Розныя песнi на навагоднi лад
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Напэўна, упершыню Новы год у Беларусi абяцае стаць такiм музычным. Усе без выключэння тэлеканалы падвялi вынiкi сваiх хiт-парадаў i спецыялiзаваных праектаў.
Так, на АНТ сёння завяршаецца паказ вынiковай «Песнi года» — больш як 50 песень у выкананнi беларускiх артыстаў. Частка з iх, хто трапляў у праект амаль кожны сезон, выканалi па дзве кампазiцыi, а спецыяльная госця праекта Анжэлiка Агурбаш — i таго больш. Адметнасцю «Песнi года-2005» стала не толькi масавасць, але i... адсутнасць iнтэрактыўнага галасавання. Як расказаў генпрадзюсар АНТ Ягор Хрусталёў, гэты крок быў зроблены свядома. Бо многiя яркiя хiты з’явiлiся толькi напрыканцы года, а «зiмова-вясеннiя» песнi слухачы паспелi прызабыць. Так што пераможца «Песнi года Беларусi-2004» Сярога пакуль застаецца адзiным уладальнiкам гэтага тытула. (Дарэчы, рэпер на цяперашнiх здымках не прысутнiчаў). Але зусiм без падарункаў артысты не застануцца: лiдары атрымаюць поўны камплект зборнiкаў «Песня года» за зiму, вясну, восень i лета — у святочным аздабленнi. Праект СТБ «Зорны дылiжанс» таксама не абмежаваўся толькi вызначэннем пераможцы. Дзмiтрый Карпiнчык разам з астатнiмi «пасажырамi» трапiў на зборны дыск. Сюды ўвайшлi акрамя сольных кампазiцый 14 фiналiстаў, агульная песня i клiп на яе, а таксама фотасесiя праекта i мелодыi ў фармаце MP3. На сустрэчы з прыхiльнiкамi ўдзельнiкi «Зорнага дылiжанса» раздавалi аўтографы i дзялiлiся прыемнымi навiнамi. Так, пераможца праекта Дзмiтрый Карпiнчык не толькi рыхтуе сольны альбом, але i займеў уласны сайт, прысвечаны жыццю i творчасцi — www.karpinchik.com. А яшчэ ўсе фiналiсты, як расказала кiраўнiк праекта Насця Цiхановiч, у наступным годзе (пачынаючы з лютага) паедуць у гастролi па гарадах Беларусi. Што ж да «Зорнага дылiжанса-2», то наўрад цi ён з’явiцца — ва ўсякiм разе, у наступным годзе. 31 студзеня Першы Нацыянальны пакажа фiнальны запiс «На скрыжаваннях Еўропы» — апошнi раз у гэтым фармаце. Андрэй Мукавозчык, у якога завяршаецца кантракт, мае намер у наступным годзе цалкам прысвяцiць сябе кiраўнiцтву i паляпшэнню гульнi КВЗ (яе тэлеверсiя «пераехала» яшчэ ў вераснi на СТБ). Таму ў пару да Алены Спiрыдовiч кожны раз будзе прыходзiць новы сувядучы. У навагоднiм жа выпуску Алену падмяняла вядучая конкурсу «Фэст» спявачка Вера Карэтнiкава. Стараючыся не адставаць ад вясёлага i знаходлiвага Андрэя Мукавозчыка, дзяўчына, перш чым адпусцiць узнагароджаных артыстаў са сцэны, закiдвала iх пытаннямi. Але атрымлiвалася не заўжды. На пытанне Веры да Алега Елiсеенкава: «Якога хлопчыка вы мелi на ўвазе, калi пiсалi гурту «Ванiльнае неба» песню «Хлопчык з маiх сноў»?» — той ветлiва патлумачыў, што кампазiтары пiшуць толькi музыку, а за тэксты адказваюць паэты... Зрэшты, гэтыя маленькiя пiкiроўкi агульнага настрою ад раздачы «зорак» артыстам не сапсавалi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, упершыню Новы год у Беларусi абяцае стаць такiм музычным. Усе без выключэння тэлеканалы падвялi вынiкi сваiх хiт-парадаў i спецыялiзаваных пр
|
|