21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi вы не паспелi купiць падарунак...

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi вы не паспелi да апошняга дня набыць падарунак для сябра або дарагога вам чалавека, не засмучайцеся. Гэта можна зрабiць i ў апошнiя гадзiны старога года. Але ўспомнiце аб тым, што сёння прынята дарыць падарункi з улiкам характарыстык гараскопа.

АВЕНЫ з’яўляюцца людзьмi практычнымi i актыўнымi, таму iм спадабаецца натуральная кава або чай у яркай прыгожай упакоўцы цi прыгожыя свечкi з воскам у металiчным падсвечнiку.

ЦЯЛЬЦЫ не менш практычныя, i яны парадуюцца шарсцяному шалiку або вялiкаму кубку для чаю, а жанчынам можна падарыць наборы якаснай касметыкi для валасоў i цела, а пры наяўнасцi блiзкiх адносiнаў — дарагую бялiзну з натуральнай бавоўны або шоўку.

БЛIЗНЯТАМ бывае складана заснуць, таму iм можна падарыць набор касет з класiчнай музыкай цi гарбату, у састаў якой уваходзiць мелiса. РАКI — вялiкiя рамантыкi, iм вельмi падыдзе зялёны чай з пяшчотным заспакаяльным пахам язмiну альбо духi з лёгкiмi рамантычнымi ноткамi. РАКI-жанчыны заўсёды рады кветкам, срэбным упрыгажэнням i iншым сентыментальным падарункам.

ЛЬВЫ цэняць усё сонечнае, i калi ў вас ёсць магчымасць, падарыце Льву ўпрыгажэнне з золата — гэта дасць яму энергiю i падкрэслiць выразнасць цара звяроў. ЛЕЎ-жанчына ў святочны вечар з задавальненнем выйдзе ў свет, таму добрым падарункам для яе стануць бiлеты на святочны канцэрт.

ДЗЕВА — таксама знак, якi паважае практычную каштоўнасць падарунка, пры гэтым Дзевы любяць клапацiцца пра сваё здароўе, таму iм можна дарыць кнiжкi i даведнiкi, прысвечаныя розным спосабам аздараўлення, вырабы з натуральнага дрэва.

ШАЛI — аматары гармонii i вялiкiя рамантыкi. Iм, як i Ракам, важна тое, у якiх абставiнах дораць падарунак, з якiмi словамi. Таму вам давядзецца забяспечыць вячэру са свечкамi, на якой i паднесцi добрую парфуму або дыскi з любiмымi мелодыямi Шаляў.

Сапраўдным талiсманам для СКАРПIЁНАЎ стане пярсцёнак цi бранзалет, падобны на змяю. А паколькi Скарпiёны не вельмi сочаць за сваiм здароўем, то праявiце iнiцыятыву — падарыце iм зручны ў карыстаннi фiльтр для вады ў прыгожай святочнай упакоўцы.

Для СТРАЛЬЦА найлепшы падарунак — экзатычнае падарожжа альбо арыгiнальная выстава. Можна абмежавацца якой-небудзь рэдкай рэччу, але да яе варта дадаць букет кветак для жанчын i цiкавую кнiжку для мужчын.

Талiсманам для КАЗЯРОГАЎ з’яўляецца плацiна, таму ўпрыгажэннi з гэтага дарагога металу будуць iм дарэчы. Iм падыдзе i класiчны парфум (але з укладзенай рамантычнай запiскай).

ВАДАЛЕI вельмi непрадказальныя, таму выбiрайце iм сучасны падарунак — кнiгу з найноўшай методыкай амаладжэння цi крэм з толькi што адкрытымi рэчывамi, якiя «падцягваюць скуру». Святочнасцi ў падарунак для Вадалеяў дададуць кветкi цi пахi моднага парфуму.

РЫБЫ вельмi адчувальныя, i iм для шчасця часта не хапае спакойнага стану душы. Падарыце iм сунiчную гарбату, якая павышае настрой прама на вачах. Добрым падарункам для Рыбы будзе таксама цёплы ўтульны купальны халат.

Падрыхтавала Яна СВЕТАВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы не паспелi да апошняга дня набыць падарунак для сябра або дарагога вам чалавека, не засмучайцеся. Гэта можна зрабiць i ў апошнiя гадзiны старо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика