21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Навагодняя мода для сабак: гульнi з гламурам

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Год Вогненнага Сабакi сустракаюць сёння не толькi людзi. Як жа не парадаваць любiмага сабачку, калi цэлых 365 дзён пройдуць пад сiмвалам вернага сябра? Таму падарункi варта рабiць не толькi нам, людзям, але i сваiм хатнiм любiмцам. Тым больш, што калi парадаваць свайго сабачку ў навагоднюю ноч, то год абяцае прынесцi толькi цуды i добрыя падзеi. Самы ж каштоўны падарунак для чатырохногага члена сям’i — гэта яго... адзенне. Не здзiўляйцеся.

Сёння апранаць свайго сабаку — гэта не толькi модна, але i карысна, у першую чаргу для здароўя гадаванца. Зiмовыя маразы могуць нанесцi шкоду арганiзму жывёлiны. Вось i атрымлiваецца, што хочаш не хочаш, але вопратка для сабачкi патрэбна. А яшчэ лепш, калi не проста апрануць «у што-небудзь», а апрануць, зыходзячы з сучасных тэндэнцый. Не здзiўляйцеся — мода для жывёл iснуе i карыстаецца зараз не меншай папулярнасцю, чым славутыя ўборы «ад куцюр» для людзей. Знайсцi ж модныя арыенцiры дапаможа мадэльер, распрацоўшчык адзення для сабак, член Саюза дызайнераў Алена Варахобка.

Рамантычная шыкоўнасць

Мець моднае сабачаня ў гэтым сезоне — гэта значыць апранаць яго ў адзенне ўсiх адценняў вогненна-чырвонага. Колер, такiм чынам, вызначаецца гамай ад чырвонага, барвовага, цытрусавага да шыкоўнага блiскуча-залатога. У адпаведнасцi з яркiм колерам змяняецца i стыль вопраткi:

— Калi раней пераважаў спартыўны стыль (у чалавека гэта прапорцыя ў элементах адзення адзiн да трох, а у сабак — канкрэтныя спартыўныя дэталi), то зараз назiраецца агульнае iмкненне да гламура. Супермодна сабачка будзе выглядаць, калi ў яго вопратцы ёсць нейкi этнiчныя элементы. Тэндэнцыi сусветнай моды сцвярджаюць, што стыль адзення жывёлiны адпавядае iмiджу гаспадароў. Калi сёння ў жанчын папулярныя пышныя спаднiцы — сабака павiнен быць апрануты ў тым жа стылi, — перакананая Алена. — Такiм чынам, асноўныя тканiны, з якiх вырабляецца зараз адзенне для сабак, — гэта актуальныя жакард i габелен. Тканiна павiнна шамацець. Або яшчэ адна модная тканiна, якая выраблена з так званых крэш-матэрыялаў, цi, кажучы прасцей — сцiснутых. З iх лiку асаблiва рэкамендую папулярную тканiну, у складзе якой стрэйч i бавоўна. Дарэчы, вельмi зручны матэрыял для сабачага адзення. I прыгожа выглядае, i жывёлiна адчувае сябе ўтульна.

Гламур — стыль раскошы, блiскучасцi i рамантызму. Таму вельмi дарэчы будуць упрыгажэннi з чырвоных цi бардовых стразаў, бiсеру, шкляных каменьчыкаў i iншых прывабных дробных аксэсуараў. Увогуле, гламур падразумявае бязмежнасць фантазii, таму, апрануўшы свайго гадаванца ў адзенне з сеткавых празрыстых тканiн, гаспадар не памылiцца. А вось вiды адзення — гэта камбiнезончыкi, гунькi, штанiкi.

ДогМэн (Dogman) — гэта крута

— А на Новы год у што павiнен быць апрануты сабака?

— Навагоднi касцюм для чатырохногага сябра — гэта абавязковае пераўтварэнне. Тэндэнцыi сусветнай моды кажуць нам, што жыццё — гэта гульня, дзе чалавек атаясамлiвае пэўны вобраз, гуляе ў iншую асобу. Вось i сабачку трэба на некалькi гадзiн зрабiць, напрыклад, кракадзiлам. Або птушачкай. Вось чалавек прыбярэцца на Новы год у касцюм Спайдэрмена — а яго сабака няхай будзе Догменам. Галоўнае — адчуць асабiсты накiрунак, а далей гаспадар сам можа выдумляць, як апрануць свайго сабаку.

Як расказала Алена Варахобка, пры распрацоўцы адзення для сабакi ёсць адна асаблiвасць, не ўлiчваць якую немагчыма. Характар сабакi залежыць ад характару i паводзiнаў гаспадара. Суадносна, i яго вопратка.

Кiпцюрыкi — чырвоныя, банцiк — таксама

Зараз на кiпцюрыках сабачкi робiцца i манiкюр, звычайным «чалавечым» лакам. У год Вогненнага Сабакi ён таксама адпаведнага колеру. А на ашыйнiк, замест хусцiнкi або гальштука — як у людзей, можна завязаць ленту ў чырвоных тонах цi банцiк. Акрамя таго, не забудзьцеся пра галаўны ўбор. Калi на камбiнезончыку будзе яшчэ i капюшон, ваш маленькi сябар стане самай моднай персонай сярод сваiх суродзiчаў. Для «дзяўчынкi» падыдзе кепачка на гумцы. Яна выконвае i дэкаратыўную функцыю, i адначасова не дазваляе ветру сарваць галаўны ўбор.

Апошняя навiнка гэтага года — абутак для сабак. Распрацоўваць яго не так проста, таму што для пярэднiх i заднiх лапак ён розны па канструкцыi. Затое прыносiць карысць, асаблiва калi сабачка бегае па дарогах, якiя ў зiмовы сезон пасыпаюць пясчана-салявымi сумесямi.

З’яўляюцца, па ўзоры публiкацый з часопiсаў пра моду i фота з iнтэрнэта, вырабы з футра — блакiтнага пясца, норкi. Шчаслiвыя ўладальнiкi такiх шубак, зробленых з кавалачкаў, ужо разгульваюць па вулiцах.

I самае галоўнае, аб чым не трэба забывацца. Адзенне для сабак павiнна ў першую чаргу засцерагаць арганiзм жывёлiны ад уздзеяння надвор’я i дрэнных клiматычных умоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год Вогненнага Сабакi сустракаюць сёння не толькi людзi. Як жа не парадаваць любiмага сабачку, калi цэлых 365 дзён пройдуць пад сiмвалам вернага сябра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика