На Ражство пахаладае
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у чацвер-пятнiцу на тэрыторыi нашай краiны значна павысiцца атмасферны цiск, а невялiкiя ападкi будуць назiрацца толькi ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях. Значна пахаладае. Да 6 студзеня тэмпература паветра знiзiцца ўдзень да мiнус 3—8 градусаў, уначы — да 4—10 градусаў марозу, а па паўночнаму ўсходу — да мiнус 12—14 градусаў.
На выхадныя ападкаў зусiм не будзе. Тэмпература паветра ўначы на Ражство стане 6—11 градусаў марозу, а месцамi нават да мiнус 16—18 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, у чацвер-пятнiцу н
|
|