21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Людзi, ёлкi i сабакi пад курантамi

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята ў пытаннях i адказах

Кожны сустрэне Новы год па-свойму. Адны традыцыйна ходзяць у лазню, другiя накрываюць святочны стол «па гараскопу». Хто закупiцца падарункамi для сябе любiмага, хто будзе працаваць на ёлках на радасць iншым. Некаторыя прыгадваюць, што 2006 год — год Сабакi, i радуюць сваiх чатырохлапых сяброў новым ашыйнiкам цi косткай.

Мы задалi тэматычныя «навагоднiя» пытаннi знакамiтасцям беларускага шоу-бiзнэсу. Iх (амаль выпадкова) назбiралася роўна 12 — як месяцаў у годзе, як удараў навагоднiх курантаў. Паспееце дачытаць да поўначы — загадвайце жаданне, абавязкова збудзецца! Жарт...

1. БЕЗ ЧАГО ВЫ НЕ ЎЯЎЛЯЕЦЕ САБЕ НОВЫ ГОД?

2. ЯКОГА САБАКУ ВЫ ЗАВЯЛI Б САБЕ Ў ГОД САБАКI?

Раман АРЛОЎ,

гурт «J_MOPC»:

1. У мяне дзiўнае стаўленне да Новага года. Па-мойму, самае галоўнае — каб ты паспеў аддаць хоць пару-тройку даўгоў. Тады можна пачынаць новае жыццё.

2. Гэта павiнен быць вялiзны ньюфаундленд. Аднак паляваць яму трэба самому, каб я мог выпусцiць i сказаць: «Злавi сабе што-небудзь на вячэру. I на сняданак таксама».

Iскуi АБАЛЯН, спявачка:

1. Мне здаецца, недарэчным будзе выглядаць Новы год без ёлкi, дзiўна будзе не ўбачыць на стале салаты «алiўе» i шампанскага. Павiнен быць добры настрой. I яшчэ так хочацца, каб iшоў фiльм «Iронiя лёсу...»! Для мяне гэта кiно — як сiмвал дзяцiнства. Але разам з тым кожны год я знаходжу ў iм якiясьцi новыя фiшкi.

2. О, гэта мой год! Мне вельмi падабаюцца лабрадоры i шарпеi — яны здаюцца самымi добрымi сабакамi. Увогуле, сабак вельмi люблю. Але калi была маленькая, мне бацькi гаварылi: «Вось скончыш музычную школу, купiм». Пасля — агульнаадукацыйная школа, музычнае вучылiшча... А паступiўшы ў кансерваторыю, я паехала ў Беларусь. Цяпер жа мы так часта ездзiм, што я не магу сабе дазволiць завесцi жывёлу i пастаянна пакiдаць яе ў чужых руках. Вось падрасце крыху дачка — купiм сабаку абавязкова.

Аляксей ХЛЯСТОЎ, спявак:

1. Новы год асацыiруецца з падарункамi. Хоць можа быць i без iх. Абавязкова павiнен быць келіх шампанскага, якi я ўздыму — але выпiць сабе не дазволю...

2. Зараз сабакi часта прымяняюцца, як модныя аксесуары. Я завёў бы сабе лабрадора або чыхуахуа — гледзячы для якiх мэтаў. Для душы падыходзiць лабрадор, ён дабрадушны, яго хочацца «пажмякаць». Аднак пакуль завесцi сабаку сабе не дазволю, i можа, нават з катом, якi жыве ў нас дома, давядзецца развiтацца, бо ў мяне маленькi сын.

Вольга БАРАБАНШЧЫКАВА, тэнiсiстка-актрыса-спявачка i вядучая:

1. Новы год — снег. Раней, калi я займалася тэнiсам, некалькi гадоў запар сустракала свята ў Аўстралii на пляжы, i мне вельмi не хапала снегу, «сапраўднага» зiмовага Новага года. Ну, яшчэ абавязкова шампанскае i смачная дамашняя ежа.

2. У мяне ўжо ёсць сабачкi — йоркшырскi тэр’ер i мальцiйская балонка. Тэр’ер жыве ў мамы, а балонка ў мяне. Не магу сказаць, што мы падобныя па характару: мой сабака маленькi, шкодны i вельмi гучны, чаго не магу сказаць аб сабе. (Смяецца.) Затое дробная парода iдэальна падыходзiць для ўтрымання ў кватэры.

Яўген ЧАЛЫШАЎ,

гурт «Харлi»:

1. Не ўляўляю сабе Новы год без чырвонай iкры, мандарынаў i салаты «алiўе». Без ёлкi i ёлачных цацак. Без любiмых людзей побач...

2. Шчыра кажучы, мне вельмi падабаюцца мопсы — яны такiя маленькiя, прыкольныя i як быццам «сплюшчаныя». Аднак за iмi патрэбны шчыльны догляд, i яны ранiмыя душой. Увогуле, у мяне ў розныя часы жыло мноства сабак i кошак. Калi падораць шчаня зараз — не адмоўлюся, але сам заводзiць наўрад цi буду.

УЛАДА, спявачка:

1. Для мяне самы галоўны атрыбут — ёлка, прычым жывая. Некалькi гадоў таму мне падарылi штучную, яна ўвесь час падала, i цацкi разбiвалiся. У нашай сям’i, дарэчы, ёсць свая фiшка — упрыгожваць ёлку не па модзе, а рарытэтнымi старымi цацкамi, якiя навяваюць успамiны дзяцiнства.

2. Я больш па катах спецыялiзуюся... Але калi завяла б сабаку, то маленечкага, дэкаратыўнага, экзатычнага альбо, наадварот, вялiзнага пса-абаронцу, з якiм побач не страшна. Але маленькаму ўсё ж аддаю перавагу, бо з iмi цiкавей гуляць, рабiць прычоскi, навучыць рабiць смешныя штукi.

Саша НЭМА, спявак:

1. Я люблю цытрусавыя, таму Новы год асацыiруецца найперш з мандарынамi. I з шакаладнымi цукеркамi (хаця салодкае ў прынцыпе не ем). Гэта, напэўна, засталося з дзяцiнства, бо мы не былi так спешчаны ласункамi, як зараз нашы дзецi...

2. Не ведаю. Я люблю жывёл увогуле, аднак сабак вельмi баюся. Калi ўсё ж вырашыў бы завесцi, то, напэўна, самага маленькага i з кароткай поўсцю.

Люся ЛУШЧЫК, вi-джэй

Першага музычнага:

1. Для мяне Новы год значыць вельмi многа. Заўжды ўзгадваю мiленiум, якi я сустрэла ў Варшаве на плошчы, пiла з усiмi шампанскае з сiнiх бутэлек i весялiлася. ...У дзяцiнстве ўсе канiкулы кожную ранiцу лазiла пад ёлку i даставала падарункi — у маёй сям’i была такая традыцыя, класцi iх штодня. У Дзеда Мароза не веру, затое веру ў казку ў жыццi. Зараз мне здаецца, што Новы год — гэта абавязкова святочная праграма па тэлевiзару, шампанскае i сямейнае кола.

2. У мяне ўжо амаль сем гадоў жыве сабака — маленькi тойтэр’ер Лакi. Падзялюся з вамi навагодняй прыметай: каб спраўдзiлiся жаданнi, у гэтым годзе трэба абавязкова цi завесцi сабаку, цi, калi яна ў цябе ёсць, шчодра адарыць. Я заказала ў ювелiра для сваёй маленькай «дзяўчынкi» ланцуг з залатым медальёнам на шыi. Спадзяюся, я падару штосьцi Лакi, а жыццё падорыць штосьцi мне...

Гюнеш АБАСАВА, спявачка:

1. Па-першае, штогод у гэты час я працую, таму Новы год — абавязкова выступленнi. Пасля гэтага прыязджаю да бацькоў у Баранавiчы, адзначаю з iмi (яны чакаюць мяне iншым разам да 6 гадзiн ранiцы!). Думаю, і сёлета будзе гэтак жа.

2. Напэўна, завяла б сабе пудзеля — толькi не каралеўскага, а маленькага, карлiкавага. Белага i пушыстага, як Саша Патлiс. (Смяецца).

Пётр ЯЛФIМАЎ, спявак:

1. Спадзяюся, Новы год сустрэну не на рабоце, а з роднымi i блiзкiмi. Тым больш, у мяне зараз сям’я вялiкая i творчая. Абавязковыя атрыбуты — салата «алiўе», сялёдка пад «шубай», шампанскае, ёлка i п’яны Дзед Мароз. Плюс Снягурка навесяле...

2. Мне вельмi падабаюцца даберманы i ратвейлеры. Люблю таксама вялiкiх кудлатых сабак: сенбернараў, ньюфаундлендаў. Больш за ўсё я люблю сабачку, якi вiсiць у мяне на люстэрку задняга вiду ў машыне: не лае, не кусае, на прахожых не кiдаецца. I кармiць не трэба.

ЖАНЭТ, спявачка:

1. Лiчу Новы год сямейным святам. Мы абавязкова стараемся збiрацца ўсёй сям’ёй, рабiць кожнаму падарункi, i сустракаць свята ў цёплай i ўтульнай атмасферы. Гэты год для нас асаблiвы, бо адзiн з маiх братоў па гараскопу — Сабака...

2. На жаль, сабака, якi жыў у мяне вельмi доўга, карлiкавы шпiц, нядаўна памёр, i мы пакуль што не гатовы завесцi новага — усё ж гэта амаль член сям’i. Затое адно шчаня з памёта нашага любiмца я падарыла свайму прадзюсару Гену Маркевiчу. Яго назвалi Пуфiкам.

Алекс i Дзiмiтр,

гурт «АTLANTICA»:

1. У мiнулым годзе ў нас было тры ёлкi, у гэтым — дзве, так што, на жаль, сямейнага свята не атрымлiваецца. Хоць надзвычай хацелася б. Што павiна быць абавязкова? Ёлка — раз, цацкi — два, падарункi — тры. Яшчэ добры настрой, прыгожыя касцюмы i шчаслiвыя ўсмешкi на тварах. I каханне!

2. Гэта дакладна наш год: адзiн — Сабака, другi — Бык. I першы пасвiць другога! (Смяюцца.) Што забаўна, у нас абодвух ёсць сабакi, праўда, жывуць у бацькоў — i абодвух клiчуць Максамi.

Дзiмiтр: у мяне ратвейлер, якога я, канешне, павiншую — куплю вялiкую костку.

Алекс: у маiх бацькоў жыве амерыканскi кокер Макс. Ён вельмi любiць салодкае, праўда, стараемся не даваць.

Дзiмiтр: дарэчы, нарадзiлася iдэя! Можна сабраць усiх нашых сяброў, у каго ёсць сабакi, i наладзiць такую тэматычную вечарынку: «сабачы баль».

Адказы збiрала Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

P.S. Так i хочацца следам за гуртом «Корни» паўтарыць: «С Новым годом, люди, с Новым годом, звери!»...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята ў пытаннях i адказах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика