21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцам лепш не блытаць сяброўства з каханнем, а Шалям — нiчога жорстка не планаваць...

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Давядзецца шукаць кампрамiсы ў выхаваннi дзяцей, задавальненнi iх патрэбнасцяў цi капрызаў. Дзецям-Авенам не варта бурна рэагаваць на парады старэйшых. Прадоўжацца дзелавыя перамовы, арганiзацыйныя клопаты. Не лепшы час абмяркоўваць фiнансавыя пытаннi, асаблiва гаварыць аб павышэннi зарплаты. Тым, у каго справы iдуць няважна, пажадана падстрыгчыся.

ЦЯЛЕЦ. Пераасэнсуеце мiнулае, убачыце памылкi, падумаеце, што i як змянiць, паставiце перад сабой новыя мэты. Жаданнi збываюцца, i калi вы сапраўды чагосьцi моцна хочаце, вы гэта атрымаеце. Не прыспешвайце падзеi i не спудзьце ўдачу — новыя адносiны толькi фармiруюцца. Не блытайце сяброўства з каханнем, i наадварот.

БЛIЗНЯТЫ. Лёс будзе выпрабоўваць на цярпенне — вам неабходна кантраляваць сваю мову. Любы капрыз, незадаволенасць, няўдалы жарт можа выклiкаць неадэкватную рэакцыю. Iнтарэсы дзяцей не павiнны быць ушчэмленыя: праводзьце з iмi максiмум часу. Можаце атрымаць грошы. Выкiньце ўвесь непатрэбны абутак.

РАК. Жыццё цiкавае i рознабаковае на падзеi, сустрэчы, знаёмствы, сяброўскiя зносiны. Але давядзецца знаходзiцца ў стане баявой гатоўнасцi — многае трэба паспець, пра многае паклапацiцца, аб многiм падумаць. З гумарам аднясiцеся да бурчання партнёра!

ЛЕЎ. Паспяховая работа, новыя задачы, грашовыя перспектывы, рашэнне даўнiх праблем вызначаць высокую працаздольнасць. Незадаволеныя чымсьцi калегi справяцца з сабой i не будуць бурчэць у вас за спiнай. Чакаюцца сустрэчы з калегамi. Упэўнiцеся, што тое, што лiчылi за мiнус, у вынiку акажацца плюсам.

ДЗЕВА. Матэрыяльнае становiшча стабiльнае, але могуць быць i нечаканыя выплаты. Магчымы перспектыўныя знаёмствы, дзелавое супрацоўнiцтва, новыя цiкавыя прапановы. Вы здольныя многае зрабiць. У работнiкаў галiны абслугоўвання i медыцыны будзе шмат работы.

ШАЛI. Будзеце з радасцю займацца грамадскай дзейнасцю, заразiце iншых жыццярадаснасцю i аптымiзмам. Нiчога жорстка не плануйце — у самы апошнi момант могуць змянiцца планы. Канфлiкты ў сям’i магчымы з-за празмернага ўжывання алкаголю, з-за дзяцей.

СКАРПIЁН. Прывядзiце ў поўны парадак дакументы, фатаграфii, выкiньце непатрэбныя паперы. Велiкадушнасць i здаровы сэнс дапамогуць дараваць крыўды, паглядзець у вочы праўдзе i зразумець, што шматлiкiя непрыемнасцi здарылiся для вашай жа карысцi. Лёс паляпшае вас праз работу, зносiны з iншымi людзьмi, а складаныя жыццёвыя сiтуацыi карысныя для духоўнага росту.

СТРАЛЕЦ. Будзьце вернымi свайму слову, абяцанням. Захоўвайце спакойнасць, калi хтосьцi засумняваецца ў вашым аўтарытэце, прафесiяналiзме, пачне «качаць правы». Магчымы буйныя набыткi: мэбля, бытавая тэхнiка, аўтамабiль. З паездкамi i незвычайнымi забавамi не перастарайцеся — беражыце здароўе, не дапускайце траўмаў па няўважлiвасцi. Без канфлiктаў не абысцiся: рэўнасць, прэтэнзii, чаплянне да дробязяў, у тым лiку з-за знешняга выгляду.

КАЗЯРОГ. Прывядзiце ў парадак дом, выкiньце талеркi i кубкi з дэфектамi i нi ў якiм разе не дазваляйце iншым жанчынам (акрамя дачок) мыць посуд у вашым доме! Павышаную ўвагу ўдзялiце знешнасцi: вы павiнны сабе падабацца. Магчыма перажыванне за дарослых дзяцей. Усiмi сiламi старайцеся падтрымлiваць мiр у доме — нiякiх папрокаў, павучанняў, мiтуслiвага хаосу i нервовых зрываў.

ВАДАЛЕЙ. Ёсць верагоднасць апынуцца ў iнтрыгуючай сiтуацыi i будзеце згладжваць сваю цi чыюсьцi нятрапнасць, можаце выпадкова пачуць абразлiвыя заўвагi пра сябе цi пра блiзкiх. Абмяжуйце ўжыванне спiртных напояў. Можаце згуляць у латарэю.

РЫБЫ. Тое, што адбываецца, можа падацца нерэальным: раптам пачнуць збывацца мары i ў патрэбны час з’явяцца патрэбныя людзi, карысныя рэчы. Расчараваннi могуць прынесцi новыя знаёмствы, ад якiх чакалi большага. Калi ўспамiны адцягваюць увагу ад рэальнасцi, не ганiце iх, а дайце правiльную ацэнку, каб не паўтараць мiнулых памылак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика