«Адпачынак i забавы» — з кругласутачным рэжымам
Надзея НIКАЛАЕВА
Добрая навiна Як паведамiлi нашай газеце ў фiлiяле РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка», з 3 студзеня 2006 года змяняецца графiк працы некаторых сэрвiсных iнфармацыйных паслуг.Сэрвiсныя iнфармацыйныя паслугi «МiнскгарIнфаСэрвiс» (090) i «Адпачынак i забавы» (093) пачалi дзейнiчаць у сталiцы ў першай палове 2004 года i за кароткi тэрмiн набылi папулярнасць сярод мiнчан. Ужо з 3 студзеня па телефоне «093» iнфармацыю пра рэпертуар мiнскiх тэатраў, кошт бiлетаў, кошт паслуг гарадскiх паркаў, рэжым працы турыстычных агенцтваў, камп’ютарных i бiльярдных клубаў, фiтнэс-клубаў, басейнаў, саун, казiно, дыскатэк, начных клубаў i гэтак далей можна будзе атрымлiваць кругласутачна. А па тэлефоне «090» з 07.00 да 22.00 абанентам будзе даступная iнфармацыя наступнага характару: курсы валют, iндэксы, адрасы i тэлефоны арганiзацый, сума аплаты за камунальныя плацяжы, адрасная прыналежнасць дома да палiклiнiкi, ЖЭСа, паштовага аддзялення. З нядаўняга часу банк iнфармацыi «МiнскгарIнфаСэрвiс» папоўнiлi адрасы банкаматаў i iнфакiёскаў, дзе можна зрабiць аплату крэдыту, камунальных плацяжоў i паслуг сувязi, адрасы, тэлефоны i рэжым працы дзяржаўных i камерцыйных банкаў, размешчаных у сталiцы, адрасы паштовых аддзяленняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi нашай газеце ў фiлiяле РУП «Белтэлекам» «Мiнская гарадская тэлефонная сетка», з 3 студзеня 2006 года змяняецца графiк працы некаторых сэ
|
|