21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галiна ШЫШКОВА: «Свята сустрэну з любiмымi мужчынамi»

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жаночае шчасце

Новы год для нашай сённяшняй гераiнi звычайна пачынаецца... за адзiн, а то i два месяцы да 31 снежня — разам са здымкамi тэлевiзiйных «агеньчыкаў» i шматлiкiх канцэртаў. Святочным настроем (для якога, дарэчы, ёсць яшчэ адна падстава, а менавiта — слаўны юбiлей: 4 студзеня ёй споўнiцца 30) з чытачамi «Звязды» дзелiцца спявачка Галiна ШЫШКОВА.

— Новы год для вас — гэта...

— Заўжды свята, час цудаў, бо самыя неверагодныя гiсторыi здараюцца менавiта ў ноч на 1 студзеня. Я i сапраўды веру ў казкi, таму вельмi чакаю наблiжэння Новага года. Нават ёлку паставiла загадзя, яшчэ на каталiцкiя Каляды — гэта добрая традыцыя для мяне, своесаблiвы рытуал родам з дзяцiнства, частку якога я правяла ў Германii. Упрыгожвала яе, як, мiж iншым, i ўсю кватэру сама, я кожны год ствараю новы дызайн, на гэты раз — у срэбных тонах.

— Свята звычайна сустракаеце ўсёй сям’ёй?

— Так, у дзяцiнстве на Новы год бацькi ладзiлi для нас з малодшым братам Мiшам шыкоўнае шоу, мы пераапраналiся ў прыгожыя касцюмы (бацька звычайна быў Дзедам Марозам), спявалi, танцавалi, дарылi падарункi. I гэта, ведаеце, так памятаецца. А што звычайна загадвала Дзядулi Марозу? Лялькi! Iх у мяне было некалькi дзесяткаў, але гэтае захапленне засталося, i зараз — я калекцыянiрую фарфоравых прыгажунь.

На жаль, у гэтым годзе за сталом будзем не ў поўным складзе, а ўсё таму, што ў святочную ноч я працую. Сын Iван, якому споўнiлася паўтара года, ужо ў Гродне, разам з маiмi бацькамi, якiя там жывуць. Атрымлiваецца, Новы год святкаваць буду разам з любiмымi мужчынамi — братам Мiшам, таксама музыкантам, удзельнiкам гурта «Вольныя думкi», i бацькам Iвана. Але з iмi прабуду на гадзiнку больш за Папялушку — толькi да часу, пасля чаго паеду на канцэрт.

— I тым не менш, святочнае меню ўжо склалi?

— Амаль цалкам, хоць, прызнацца, гатаваць не люблю. На стале абавязкова будуць селядцы пад шубай, мяса па-французску i дзiўная салата па матулiнаму рэцэпту, якiм я зараз падзялюся з чытачамi «Звязды». Для гэтай стравы вам спатрэбяцца тры салодкiя перцы, сярэдняя бляшаначка кансерваваных ананасаў, чатыры памiдоры, пучок пекiнскай капусты, трыста грамаў фiле курыцы, тры вараныя яйкi. Усе iнгрэдыенты рэжуцца на кавалачкi, а вось жаўткi расцiраюцца. Атрыманае змешваецца, а потым залiваецца маянэзам i сокам з-пад ананасаў. Соль — на смак.

— Навагоднi строй таксама прадумалi загадзя?

— Не, але спрабавала падрыхтавацца — накупiла розных модных часопiсаў, каб быць у курсе апошнiх тэндэнцый. Але, як заўжды, часу мне не хапiла. Адзiнае — набыла неверагодна яркую блузку.

— Падарункi для ўсiх блiзкiх падрыхтавалi?

— Так, i даўно, бо, як нi дзiўна, падарункi я шукаю з задавальненнем, раблю гэта не для «галачкi», iмкнуся знайсцi штосьцi незвычайнае, неабходнае, запамiнальнае, яркае. Вось, напрыклад, Iвану купiлi канструктар «Лега»i робата-трансформера (сын у нас вельмi разумны, таму мы заўжды выбiраем яму больш iнтэлектуальныя гульнi). Але яшчэ больш я люблю афармляць сюрпрызы, упрыгожваць iх.

— Адыходзячы год вам запамятаўся...

— Выпускам дэбютнага альбома, здымкамi клiпаў, безлiччу канцэртаў, праектаў, у тым лiку — з тэлеканалам АНТ, добрымi сустрэчамi, знаёмствамi. I, канешне... зменай iмiджа.

— Планы на наступныя 12 месяцаў не менш напалеонаўскiя?

— Так, я думаю запiсаць новы дыск, а ўжо 15 лютага — у дзень вываду савецкiх войскаў з Афганiстана — свет убачыць клiп на песню «Я буду чакаць цябе», словы i музыку да якой, як i да ўсiх iншых маiх кампазiцый, напiсаў Ягор Хрусталёў. Таксама я рыхтуюся да сольнага канцэрта. А яшчэ планую зноў-такi сесцi за руль. Якая гэта будзе машына, пакуль не ведаю, але дакладна — аўтамат. Таму хачу папярэдзiць супрацоўнiкаў ДАI: ездзiць буду хутка, бо часцяком спазняюся на сустрэчы. Выбачайце, калi ласка.

— Жаданнi, якiя вы загадваеце на Новы год, звычайна збываюцца?

— Амаль усе. Я вельмi хацела сына, i цяпер у мяне ёсць Iван, якi так моцна змянiў маё жыццё. Я, мiж iншым, нiколi не сумнявалася, што ў мяне народзiцца хлопчык. Калi я, цяжарная, прыйшла на УГД, доктар сказаў: «Ведаеце, хто ў вас будзе?» Я адказала: «Так, хлопчык». А яшчэ я марыла пра каханне, пра тое, што калiсьцi буду спяваць (першы раз узяла мiкрафон у рукi толькi ў дзевятнаццаць гадоў, па прафесii — менеджар-эканамiст)... Калi гаварыць пра больш зямное, то я хацела набыць кватэру — i вось ужо паўтара года жыву ва ўтульнай двухпакаёўцы. Мары здзяйсняюцца, калi за iмi iсцi, калi верыць i штосьцi рабiць, каб да iх наблiзiцца.

(Заканчэнне на 15-й стар.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год для нашай сённяшняй гераiнi звычайна пачынаецца... за адзiн, а то i два месяцы да 31 снежня — разам са здымкамi тэлевiзiйных «агеньчыкаў» i ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика