Святочная ёлка для ветэранаў
Сяргей КУРКАЧ
Сапраўды добры падарунак у перадапошнi дзень мiнулага года атрымалi ад мясцовых уладаў жыхары Валожынскага раёна.
На святочнае мерапрыемства «З добрым сэрцам у Новы год» з розных куткоў раёна цэнтралiзавана прыбылi больш чым 200 ветэранаў вайны i працы. У гарадскiм Доме культуры ветэранаў павiншаваў з Новым годам кiраўнiк раёна Iван Маркевiч i лепшыя мясцовыя эстрадныя выканаўцы. Ветэраны працы i былыя франтавiкi атрымалi святочныя падарункi. Прадоўжылася мерапрыемства святочнай вячэрай для ветэранаў на базе Валожынскага ПТВ. Сёння ў Валожынскiм раёне жыве 440 ветэранаў. Кожнага ветэрана загадзя павiншавалi са святам кiраўнiкi прадпрыемстваў па месцы былой працы гэтых паважаных людзей. У аддзяленнi сацыяльнай дапамогi на даму Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельнiцтва атрымлiваюць сацыяльныя паслугi 1634 чалавекi, з якiх 19 iнвалiдаў вайны, 68 удзельнiкаў Вяликай Айчыннай вайны, 6 сем’яў загiнуўшых воiнаў i 287 iнвалiдаў агульнага захворвання. Летась сацыяльнымi работнiкамi раёна была праведзена акцыя па забеспячэнню пажылых людзей таннай бульбай. У вынiку пенсiянерам Валожыншчыны было прададзена 46 тон бульбы па льготнаму кошту — 250 рублёў за кiлаграм. А вось кiраўнiцтва СВК «Першаi-2003» для сваiх адзiнокiх пенсiянераў прапанавала па 250 кiлаграмаў бульбы на чалавека бясплатна. У далёкiх ад раённага цэнтра вёсках Люташ, Лiнкi, Станюшкi, Вуглы, Праўжалы, Даманоўшчына, Чабаi i Жураўцы створаны i працуюць дамы сацыяльных паслуг, куды штомесяц наведваюцца службы сацыяльнай абароны, аптэка, сельскi тэрапеўт i спецыялiсты сiстэмы бытавога абслугоўвання. Сёлета запланавана стварыць яшчэ 3 сацыяльныя дамы на базе прыватных дамоў у вёсках Шулавiчы i Мiлькаўшчына. Для пажылых людзей у раённым цэнтры культуры дзейнiчае клуб ветэранаў «Верас», народны хор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы» ў складзе 37 чалавек, народнае аб’яднанне майстроў народнай творчасцi «Скарбнiца».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўды добры падарунак у перадапошнi дзень мiнулага года атрымалi ад мясцовых уладаў жыхары Валожынскага раёна |
|