21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рабiце дабро – i яно да вас вернецца!

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Народная лекарка з Магiлёва Галiна Нянахава разважае аб месцы нетрадыцыйных метадаў лячэння, магii i варажбы ў жыццi сучаснага чалавека.

Лекарка i яе радавод

Галiна Нянахава сваiм выглядам адразу абвяргае ходкае меркаванне пра народных лекарак як пра вясковых бабуль, якiя строга прытрымлiваюцца старых традыцый i лiчаць прагрэс за шкоду. Маладая, прыгожая, энергiчная, сучасная лекарка робiць незвычайнае ўражанне. Яна — чалавек з цiкавым радаводам i незвычайным лёсам.

Галiна разам з мужам Мiхаiлам, таксама лекарам, займаецца нетрадыцыйнымi метадамi лячэння людзей. Яна адразу папярэджвае, што гэта — не медыцына: яна не лечыць хваробы, але лечыць энергетыку чалавека, якая «адказвае» за здароўе i нармальнае самаадчуванне.

Нянахава працуе ў прыватным доме непадалёк ад цэнтра Магiлёва. У iм жыве кот па мянушцы Джэймс Бонд, якi шпiёнскай падазронасцю не вызначаецца i даверлiва ўкладваецца спаць на каленях наведвальнiкаў.

Галiна модна апранаецца, што ўдала кантрастуе з партрэтам у кабiнеце — там яна паўстае ў вобразе каралевы. Гэты партрэт падараваў лекарцы мастак, якому яна калiсьцi дапамагла.

— Знешнасць — сучасная, але абапiраюся я на веды, якiя перадалi мне продкi, — расказвае Галiна, якая называе сябе патомнай лекаркай. — Мяне выхоўвала бабуля Аксiння, яна была знахаркай за савецкiм часам. Бабуля расказвала, што ў нас у радаводзе быў дзед-кастапраў, а ў асноўным незвычайнымi здольнасцямi i ведамi валодалi жанчыны. Я — сёмая лекарка ў сям’i.

Бабуля Галiны жыла ў прыгарадзе Магiлёва, i за яе замовамi i варажбой уважлiва назiрала з печкi ўнучка. Старая ўскладала на яе вялiкiя надзеi, бо лiчыла, што здольнасцi перадаюцца праз пакаленне: «каб сiла назапашвалася» так яна казала. Але ўсё ж бабуля была моцна здзiўленая, калi аднойчы заспела сваю 7-гадовую ўнучку, калi тая на яе картах варажыла сваiм сяброўкам.

— Дзецi схоплiваюць веды iмгненна, — тлумачыць Галiна. — Яны ўбiраюць у сябе веды аб навакольным свеце. Так адбылося i са мной. Я слухала i вучылася, а потым стала памочнiцай бабулi ва ўсiх справах. Яна замаўляла ваду i займалася лекавымi травамi.

Раней лекарства не дазвалялi, але Галiна памятае, што ў бабулi нiколi не было праблем з уладамi.

— Вiдаць таму, што яна нiколi не лезла на ражон, — тлумачыць жанчына. — Яна рабiла людзям дабро i нiколi не называла iм суму платы, а пацыенты разлiчвалiся як маглi. Да бабулi хадзiў пешшу i ездзiў на фурманках просты народ, а ўвечары прыязджалi на чорных «Волгах» сур’ёзныя таварышы ў строгiх касцюмах. I да мяне цяпер прыязджаюць на «Мерседэсах» салiдныя людзi, але як тады, так i цяпер iнфармацыя пра клiентаў не выдаецца. Праўда, сумы грошай, у адрозненне ад бабулi я называю: я афiцыйна працую як прадпрымальнiца, плачу падаткi. Але мае паслугi даступныя чалавеку з сярэднiм дастаткам.

Беларуская патрыётка ў Краснадары

У маладосцi свае здольнасцi Галiна не афiшыравала, ды i часу не было: яна займалася музыкай, вучылася. У вынiку атрымала дзве вышэйшыя адукацыi — педагагiчную i юрыдычную. Нiбыта абедзве не вельмi спатрэбiлiся, але веды дапамагаюць у жыццi, лiчыць Галiна.

Потым маладая жанчына выйшла замуж i з’ехала з Беларусi ў Краснадар. Там яна атрымала веды па тэорыi нетрадыцыйнага лекарства, якiя дапоўнiлi практычны досвед яе юнацтва.

У 80-я гады мiнулага стагоддзя на абшарах СССР, асаблiва пасля яго развалу, быў «бум» лекарства. Кашпiроўскi i Чумак былi знакавымi асобамi таго часу. Як цяпер «поп-зоркi», так тады «зоркi» нетрадыцыйнага лекарства з’язджалiся ў Краснадарскi край, бо там цёпла i людзi жывуць заможна. Таму менавiта на поўднi ладзiлася шмат семiнараў i курсаў для лекараў, дзе вучылася i Галiна. «Лекарства, знахарства, магiя iснавалi тысячагоддзямi, i веды былi назапашаныя», — гаворыць яна.

Магiляўчанка працавала ў Краснадары, у Цэнтры нетрадыцыйных метадаў лячэння, i хоць часам пампезнасць тэлепрэзентацый незвычайных здольнасцяў ёй не падабалася, але работа была цiкавая, а клiентаў было шмат. Аднак праз пэўны час Галiне давялося вярнуцца ў Беларусь, бо старэнькiм бацькам патрэбна была яе дапамога. Таму пяць гадоў назад Галiна i Мiхаiл прыехалi ў Магiлёў i ўсё пачалi з нуля.

Тое, што «бум» на нетрадыцыйнае лекарства даўно прайшоў, Галiну не вельмi турбуе. Больш таго, ёй падабаецца, што цяпер настаў, так бы мовiць, момант iсцiны для спецыялiстаў у гэтай галiне.

— Мода на лекарства была, i якiя толькi хочаш дыпломы можна было атрымаць, — узгадвае Галiна. — Але новаспечаныя лекары не мелi нiякай практыкi. Мне падаецца, што цяпер засталiся працаваць тыя, хто сапраўды на нешта здатны.

Дарэчы, лекарка сцвярджае, што жыццёвыя сiтуацыi, з якiмi да яе звяртаюцца людзi ў Беларусi, куды больш складаныя, чым у Краснадары. I гэта датычыцца не толькi здароўя, але ўвогуле ўсiх сфер жыцця. — Не ведаю, з чым гэта звязана, — прызнаецца Галiна. — Можа быць, паўднёвыя людзi здаравейшыя i лягчэй ставяцца да ўсяго? А ўвогуле Беларусь заўсёды цярпела: колькi жыццяў вайна забрала, ды i Чарнобыль. А можа быць з-за таго, што беларусы заўсёды былi вельмi адкрытымi людзьмi, i гэтая адкрытасць у сучасным грамадстве стала ранiмай?.. Тут усё, напэўна, узаемазвязана.

Сама Нянахава — вялiкая патрыётка Беларусi. Першыя гады ў Краснадары плакала, калi паказвалi па тэлебачанню родную краiну. А потым нават Барысу Ельцыну збiралася пiсаць сярдзiты лiст, калi ёй падалося, што ён крыўдзiць кiраўнiцтва суверэннай дзяржавы. I на тэлеперадачах, у якiх яна брала ўдзел у Краснадары, яе заўсёды прадстаўлялi як беларускую народную лекарку.

Воск, вада i карты

Сутнасць метаду Галiны — гэта аднаўленне энергетыкi чалавека.

— Калi энергетыка чалавека знаходзiцца ў нармальным стане, то i iншыя сiстэмы арганiзма будуць у парадку, — тлумачыць яна. — Сурокi ёсць практычна ў кожнага чалавека, i некаторыя дэфармацыi энергетыкi дапушчальныя. Але калi гэта глыбокiя змены, то яе трэба аднаўляць. I ўжо толькi потым нармальная энергетыка пачынае працаваць на чалавека — аднаўляць яго фiзiчны арганiзм.

Звычайна сеанс Нянахавай пачынаецца з дыягностыкi — гэта праверка стану энергетыкi чалавека.

— Я рукамi адчуваю дэфармацыi энергаiнфармацыйных палёў, — тлумачыць Галiна. — А таксама астральным зрокам, калi заплюшчыш вочы i бачыш, што адбываецца ў арганiзме чалавека. Напрыклад, калi з’яўляюцца чорныя плямы i згусткi — гэта дрэнна, а калi пацвярджаецца адчуваннямi рук — правалам, холадам, ямай, дзiркай, то гэта можа быць сур’ёзная хвароба.

Лекарка кажа, што аднаўляе энергетычнае поле чалавека рознымi метадамi. Напрыклад, вадой, якая нясе ў сабе магутную энергетыку. I яшчэ воскам. Гэта самы старажытны спосаб, як было сказана, збаўлення ад псоты, сурокаў, праклёну. Толькi раней вылiвалi ў ваду волава, а цяпер — растоплены на агнi чысты воск. Гэта працэдура, сцвярджае Галiна, вельмi добра выцягвае энергетычны «бруд» i негатыў, а таксама выкарыстоўваецца для варажбы.

На стале лекаркi — чырвоная чаша з вадой, у якую вылiваецца воск. А таксама — хрустальны шар.

— Гэта ўсё — прылады для атрымання iнфармацыi, — тлумачыць Галiна. — Калi ў чалавека ёсць здольнасцi, то можна i шчэпкi на стале раскiдаць, i па iх расказаць чалавеку яго лёс.

Варожыць Галiна i на звычайных картах часоў яе бабулi, i на больш сучасных картах Таро. Шмат людзей хочуць даведацца, што будзе далей — так было спакон веку. Для таго, каб ведаць пра небяспекi i пазбегнуць няшчасця, лiчыць Галiна.

— Калi чалавек разгубiўся i не ведае, што яму рабiць у нейкай сiтуацыi, i страшна памылiцца, бо няправiльны выбар можа быць катастрафiчным, ён iдзе варажыць, — гаворыць яна. — Варыянтаў шмат: ажанiцца альбо не, пайсцi жыць да дзяцей альбо не i гэтак далей. Чалавеку патрэбна падказка, парада. Але я нiколi не цiсну i прадастаўляю яму магчымасцi i варыянты, каб ён сам вырашыў.

Абарона i талiсманы

Каб пасля аднаўлення энергетыкi яна не была парушана пры першай жа сварцы ў тралейбусе, лекарка гаворыць, што ставiць адмысловую абарону.

— Наша родная абарона — гэта як адзенне, — тлумачыць Галiна. — Мы ў iм ходзiм, яно зношваецца, i вось недзе парвалася i з’явiлася дзiрачка — трэба рамантаваць. I наша энергетычная абарона таксама зношваецца, i нам патрэбна дадатковая.

Кожны чалавек, дарэчы, можа абараняцца ад негатыўнага энергетычнага ўздзеяння вядомымi няхiтрымi метадамi: хадзiць пешшу (негатыў, запэўнiвае Галiна, сыходзiць праз ногi ў зямлю), прымаць душ (а не ванну, бо сэнс працэдуры — змыць з сябе энергетычны «бруд»), карысна выязджаць на прыроду.

Для сваiх клiентаў Галiна робiць талiсманы, якiя абараняюць, а таксама маюць накiраванае дзеянне — напрыклад, маячок прыцягальнасцi для жанчын. Дарэчы, распаўсюджаная праблема беларусак, паводле лекаркi, — гэта так званы вянец бясшлюбнасцi. Галiна лiчыць, што гэта наступствы дэмаграфiчнай сiтуацыi альбо мужчынскага п’янства.

Талiсманамi ўвогуле могуць быць любыя прадметы: звычайна шпiлькi i ўпрыгажэннi для жанчын i гадзiннiкi для мужчын — iх людзi пастаянна носяць з сабой.

— Можна загаварыць на бiзнэс-поспех самую малую грашовую адзiнку — 10 беларускiх рублёў, — гаворыць Галiна. — А таксама соль i цукар, якiя дазваляюць падтрымлiваць энергетычную абарону чалавека, каб ён быў здаровы i добра сябе адчуваў.

Разам з тым Галiна гаворыць, што самы галоўны абярэг чалавека — гэта яго добрыя думкi.

— Не думай злое i не рабi злое, таму што сам атрымаеш той жа манетай, — папярэджвае лекарка. — I нават не таму, што зло вернецца, а проста не рабi так! Пачнi з сябе — не з бабулi, суседкi цi крыўдзiцеля. Трэба сябе перш за ўсё выхоўваць, а не iншых.

Жанчына гаворыць, што трэба заўсёды кантраляваць свае думкi, бо яны — матэрыяльныя. I калi ты нечага жадаеш — твае думкi абавязкова паўплываюць на вынiк, упэўненая лекарка. Напрыклад, людзi часам самi сабе абiраюць абярэг i вераць, што, напрыклад, цацка ў машыне — гэта шчаслiвы талiсман, i, пакуль ён з вадзiцелем, нiчога дрэннага на дарозе з iм не здарыцца.

— I такiя талiсманы, якiм бы дзiўным гэта нi падавалася, сапраўды дапамагаюць, — усмiхаецца Галiна. — Тут дзейнiчае ўпэўненасць чалавека. Вельмi важна тое, што ён верыць!

Здароўе, каханне i грошы

Праблемы сучаснага чалавека, з якiмi ён звычайна звяртаецца да лекаркi i варажбiткi, яна абагульнiла як здароўе, каханне i грошы.

— Многiя хочуць грошай, — прызнаецца Галiна. — Хоць я заўсёды кажу пацыентам, каб яны дзякавалi Богу ўжо толькi за тое, што яны здаровыя. А на грашах нельга зацыклiвацца. Яны — эквiвалент энергii. Чым больш узяў — тым больш трэба аддаць. Раней аддавалi дзесяцiну, цяпер — падаткi, ёсць i дабрачыннасць. Для таго, каб нешта было, трэба дзялiцца — так паводле Божых законаў.

На стале ў лекаркi — свечкi i хрысцiянскiя сiмвалы, якiмi яна таксама карыстаецца ў працы. На сценах вiсяць абразы.

— Я — праваслаўная хрысцiянка, глубока верую, i не ўяўляю сябе iначай, — гаворыць Галiна. — I пацыентам, якiя да мяне звяртаюцца, я раю схадзiць у храм. Энергетыка храмаў i службы дае чалавеку сiлы, здароўе i веру — вельмi моцную энергетыку.

Права кожнага чалавека — верыць у нетрадыцыйнае лекарства альбо не. Некаторыя катэгарычна лiчаць псоты ды загаворы забабонамi, а многiя саромеюцца прызнавацца ў тым, што вераць у сiлу энергетычнага аднаўлення.

— Быў такi выпадак, калi свякроў i нявестка абмеркавалi на кухнi лекарства i вырашылi, што ўсё гэта лухта, — расказвае выпадак Галiна. — А потым употай з’явiлiся да мяне па дапамогу — адна за адной. Мне падаецца, што не трэба саромецца таго, што iснуе вякамi i цяпер даказваецца навукова.

Лекарка лiчыць паказальным, што раней да яе бабулi хадзiлi толькi жанчыны, а цяпер ледзь не палова пацыентаў Галiны — мужчыны, якiя занепакоены фiнансамi, праблемамi ў асабiстым жыццi i псотамi — таксама.

— Вы можаце не верыць, але псота i пракляццi — гэта энергетычныя рэчы, якiя рэальна iснуюць, — пераконвае Галiна. — Яны прыво-дзяць да непажаданых наступстваў, якiя потым даводзiцца гераiчна пераадольваць, таму што ўсё вельмi няпроста ў гэтым жыццi. Я хачу дапамагчы чалавеку быць здаровым, атрымаць удачу i знайсцi каханне. Але верыць цi не — асабiстая справа кожнага чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народная лекарка з Магiлёва Галiна Нянахава разважае аб месцы нетрадыцыйных метадаў лячэння, магii i варажбы ў жыццi сучаснага чалавека
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика