Прэзiдэнт павiншаваў калектыў Нацыянальнай тэлерадыёкампанii з 50-годдзем Беларускага тэлебачання
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня павiншаваў калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь з 50-годдзем Беларускага тэлебачання.
Выдатная гiсторыя тэлебачання нашай краiны налiчвае нямала слаўных старонак, падзей i яркiх iмён, сказана ў пасланнi. «За пяць дзесяцiгоддзяў вашым калектывам накоплены бясцэнны творчы вопыт. Беларускае тэлебачанне стала сапраўднай кузняй кадраў, што выхавала i падрыхтавала сотнi высокапрафесiйных тэлежурналiстаў i спецыялiстаў, якiя працуюць на розных тэлеканалах i тэлестудыях», — адзначыў прэзiдэнт. Паводле яго слоў, сёння Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя жаданым госцем прыходзiць у кожны дом i застаецца верным сябрам для многiх пакаленняў гледачоў, праўдзiва i аб’ектыўна iнфармуе айчынную i замежную аўдыторыю аб унутранай i знешняй палiтыцы нашай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што i надалей Беларускае тэлебачанне будзе будаваць работу на прынцыпах аператыўнасцi, аб’ектыўнасцi i паўнаты iнфармацыi, служыць iнтарэсам народа i дзяржавы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня павiншаваў калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь з 50-годдзем Белар
|
|