцеў адзiн дзень, другi, трэцi, месяц — i мы перасталi чакаць. Гэта ж не сабака якi, не кот — птушка вольная. I нiкому, асаблiва мне, не хацелася верыць, што наш «ветэран», якi лётаў да нас дзевяць гадоў, загiнуў.

Неяк на наш балкон прыляцела Бэль. Я ўжо ўзрадавалася, што Ашка знайшоўся, але... разам з ёю з’явiўся той стары чорны голуб-бандыт. Хутка па некаторых акалiчнасцях высветлiлася, што гэта новы сябар Бэль, нават «муж», калi можна так сказаць пра птушак.

I тут пачалiся цуды. Не ведаю, цi Пiрат (якi быў ужо перайменаваны ў Марона — «карычневы» па-французску, а потым у Барона) памятаў нешта пра Ашку i яго звычкi выпрошваць ежу, цi здарылася нешта накшталт таго, што вучоныя называюць «iнсайтам» (гэта «эўрыка» ў жывёл), але ён пачаў вуркатаць зусiм як Ашка, i нават гучней.

I зараз кожным ранкам чую знаёмы гук. Iду на кухню — «цуд у пер’i» сядзiць на парэнчах балкона i проста заходзiцца ад «ву-у-ууу». Да таго ж Барон навучыўся выглядаць мяне ў акно. I як толькi я лезу ў шафу па рыс, пачынае мiтусiцца па балконе, падлятае блiжэй да акна, каб бачыць, што я там раблю. Але ручным Барон так i не хоча станавiцца. Бэль — таксама. Што ж, будзем чакаць...

3.

Тым часам Галубiная рэспублiка няспынна дарыла нам новыя i новыя сюрпрызы. Напрыклад, у выглядзе двух маладзенькiх галубкоў, шэрых, невялiчкiх, якiх праз некалькi месяцаў «прывялi» да нас Барон i Бэль. «Новенькiя» не ўмелi дзяўбцi корм, ледзь лёталi, на кожнае «вуу» Барона, якi ў адчаi намагаўся выпрасiць у мяне ежы, адказвалi свiстам-цвырканнем, раскрытымi крылцамi i жаласлiва адкрытымi дзюбкамi. Не цяжка было здагадацца, што гэта птушаняты Барона i Бэль.

Першы галубок хутка зразумеў, як трэба сябе паводзiць. Ён адбiраў у брата (цi сястры?) кавалачкi хлеба, амаль не пужаўся мяне, падпускаў да сябе блiжэй. Другi ж доўга пакутаваў ад страху, нiяк не мог навучыцца дзяўбцi, усё прасiў ежы ў бацькоў. Здавалася, што птушанё зусiм не выжыве — такiм слабым i кволым яно было. Некалькi дзён галубоў не было зусiм, а потым яны прыляцелi ўсе разам. I тое птушаня, якое выглядала горш за брата (цi сястру?), цяпер упарта выхоплiвала кавалачкi хлеба не толькi ў другога птушаняцi, але i ў бацькоў!

... Мы ў адказе за тых, каго прыручылi... Зноў успамiнаю гэтыя словы, калi бачу, як мае галубы ўвесь дзень сядзяць на балконе i чакаюць. Калi-небудзь i Барон не прыляцiць да мяне. I Бэль знойдзе сабе iншага сябра. I, верагодна, што ўсё паўторыцца. I я нiколi не пагаджуся з тымi, хто называе крылатымi пацукамi гэтых шэрых птушак з бурштынавымi вачыма...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валерыя Саротнiк — вучанiца 11 «А» класа СШ № 166 г. Мiнска з паглыбленым вывучэннем замежных моў. Захапляецца перакладам англiйскай паэзii на рускую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика