Навагоднія святы прайшлі спакойна
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Як паведамiў начальнiк упраўлення аховы правапарадку МУС краiны Леанiд Фармагей, у перыяд з 31 снежня па 2 студзеня ў Беларусi зафiксавана ў сярэднiм напалову менш злачынстваў, чым у звычайныя днi. Хоць у цэлым па краiне ў гэты час было праведзена больш за 5 тысяч святочных мерапрыемстваў, у якiх прынялi ўдзел каля паўмiльёна чалавек. Ахову грамадскага парадку ажыццяўлялi ў святочныя днi прыкладна 10 тысяч супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў.
Леанiд Фармагей падкрэслiў, што супрацоўнiкi мiлiцыi ў першую чаргу iмкнулiся аказаць дапамогу грамадзянам, нават тым, хто знаходзiўся ў нецвярозым стане. Нiводзiн з 27 медыцынскiх выцвярэзнiкаў не быў перапоўнены. Новы год у гэтых установах сустрэлi 236 чалавек. Для параўнання, сярэдняя напаўняльнасць выцвярэзнiкаў на працягу мiнулага года складала 275 чалавек у суткi. Траўмы ад неасцярожнага абыходжання з петардамi атрымалi 7 чалавек. Праўда, нiхто з «падрыўнiкоў» не быў шпiталiзаваны. На жаль, не абышлося сёлета ў святочныя днi без ахвяраў на дарогах. У вынiку аўтамабiльных аварый за 2 святочныя днi загiнулi 6 чалавек. У сувязi з тым, што наперадзе яшчэ праваслаўныя Каляды i стары Новы год Леанiд Фармагей звярнуўся да грамадзян з заклiкам быць уважлiвымi на дарогах. Варта быць асцярожнымi пры выкарыстаннi петардаў i, вядома ж, не злоўжываць спiртнымi напоямi. А вартавыя правапарадку будуць працягваць несцi службу ва ўзмоцненым рэжыме да 9 студзеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў начальнiк упраўлення аховы правапарадку МУС краiны Леанiд Фармагей, у перыяд з 31 снежня па 2 студзеня ў Беларусi зафiксавана ў сярэднiм |
|