21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Радасць чароўная

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Нататкi з салона прыгажосцi

У гэты салон я трапiла ўпершыню. Сюды перайшла працаваць мая цырульнiца Вольга i, натуральна, перацягнула большасць сваiх клiентаў. Жанчыны ведаюць, што такое свой майстар i чаму мусiш ехаць на другi канец Брэста, нават калi напярэдаднi святаў клопатаў хоць адбаўляй. Вольга — дынамiчны i творчы чалавек, любiць прапаноўваць нешта новенькае. Любое яе рабочае месца абвешана дыпломамi з усемагчымых конкурсаў i аглядаў, яна заўсёды абслугоўвае клiентаў па папярэднiм запiсе, а зараз — i пагатоў. Кожная хвiлiна даўно распiсана ў яе вялiкiм сшытку. Таму на ўсе просьбы «а можа як-небудзь», «а можа ў перапынку», «мне толькi лёгкую ўкладку» — адказы катэгарычныя. Але ж мабiльнiк нагадвае аб сабе цi не кожныя паўгадзiны.

— Ды заглушы ты гэту цацку, — адклiкаецца з-за сваёй канторкi адмiнiстратар Эма. — Клiентаў трэба прывучаць да дысцыплiны.

Эма ўключае дзяжурную ўсмешку i павай праплывае па зале: «Кавы? Чаю? Шампанскага?» Жанчыны заказваюць кожная сваё.

Гэта нешта новенькае. Але ж цi варта здзiўляцца? Зараз устаноў падобнага кшталту наадчынялi шмат, вось i iмкнуцца яны адзiн перад адным зацiкавiць патэнцыяльнага клiента. Вольга даўно ўжо вядзе ўлiк не толькi наведванняў кожнай жанчыны, якую абслугоўвае, але занатоўвае ў сшытачак днi iх нараджэння. Кожнае шостае наведванне — са скiдкай, перад днём нараджэння — скiдка значная: 20 працэнтаў. Дробязь, а прыемна. А тут яшчэ i ўсеагульнае iмкненне не толькi палепшыць iмiдж за вызначаную плату, але i стварыць адчуванне свята.

У дзверы ўвальваецца яркая мажная кабета, па ўсiм вiдаць, заўсёднiца ўстановы. Эма адразу кiдаецца яе сустракаць, дапамагае скiнуць дарагую шубу: «Праходзьце, Аляксандра Аляксееўна. Чаю? Кавы? Шампанскага?»

— Мне б чарку гарэлкi, — смяецца, тут ужо няма сумнення, бiзнэс-лэдзi. — Так добра ўладзiлiся справы з праверкай, якраз толькi iх i правяла. Нерваў папсавалi, халера на iх, але ж, дзякуй Богу, усё скончылася.

Эмачка паслужлiва налiвае новай наведвальнiцы пластыкавую шклянку шампанскага, i з гэтыай шклянкай клiентка сядае ў крэсла да свайго майстра Наташы. На пытанне апошняй «што будзем рабiць?» на ўсю залу раздаецца: «Што хочаш, дзетачка, але каб адсюль я выйшла не мокрай курыцай, а чалавекам». Тады Наташа прапануе зрабiць мелiраванне i накiравацца да педыкюркi, потым да стылiста Ванi, а тады зноў да яе.

Эма тым часам кiдаецца супакойваць клiентку, якая доўга размаўляла па мабiльнiку, а потым заплакала вялiкiмi чорнымi слязамi. У яе былi нафарбаваныя вейкi, вочы закрытыя спецыяльным пластырам, але ж слёзы прабiлi сабе шлях i пацяклi чорнымi струменямi. «Вось дзе зануда, не дае нават спакойна ў цырульнi пасядзець», — выцiраючы тампонам твар маладой жанчыны, лаецца Эмачка. А потым звяртаецца да ўсiх: «Я хутка аб’яву павешу, што карыстанне мабiльнымi тэлефонамi ў салоне забаронена. А то вось давёў кабету сваiмi разборкамi» . Аказалася, што самую на сённяшнi дзень гаротную наведвальнiцу крыўдзiць муж сваiмi прыдзiркамi. Яшчэ напрыканцы мiнулай зiмы iх трохгадовая дачка наелася таблетак, якiя былi прэпаратам моцнага дзеяння. Двое сутак дзiця выходжвалi ў рэанiмацыi, потым лячылi сэрца, якое пацярпела ад атручэння. Муж абвiнавацiў жонку, што недагледзела дзiця i наогул змянiў тактыку «выхавання» сваёй палавiны, цяпер ва ўсiм — «улiк i кантроль». Вось i зараз атрымала вымову за тое, што доўга бавiць час у салоне.

Эма ведае ўсё пра ўсiх i з задавальненнем расказвае гiсторыi ледзь не на ўсю залу. Але Эму ўсе любяць. Яна чалавек добры i ўсiм спачувае. Вось i зараз крыху супакоiўшы заплаканую клiентку, адмiнiстратар не пашкадавала самых моцных эпiтэтаў у адрас яе «законнага» i так увайшла ў ролю, што нечакана, можа нават для сябе, прапанавала:

— Кiнь ты яго к чорту, i ўся справа!

— Вось разумная ты парады даваць, — не вытрымала майстар Наташа. — Я гадую дачку адна i не сказала б, што шчасце апалонiкам сёрбаю. А яна ўвогуле нiдзе не працуе, а дастатак мае.

Падалося, што Наташа нават узрадавалася магчымасцi перамянiць тэму. Бо пышнацелая дама, якой яна ўкладвала прычоску, увесь час бубнiла пра школу, пра тое, якiя няўважлiвыя да дзяцей настаўнiкi, як занiжаюць адзнакi, i Наталля з усiх сiл iмкнулася рабiць выгляд, што гэта ёй цiкава.

Нарэшце дама паднялася, а яе месца заняла вясёлая Аляксандра Аляксееўна, якая ўселася ў крэсла нiбы каралева на трон. Эма тым часам праводзiла i вiншавала з надыходзячым загадкавую наведвальнiцу, якая праседзела ўвесь сеанс моўчкi, а ў перапынках чытала прынесены з сабой часопiс. Аказалася, не першы раз. Эме цяжка было прымiрыцца з тым, што пра гэту жанчыну яна абсалютна нiчога не ведае. «Нiколi не ўдастоiла нас размовай, нават нашы часопiсы мод нi разу не прагартала, свой з сабой носiць», — не ўстрымалася Эма ад каментарыя.

— А можа яна актрыса, тыпажы вывучае для будучых роляў, — нясмела спрабую заступiцца за незнаёмку, якая чамусьцi выклiкала маю сiмпатыю.

— Вой, — вырвалася на хвiлiну з рук Наташы Аляксандра Аляксееўна, — мужык яе, мабыць, кiнуў, вось табе i ўся актрыса. Я таксама апошнiм часам iграла шмат, пакуль свайго Севачку не ахамутала, цяпер адпала патрэба ў спектаклях.

— Усе вы, зорачкi мае, актрысы, — амаль праспяваў стылiст i вiзажыст салона Ваня. — Праходзь, радасць чароўная, — звярнуўся ён да чарговай наведвальнiцы, — я толькi цыгарэтку выкуру.

Вольга на вушка мне паведамляе, што Iвана тут называюць чароўнай флейтай, бо вельмi любiць ён розныя такiя слоўцы. Кожная ў яго «зорка», «прыгажуня», «радасць» або «прынцэса мая». I гэта ў яго атрымлiваецца вельмi натуральна i абаяльна, ад чаго адразу становiцца весела. Разумею, што гэты салон мне падабаецца, хоць цэны ў iм крыху большыя, чым у папярэднiм. Але ж за тое, што людзi iмкнуцца, i не без поспеху, стварыць атмасферу свята, можна i заплацiць. Бо прыемна няспешна папiваць шампанскае, думаць пра надыходзячы год, калi вопытныя майстры шчыруюць над тваёй прычоскай i манiкюрам, i робяць сваю справу з задавальненнем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нататкi з салона прыгажосцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика