Аляксандр Лукашэнка: «Беларусь iмкнецца да пашырэння ўсебаковых сувязяў з Кубай»
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня павiншаваў Старшыню Дзяржаўнага савета i Савета мiнiстраў Рэспублiкi Куба Фiдэля Кастра Руса з нацыянальным святам гэтай краiны — Днём вызвалення.
Кiраўнiк дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што беларуска-кубiнскiя адносiны характарызуюцца высокiм узроўнем мiждзяржаўнага дыялога, плённым супрацоўнiцтвам у рамках мiжнародных арганiзацый, узаемнымi сiмпатыямi двух народаў. «Рэспублiка Беларусь iмкнецца да пашырэння ўсебаковых сувязяў з Рэспублiкай Куба», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён пацвердзiў гатоўнасць прыняць Фiдэля Кастра Руса з афiцыйным вiзiтам у Беларусi ў зручны для кубiнскага лiдара час. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня павiншаваў Старшыню Дзяржаўнага савета i Савета мiнiстраў Рэспублiкi Куба Фiдэля Кастра Р |
|