21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як прыручыць Вогненнага Сабаку?

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не здзiўляйцеся, калi яшчэ з месяц будзеце чуць прадказаннi, як пройдзе год Чырвонага (Вогненнага) Сабакi. Гэта 2006 год пачнецца з 1-й хвiлiнай 1 студзеня. Астралагiчны ж год, калi верыць спецыялiстам, iдзе даўно — з канца кастрычнiка. А па ўсходняму календару Чырвоны Сабака зменiць Сiняга Пеўня толькi 29 студзеня 2006 года. Затое затрымаецца аж да 17 лютага 2007 года. Карацей, яшчэ хапае часу падрыхтавацца да сустрэчы Новага года. А калi ведаеш, чаго чакаць, ад магчымых непрыемнасцяў лягчэй засцерагчыся, штосьцi ж добрае, наадварот, наблiзiць...

Цотныя гады на Усходзе лiчацца больш важнымi — «мужчынскiмi». Так што 2006-ы цудоўна падыходзiць для прыняцця лёсавызначальных рашэнняў, крутых паваротаў у жыццi, здзяйснення смелых жаданняў. Можаце мяняць «будку» — месца жыхарства, можаце шмат i цiкава падарожнiчаць — праўда, да наступнага года пажадана ўсё ж вярнуцца дамоў. Сабакi славутыя адданасцю, таму звяртайце больш увагi на сяброў, асаблiва Блiзнят i Дзеў. Двум гэтым знакам наступны год абяцае карт-бланш на рэалiзацыю ўласных i сумесных праектаў. Прытрымлiвайцеся яснасцi, дакладнасцi i парадку — хiтрыя гордзiевы вузлы Сабака не разблытвае, а перакусвае.

АВЕН. Год паставiць вас перад складаным выбарам, дакладней, перад неабходнасцю рабiць выбар хутка i без ваганняў. Чым больш вы будзеце iмкнуцца ўседзець адначасова на двух крэслах, тым меншая верагоднасць рэалiзаваць задуманае. Вы — першы знак Задыяка, таму павiнны паказаць прыклад астатнiм, як задаволiцца адным з багацця выбару. Iнтымных стасункаў гэта таксама датычыцца: другая палавiнка ў 2006-м у вас павiнна быць адна, а не «адна з бясконцага мноства».

Кар’ерыстам у 2006-м лавiць няма чаго. Затое год дасць адчуванне камфорту i ўладкаванасцi. Вы знойдзеце альбо вернецеся ў месца, дзе вам было найбольш утульна ў жыццi, сустрэнецеся з максiмальна блiзкiмi вам па духу людзьмi. Адзiнае, у пагонi за ўсiм «самым-самым» не забудзьцеся на ўласнае здароўе, iнакш ёсць рызыка падчапiць небяспечную хваробу.

Знакамiтасцi-Авены: Дзмiтрый Танковiч (капiтан каманды КВЗ «ЧП»), тэлевядучая Наталля Кузьмiна, Уладзiмiр Пугач.

Ваш талiсман на 2006 год: ратвейлер. А можа, нават бультэр’ер. Жывая зброя. Сабака, якога нельга патрапаць па шыi i ласкава сказаць: «Пё-осiк».

ЦЯЛЕЦ. Да вясны ў вас будзе ваяўнiчы настрой. Некаторым так i карцiць памерыцца сiламi, паказаць сваё першынство i пацвердзiць, хто ў доме гаспадар. Прычым каму заўгодна: мужу цi жонцы, сваякам, начальству, суседзям, выпадковым прахожым... Калi здолееце пазбегчы скандальных нотак, кулакамi сапраўды дасягнеце большага, чым мiрнымi перамовамi. Але памятайце: ламаць не будаваць, аднаўляць разбуранае ў прыступе гневу, няхай i праведнага, давядзецца доўга i пакутлiва.

На пачатку года вам могуць прапанаваць дадатковую працу з неблагiм заробкам. Не адмаўляйцеся, але i вялiкiх iлюзiй не стройце — гэта толькi пачатак вялiкай справы. Не спяшайцеся, размяркуйце сiлы. Чароўная палачка зробiць узмах у ваш бок толькi ў 2008 годзе, затое тады... Але гэта пакуль што шчаслiвая невядомасць. Яшчэ адна парада астролагаў: лiчыце грошы, iнакш рамансы вашым фiнансам забяспечаны.

Знакамiтасцi-Цяльцы: Анжэлiка Агурбаш, Наталля Падольская, Аляксей Хлястоў, Аксана Кавалеўская, Вольга Плотнiкава.

Ваш талiсман: колi i шэлцi. Лёгка паддаецца дрэсiроўцы, а сам непрыкметна «выхоўвае» навакольных.

БЛIЗНЯТЫ. Толькi не пачынайце скардзiцца, што ўсiм вакол добра, адно вам няўтульна. Папярэднiя пяць гадоў былi выключна паспяховымi для вас, i калi нехта не пажадаў скарыстаць шанц, выбачайце — наступны такi з’явiцца не хутка. Зараз цэлы год вам варта трымацца ў цянi i рабiць «работу над памылкамi», якiх дапушчана з-за лёгкадумнасцi нямала. I яшчэ клопат пра здароўе: загартоўванне, дыета, трэнажорная зала, басейн... Вытрымаеце хоць бы паўгода — прыемна здзiвiцеся вынiкам.

Тыя з Блiзнят, хто схiльны да хiтрыкаў i iнтрыг, атрымаюць ад Сабакi па першае чысло. Ну не любiць гэта жывёлiна лжывай iнфармацыi, так што не гуляйце ў таямнiцы мадрыдскага двара, калi не хочаце непрыемнасцяў. Увесь негатыў, праўда, будзе дадзены вам не ў пакаранне, а ў навучанне — так бы мовiць, дзеля прафiлактыкi.

Знакамiтасцi-Блiзняты: Сяргей Сухамлiн, Аляксандра Кiрсанава (дуэт «Аляксандра i Канстанцiн»).

Ваш талiсман: «двортэр’ер». Можа стаць i найпершым сябрам, i сапраўдным драпежнiкам — залежыць ад гаспадара.

РАК. Калi коратка i па справе, 2006 год для вас стане годам кахання i перамен. Калi больш разгорнута — асцерагайцеся пачуцця рэўнасцi (як уласнай, так i ў дачыненнi да вас), не здраджвайце (нават калi здаецца, што нiхто не даведаецца — выйдзе бокам), захоўвайце сакрэты (а для гэтага, у прыватнасцi, жорстка абмяжуйце ўжыванне алкаголю, асаблiва ў малазнаёмых кампанiях), пазбягайце руцiны (чорная бялiзна i уiк-энд на Таiцi не абавязковыя, а вось турпаход на месца першага школьнага пiкнiка замест пачка пельменяў i запланаванай з зiмы паездкi ў Крым — вiтаюцца). Не рабiце ўчынкаў, якiя вам неўласцiвыя — i ў першую чаргу не параньце блiзкiх людзей. У астатнiм — рызыкуйце, сустракайцеся i развiтвайцеся, жывiце поўным жыццём. На рабоце пазбягайце ўсякiх праяў плагiяту i несумленнай гульнi.

Знакамiтасцi-Ракi: Аляксандр Цiхановiч, Кiрыл Слука.

Ваш талiсман: дог або далмацiнец — высакародны вялiзны сабака, якi выклiкае асацыяцыi з уласнай загараднай вiлай.

ЛЕЎ. Многiя падзеi ў наступным годзе будуць уздзейнiчаць на вас як удар маланкi — у сэнсе непрадказальнасцi. Не бойцеся разбурыць усё без разбору: старое i надзейнае вытрымае, а падробка выдасць сябе. Вы пазбавiцеся некаторых комплексаў, непатрэбных рэчаў i няшчырых людзей. Чым мацней Львы стрымлiвалi сябе ў апошнюю пяцiгодку, тым гучней i страшней яны будуць раўцi зараз. Але па заказу гэта зрабiць не атрымаецца — толькi калi вас нешта сапраўды «дастане».

Не забывайцеся, што вы хоць i вялiкi, але кот, i, значыць, у год Сабакi асаблiвых мiласцяў чакаць не варта. Калi па натуры вы не драпежнiк, пастарайцеся звесцi канфлiкт да мiнiмуму: памяняйце месца жыхарства, вазьмiцеся за цяжкi праект, пазычце грошай без гарантыi iх вяртання. Лепш ужо стварыць сабе цяжкасцi ўласнымi рукамi, чым змагацца з невядомым.

Знакамiтасцi-Львы: Алёна Свiрыдава, Аляксандр Сухараў, Улялюм, Жанэт.

Ваш талiсман: пудзель. Вясёлы, дабрадушны, агульны ўлюбёнец. А калi правiльна пастрыгчы — нiбыта маленькi леў.

ДЗЕВА. Нездарма вам усе паўтараюць, што Дзева — знак сямейны. Ва ўсякiм разе, у 2006 годзе для вас самым дарагiм i каштоўным будзе дом — уласны мiлы дом. Сямейнае кола, набыццё цi рэканструкцыя дома, афармленне iнтэр’ераў, купля дачы цi садовага ўчастка, пераезд, атрыманне грамадзянства — усё ў вас атрымаецца найлепшым чынам.

Вы схiльныя працаваць дзеля працы, не задумваючыся пра ўзнагароду — папрасiце кагосьцi, каму давяраеце, сачыць за своечасовай, а галоўнае адэкватнай, аплатай вашай тытанiчнай работы. Увогуле, хопiць дзяўбцi па зернетку, можна ўхапiць шчасце i цэлым кавалкам. Толькi не прасiце за ўвесь свет — вы не Маргарыта, i наўрад цi трапiцца Воланд, каб выканаць два вашы жаданнi запар.

Знакамiтасцi-Дзевы: Лёва «Бi-2», Павел Клышэўскi, Палiна Смолава, Гюнеш Абасава, Алеся, Марына Васiлеўская (пераможца конкурсу «Фэст»).

Ваш талiсман: аўчарка. Строгая i справядлiвая. Без сэнсу не брэша, але сваю справу выканае.

ШАЛI. У вас ёсць здольнасць прыстасоўвацца да сiтуацыi. У дадзеным выпадку — да Сабакi. Напрыканцы года можаце настолькi ўвайсцi ў вобраз, што «выпусцiце кiпцюры» — не хвалюйцеся, гэта нават няблага. Бо нельга заўжды быць сцiплым i этычным. Усю першую палову года вы будзеце клапацiцца аб навакольных, шукаць шчасця не сабе, а ў першую чаргу iншым людзям. У вынiку хтосьцi з вялiкай верагоднасцю сядзе вам на шыю. Вас могуць часта падманваць.

Самымi цяжкiмi ў плане рэалiзацыi жаданняў стануць тры летнiя месяцы, нават водпуск можа «накрыцца». У гэты ж час вы сустрэнеце старэйшага мужчыну, ад якога так i зыходзяць непрыемнасцi. Восенню магчыма нечаканая перамога, выйгрыш, у тым лiку фiнансавы.

Знакамiтасцi-Шалi: Ларыса Грыбалёва, Руслан Аляхно.

Ваш талiсман: чыхуахуа. Дэкаратыўнае адлюстраванне вашага характару, да таго ж забаўны i некапрызны сабачка.

СКАРПIЁН. Сёлета вы здольныя пачаць жыццё наноў. Зоркi даюць вам магчымасць самому ляпiць свой лёс — трэба толькi вызначыцца, чаго менавiта вы хочаце. Не ўпусцiце шанц — ён даецца толькi раз у 19 гадоў!

Адны Скарпiёны акунуцца ў мора iнтрыг, другiя, наадварот, адчуюць адзiноту. У любым выпадку эксперыментуйце. У цэлым год звязаны са шчасцем у сям’i. Ёсць шанц стаць удвая багацейшым. Добра таксама зрабiць два-тры падарожжы, у адным з якiх абавязкова наведаць сваякоў. Пачынаннi будуць найбольш удалымi ў красавiку, маi, лiстападзе. А вось у сакавiку, жнiўнi i вераснi лепш не толькi не брацца за новыя справы, але i не завяршаць старыя — вынiк вас не парадуе.

Знакамiтасцi-Скарпiёны: Вольга Барабаншчыкава, Iна Афанасьева, Iгар Карнялюк, Ната Раманава.

Ваш талiсман: баксёр. Чужога не кране, аднак свайго з пашчы не выпусцiць. Лепшы вартаўнiк вашага спакою.

СТРАЛЕЦ. У 2006 годзе вы будзеце самым шчаслiвым знакам. Вы таксама адзiн з нямногiх, хто можа спадзявацца на кар’ерны рост. Кожнаму Стральцу без выключэння год падорыць Яго Вялiкасць Выпадак. З канца чэрвеня да канца лiстапада здзейснiцца самае запаветнае i, здавалася б, невыканальнае жаданне. Адзiная тэматыка, якая ў 2006 годзе вам процiпаказана, — каханне. Замкнiце на ключык i не ўзгадвайце. Ваша другая палавiнка падасца баластам, ад якога захочацца пазбавiцца. Аркамя таго, дзякуючы ёй (палавiнцы) вы ўвесь год будзеце балансаваць памiж мiльярдэрствам i банкруцтвам. Увогуле вы многага зможаце дасягнуць, не iдучы ўгору, а абыходзячы яе.

Знакамiтасцi-Стральцы: спявачка Улада i яе прадзюсар Сяргей Ждановiч, дуэт «Атлантыка» (не салiсты паасобку, а менавiта гурт).

Ваш талiсман: эрдэльтэр’ер. Калi яго энергiю накiраваць на карысць — дзiвосныя вынiкi атрымлiваюцца!

КАЗЯРОГ. Што звыкла i звычайна для вашага знака — дзейнiчаць цвёрда i ўпэўнена, — абсалютна не будзе працаваць у 2006 годзе. Давядзецца рабiць «ад супрацiўнага». Замест прынцыповасцi вiтаюцца дабрыня i цярпенне, замест жорсткасцi — мiласэрнасць, замест кар’ерных баёў — хатняя ўтульнасць. Вы павiнны працаваць над сваёй iнтуiцыяй — у адрозненне ад розуму, менавiта яна будзе падказваць найбольш правiльныя рашэннi. Сiлы i натхненне чэрпайце ў сям’i. Службовым ростам яшчэ паспееце заняцца. Нават самых адчайных цвердалобаў чакае змена арыенцiраў i каштоўнасцяў. Калi давядзецца змянiць месца работы, высвятляць адносiны з кiраўнiком — не перажывайце, гэта да лепшага. Не будуйце грандыёзных планаў, шукайце дасканаласцi ў дробязях.

Знакамiтасцi-Казярогi: Саша Нэма, Аляксандр Саладуха, Настасся Цiхановiч, Iскуi Абалян.

Ваш талiсман: такса. Засяроджаная не на вонкавай абалонцы, але на глыбiнным сэнсе. Заўжды пры справе.

ВАДАЛЕЙ. Вы заробiце роўна столькi, колькi каштуеце — а цану вызначаеце вы самi. Не падабаецца iснуючы стан — мяняйце яго цi мяняйцеся ўнутрана. Падстаў дзейнiчаць рашуча больш чым дастаткова: у рэйтынгу шчасця на наступны год вы займаеце 2-е месца. Шанцаванне (калi пастарацца, то i пастаяннае) будзе спадарожнiчаць вам у, здавалася б, несумяшчальных рэчах — асабiстым жыццi i бiзнэсе.

У жнiўнi i лiстападзе вам на карысць могуць паслужыць хвароба цi непрыемнасцi канкурэнта. Калi на такую цану вы не згодныя, дасягнiце мэты раней тэрмiну. Iдэаль-на, калi ў 2006 годзе вы ўступаеце ў шлюб i тым больш вянчаецеся — сям’я абяцае быць надзiва моцнай.

Знакамiтасцi-Вадалеi: Вiктар Калiна, Аляксей Шадзько, Жэня Смарыгiн (iгрок каманды КВЗ «ЧП»).

Ваш талiсман: рызеншнаўцар. Вонкава шумны i быццам бязглузды, а што насамрэч думае — гаспадар ведае не заўжды.

РЫБЫ. Штыль i спакой ва ўсiх сэнсах. Год творчага настрою i рэалiзацыi планаў для педагогаў, выхавацеляў, акцёраў, музыкантаў, мастакоў. Шанцуе тым, хто займае нiзкую пасаду, менш залежыць ад усякага начальства i працуе не па ўказцы, а па ўласнаму натхненню. Да сярэдзiны лiпеня лепш увогуле займацца ўласнымi паўсядзённымi справамi ўдалечынi ад вiхуры падзей. У жнiўнi-вераснi магчымыя канфлiкты i сваркi, але не варта iх успрымаць глабальна. У другой палове года падрыхтуйцеся да нечаканага росту сваёй папулярнасцi. Вас пачнуць заўважаць нават незнаёмыя людзi, будуць рабiць падарункi без нагоды, дзякаваць, аказваць прыемныя паслугi. Аднак лепшае, што можа адбыцца ў 2006 годзе, — ваша сям’я павялiчыцца на адно дзiця...

Знакамiтасцi-Рыбы: Яўген Чалышаў, Нiлс, Руся (гурт «Iндыга»), Канстанцiн Драпеза (дуэт «А&К»).

Ваш талiсман: безумоўна вадалаз! Зрэшты, за вас ён гатовы iсцi не толькi ў ваду, але i ў агонь, i праз медныя трубы — абы быць побач.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не здзiўляйцеся, калi яшчэ з месяц будзеце чуць прадказаннi, як пройдзе год Чырвонага (Вогненнага) Сабакi. Гэта 2006 год пачнецца з 1-й хвiлiнай 1 сту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика