У Асiповiчах запрацавала ЦЭЦ на торфе i дрэваматэрыялах
Iлона IВАНОВА
У апошнi дзень 2005 года ў горадзе Асiповiчы Магiлёўскай вобласцi ўведзена ў дзеянне мiнi-ЦЭЦ, якая працуе на мясцовых вiдах палiва. Цяпло i электрычнасць на ЦЭЦ атрымлiваюць ад спальвання торфу, а таксама дранкi, пiлавiння i дроў.
Асiповiцкi праект — пiлотны ў Беларусi, i ён быў распрацаваны для таго, каб у выпадку неабходнасцi можна было перайсцi ад карыстання газам i мазутам, якiя купляюцца за мяжой, да мясцовых вiдаў палiва. Спецыялiсты лiчаць, што такiм чынам забяспечваецца энергетычная бяспека краiны. Галоўны iнжынер прадпрыемства «Магiлёўэнерга» Леанiд Румберг паведамiў, што новая мiнi-ЦЭЦ будзе цалкам забяспечваць неабходнай энергiяй Асiповiчы ў летнi перыяд, а ў зiмовы — працаваць разам з вадагрэйнай кацельняй, якая будзе падключацца да новай устаноўкi ў так званым «пiкавым» рэжыме, калi будуць маразы. Мiнi-ЦЭЦ на мясцовых вiдах палiва мяркуецца пабудаваць ва ўсiх абласцях Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнi дзень 2005 года ў горадзе Асiповiчы Магiлёўскай вобласцi ўведзена ў дзеянне мiнi-ЦЭЦ, якая працуе на мясцовых вiдах палiва |
|