Аляксандр Лукашэнка павiншаваў кiраўнiкоў шэрагу дзяржаў з Новым годам i Калядамi
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 31 снежня накiраваў вiншаваннi кiраўнiкам шэрагу дзяржаў з Новым 2006 годам i светлым святам Ражства Хрыстовага. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.
Цёплыя пажаданнi кiраўнiк дзяржавы, у прыватнасцi, адрасаваў лiдарам Арменii, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расii, Таджыкiстана, Туркменiстана, Узбекiстана, Украiны. Аляксандр Лукашэнка ў сваiм пасланнi Старшынi Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Ху Цзiньтао з задавальненнем адзначыў, што ў 2005 годзе беларуска-кiтайскае супрацоўнiцтва развiвалася вельмi дынамiчна. Прэзiдэнт нашай краiны выказаў перакананасць, што рэалiзацыя дамоўленасцяў, дасягнутых у рамках яго вiзiту ў Пекiн у пачатку снежня, будзе садзейнiчаць умацаванню дружалюбных адносiнаў памiж дзвюма краiнамi. Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў таксама шэраг вышэйшых службовых асоб Расiйскай Федэрацыi: прэм’ер-мiнiстра Мiхаiла Фрадкова, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, старшыню Дзяржаўнай Думы Барыса Грызлова, кiраўнiка Савета Федэрацыi Федэральнага сходу Сяргея Мiронава, дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзiна. Сардэчныя вiншаваннi Аляксандр Лукашэнка накiраваў Патрыярху Маскоўскаму i ўсяе Русi Аляксiю II. «Сёння дзейнасць Рускай праваслаўнай царквы па стварэнню трывалага маральнага фундаменту, без якога немагчыма пабудова моцнай i квiтнеючай дзяржавы, набывае асаблiвае значэнне», — сказана ў пасланнi. Марыя АГАФОНАВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 31 снежня накiраваў вiншаваннi кiраўнiкам шэрагу дзяржаў з Новым 2006 годам i светлым святам Ражства |
|