21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi нарадзiўся пад Новы год...

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экспрэс-апытанне

У перыяд калядна-навагоднiх святаў мы жывём i адчуваем сябе крыху iнакш. Святочны настрой, радасныя клопаты, прадчуванне прыемных застолляў i сустрэч з дарагiмi нам людзьмi — усё гэта напаўняе нас станоўчымi эмоцыямi i адначасова стымулюе да надзвычайнай актыўнасцi (каб паспець да надыходу новага года пазбавiцца ад ўсiх «хвастоў», што назапасiлiся за гэты час). Аднак ёсць сярод нас людзi, якiя маюць дадатковую нагоду для святкавання — у калядна-навагоднi перыяд яны адзначаюць свой дзень нараджэння. Наколькi гэта ўдалае супадзенне — з iх пункту гледжання, i цi паўплывала «навагодняя» дата нараджэння на iх жыццё? Пра гэта яны раскажуць самi.

Член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дырэктар Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка Мiкалай IЛЬНIЦКI (дзень нараджэння — 4 студзеня):

— Я прывык вымяраць новы год свайго жыцця па каляндарным новым годзе — гэта вельмi зручна. Гасцей на мой дзень нараджэння заўсёды збiраецца багата — у гэты перыяд людзi найбольш добразычлiвыя, душэўныя, настроеныя на кантактаванне. Святкаванне надыходу Новага года мы ў сям’i нiколi не змешвалi з адзначэннем майго дня нараджэння — усё ж такi рознiца 3 днi, i загадзя мяне нiколi не вiншавалi.

Старшыня Камiтэта па архiвах i справаводству пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр АДАМУШКА (дзень нараджэння — 1 студзеня):

— Натуральна, нiколi нiхто з гасцей, якiя прыходзiлi да мяне на Новы год, не прыносiў некалькi падарункаў: асобна на Новы год, «пад ёлку», i асобна — з нагоды майго дня нараджэння. Аднак я не крыўдую на лёс. Усё ж гэта святочны для ўсiх дзень, не журботны. Праўда, памятаю, калi адзначалi маё 30-годдзе, назбiралася шмат гасцей. Усе вiншавалi адзiн аднаго з Новым годам, тосты гучалi за вясёлы i шчаслiвы надышоўшы год, а пра юбiляра — забылiся. Прыйшлося нагадаць аб сабе — аднак не паспеў я прыняць вiншаваннi, як усе зноў «пераключылiся» на навагоднюю тэму, i мой юбiлей зноў адышоў на другi план. Апошнiм часам дзень нараджэння я сустракаю ў цесным сямейным асяроддзi. Прывык весцi сваё летазлiчэнне па календары.

Член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, галоўны ўрач Чэрыкаўскай раённай бальнiцы Аляксандра ЧАРТКОВА (дзень нараджэння — 27 снежня):

— Звычайна я адзначаю два святы: дзень нараджэння — 27 снежня i сам Новы год. Аднак сёлета з нагоды юбiлею (Аляксандры Леанiдаўне споўнiлася 50, вiншуем! — Аўт.) мне давядзецца святкаваць дзень нараджэння двойчы: 27-а снежня — з сям’ёй, а пасля Новага года — урачыстае юбiлейнае мерапрыемства. Падарункi «пад ёлку» ў нас прынята дарыць чыста сiмвалiчныя, а сапраўдныя — на днi нараджэння, таму нiякай крыўды за сваю пераднавагоднюю дату нараджэння ў мяне няма. Прыемна, што многiя мае сябры i знаёмыя, нягледзячы на святочныя прыгатаваннi i клопаты, памятаюць пра мяне, не забываюцца вiншаваць. Сёлета першыя вiншавальныя званкi пачалiся а палове шостай ранiцы i не спынялiся да позняга вечара. У асноўным напрыканцы снежня людзi ўжо жывуць прадчуваннем навагоднiх святаў, настроены на радасць i пазiтыўныя эмоцыi, таму, лiчу, мой дзень нараджэння выпаў вельмi ўдала.

«Звязда» вiншуе ўсiх «калядна-навагоднiх» iмянiннiкаў з днём нараджэння, жадае шчасця, здроўя i дабрабыту.

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.

P.S. Карыстаючыся магчымасцю, асобна хачу павiншаваць яшчэ аднаго iмянiннiка — свайго бацьку, Мiндалёва Iвана Iванавiча, якi святкуе свой дзень нараджэння 1 студзеня.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перыяд калядна-навагоднiх святаў мы жывём i адчуваем сябе крыху iнакш. Святочны настрой, радасныя клопаты, прадчуванне прыемных застолляў i сустрэч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика