Хто п’е, таму i пахмеллеIнфарм-укол Адзiны спосаб пазбегнуць пахмельнага сiндрому — не ўжываць алкаголь. Вучоныя даследавалi восем традыцыйных выпадкаў ад пахмелля i не выявiлi адназначных навуковых доказаў, што яны з’яўляюцца эфектыўнымi для папярэджання пахмелля. Пералiчаныя ў Iнтэрнэце сродкi ўключалi аспiрын, парацэтамол, бананы, капусту, таблеткi вугалю, яйкi, фiзiчныя практыкаваннi, зялёны чай, малочныя кактэйлi, пасту «Веджэмайт» з тостам, пiцу i пахмелку. Даследчыкi сцвярджаюць, што самы эфектыўны спосаб пазбегнуць непрыемнасцi — умеранае ўжыванне алкаголю цi ўстрыманне.Штучнае святло шкодзiць клеткам Працяглае штучнае асвятленне стымулюе рост злаякасных пухлiн. Да такой высновы прыйшлi даследчыкi з Нью-Йорка. Уздзеянне штучнага святла знiжае сiнтэз мозгам гармону, якi рэгулюе цыклы сну i бадзёрасцi. Аказалася, што гэты гармон таксама iграе важную ролю ў працэсе росту пухлiн. Гэта тлумачыцца тым, што ён парушае здольнасць пухлiнных клетак паглынаць лiнолевую кiслату, неабходную для iх росту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiны спосаб пазбегнуць пахмельнага сiндрому — не ўжываць алкаголь |
|