21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гучаў вальс. Кружылiся пары...

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

60 гадоў назад у Мiнску ўтварыўся сямейны дуэт — Лiдзii i Iгнацiя АНТОНАВЫХ

... Iграў ваенны аркестр. Ваенны ў самым прамым сэнсе слова: яшчэ зусiм нядаўна, усяго толькi некалькi месяцаў назад, гэтыя хлопцы-вайскоўцы ў самых звычайных ваенных гiмнасцёрках выступалi перад такiмi ж, як i самi, салдатамi: тады яшчэ была вайна! А вось цяпер, у лiпенi 1945-га, яны разам з прадстаўнiкамi 3-га Беларускага фронту, якiя год назад прымалi ўдзел у вызваленнi нашай сталiцы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, удзельнiчалi ў святкаваннi першай гадавiны Вызвалення!

Iграў аркестр... У вiхуры вальса — вядомая рэч, салдацкага! — кружылiся пары. На грудзях пераважнай большасцi ўдзельнiкаў — i найперш тых, хто быў запрошаны на ўрачыстасць, — ззялi-пералiвалiся залацiстым колерам самыя высокiя дзяржаўныя ўзнагароды. Узнагароды, за якiя ў прамым сэнсе слова кожным з iх уладальнiкаў была пралiта ўласная кроў...

Кружылiся пары... Сцiплым, непрыкметным удзельнiкам урачыстасцi быў прадстаўнiк дэлегацыi 3-га Беларускага фронту старшы лейтэнант медыцынскай службы 25-й брыгады 2-га гвардзейскага Тацынскага корпуса Iгнацiй Антонаў. Раз-пораз азiраўся навокал, нiбы спрабуючы знайсцi кагосьцi... Ды не знаходзiў, хоць ты што хочаш рабi!

I раптам у перапоўненай вайскоўцамi i цывiльнымi людзьмi зале Галоўпаштамта беларускай сталiцы ён заўважыў дзяўчыну. Звычайную, толькi нейкую вельмi ўжо сарамлiвую! Але ж якую прыгожую! Раз паглядзеў у яе бок, другi, трэцi... I адважыўся запрасiць на вальс. Салдацкi вальс, Вальс Пераможцаў у Вялiкай Айчыннай вайне...

Успамiнае Лiдзiя Мiкалаеўна Антонава (на той час проста Лiда Шчудрына):

— Мая мама працавала тады ў Сталiнскiм райкаме партыi Мiнска, а мне ж не было яшчэ i дваццацi... На сустрэчу з нагоды першай гадавiны вызвалення беларускай сталiцы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i былi запрошаны воiны-вызвалiцелi Мiнска з 3-га Беларускага фронту. Усё i пачалося з вечарынкi...

Iгнацiй Пятровiч Антонаў такой «недакладнасцi» стрываць не змог:

— I так усё было, i не так. Пакуль яна кружыла-танчыла з гасцямi — больш за ўсё з Героем Савецкага Саюза Барысам Аўчыннiкавым — я таксама не спаў у шапку...

— Што ж вы рабiлi, Iгнацiй Пятровiч?

— «Апрацоўваў» яе мацi! З дарослымi людзьмi дамовiцца ж куды прасцей...

Iграў аркестр, кружылiся ў вальсе пары... Але нават правесцi сябе дадому Лiдзiя Шчудрына маладому старшаму лейтэнанту Iгнацiю Антонаву не дазволiла...

А на наступны дзень да Шчудрыных завiталi... сваты: начальнiк Галоўпаштамта, кiраўнiк дэлегацыi воiнаў-вызвалiцеляў 3-га Беларускага фронту, гвардыi старшы лейтэнант медыцынскай службы Iгнацiй Антонаў i... Герой Савецкага Саюза Барыс Аўчыннiкаў.

— За каго ж павiнна iсцi? — не стрымалася, спытала Лiдзiя.

— Вось за гэтага! — паказаў хтосьцi з «няпрошаных» гасцей на Антонава.

— За гэтага дык за гэтага! — бойка адказала 20-гадовая прыгажуня.

Але ж яму трэба было вяртацца ў сваю вайсковую часць...

Амаль паўгода доўжылася перапiска двух закаханых з першага погляду сэрцаў. А ў снежнi таго ж, 1945-га, дэмабiлiзаваўшыся з вайсковай службы, Iгнацiй Антонаў прыехаў у Мiнск, каб аднавiцца на вучобу ў Мiнскiм дзяржаўным медыцынскiм iнстытуце.

... У адзiн з апошнiх дзён снежня 45-га яны справiлi вяселле. Лiдзiя Шчудрына стала Лiдзiяй Антонавай — самай вернай i надзейнай спадарожнiцай жыцця ўчарашняга воiна, а цяпер ужо студэнта Мiнскага дзяржаўнага медыцынскага iнстытута Iгнацiя Антонава.

... Шэсць дзесяцiгоддзяў мiнула з таго часу. Пройдзены не шэсцьдзесят, а шэсцьсот (не менш! — удакладняюць Лiдзiя Мiкалаеўна i Iгнацiй Пятровiч) дарог-пуцявiн, поўных выпрабаванняў i спадзяванняў, праблем i нявырашаных пытанняў, шчаслiвых iмгненняў i такіх вялiкiх, добрых набыткаў!

Апантаны медыцынай, так многа пабачыўшы на франтавой вайсковай службе (скажу толькi, што з палёў Сталiнградскай i Курскай бiтваў i падчас вызвалення роднай Беларусi ваенны фельчар Iгнацiй Антонаў вынес i выратаваў такiм чынам ад смерцi 128 (!) параненых байцоў), ён так i застаўся верным свайму прызванню. Вучыўся ў iнстытуце i працаваў вечарамi на «Хуткай дапамозе» i ў палiклiнiцы, потым, ужо ступiўшы на самастойны прафесiйны жыццёвы шлях, спаўна аддаўся навуцы. Падрыхтаваў i абаранiў спачатку кандыдацкую, а потым i доктарскую дысертацыі... I ўсё — без адрыву ад практыкi! Сотнi, калi не тысячы пацыентаў прайшлi праз яго клапатлiвыя рукi (ды не, не праз рукi, а праз душу i сэрца).

А ён, Iгнацiй Пятровiч, усё працаваў i працаваў: днём i ноччу, у буднi i святы! Лiдзiя Мiкалаеўна бачыла i разумела ўсё, але ж — не пярэчыла. Ведала i дакладна адчувала: Антонава не перайначыш!

Аднойчы, падчас добрага настрою, яна сказала:

— Я паспела пабываць у шлюбе з фельчарам, студэнтам, урачом, кандыдатам i доктарам навук, членам-карэспандэнтам i акадэмiкам... I ўсё гэта ён — мой добры i незаменны муж!

Такiя словы ад сваёй адзiнай наўрад цi заслугоўвае кожны з нас, мужчын!

А сама яна, неверагодна ласкавая, спагадлiвая, добразычлiвая i проста мiлая жанчына, была, ёсць i будзе яго, як кажа сам Iгнацiй Пятровiч, адзiнавернай. Нельга знайсцi словы, каб апiсаць iх узаемаразуменне, павагу, шчырасць i адданасць адзiн аднаму...

Яны нарадзiлi, вырасцiлi, выхавалi i далi, як кажуць, пуцёўкi ў жыццё двум такiм жа цудоўным нашчадкам: дачцэ Галiне i сыну Валерыю. Галiна Iгнатаўна — кандыдат медыцынскiх навук; Валерый Iгнатавiч — палкоўнiк, выкладчык Акадэмii МУС Рэспублiкi Беларусь. Радуюць дзядулю i бабулю ўнукi i праўнукi — такiя ж мiлыя i прыгожыя!

А ён, галава i аўтарытэт дынастыi Антонавых, як заўсёды, у добрай спартыўнай форме, аптымiстычна настроены i неверагодна добразычлiвы да ўсiх нас, беларусаў. Бо ведае ЁН — акадэмiк Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, член-карэспандэнт Расiйскай Акадэмii навук, акадэмiк трох мiжнародных акадэмiй, заслужаны дзеяч навукi, ганаровы грамадзянiн Мiнска i Вiцебска, народны ўрач рэспублiкi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, i г.д., i да т.п. — цану ўсяму: Жыццю — перш за ўсё!

Таму сёння, святкуючы свой 83-i дзень нараджэння (i, да таго ж, 80-годдзе Лiдзii Мiкалаеўны), адзначаючы брыльянтавае вяселле, Iгнацiй Пятровiч Антонаў зычыць усiм нам разам i кожнаму паасобку шчасця i дабрабыту, здароўя i аптымiзму, веры i надзеi на самую шчаслiвую будучыню!

I Вам усяго гэтага, паважаныя Лiдзiя Мiкалаеўна i Iгнацiй Пятровiч, не толькi ў дзень 60-годдзя шлюбу, але i надалей!

У гасцях у «брыльянтавых» юбiляраў былi:



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
60 гадоў назад у Мiнску ўтварыўся сямейны дуэт — Лiдзii i Iгнацiя АНТОНАВЫХ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика