Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 19
Аб унясеннi змянення i дапаўненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 1999 г. № 22
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю: 1. Унесцi ў пункт 1 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 1999 г. № 22 «Аб некаторых мерах па недапушчэнню скажэнняў даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 40, 1/367; 2002 г., № 100, 1/4003) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1.1. падпункт 1.1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «1.1. прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi органам дзяржаўнай статыстыкi, калi ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, — прыводзяць да накладання штрафу на службовых асоб i (або) iншых упаўнаважаных асоб, адказных за складанне i прадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, у памеры ад 50 да 120 базавых велiчынь, а на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — ад 50 да 150 базавых велiчынь. Тыя ж дзеяннi, учыненыя паўторна на працягу года пасля накладання спагнання, прадугледжанага ў частцы першай гэтага падпункта, — прыводзяць да накладання штрафу на службовых асоб i (або) iншых упаўнаважаных асоб, адказных за складанне i прадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, у памеры ад 150 да 350 базавых велiчынь, а на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — ад 150 да 400 базавых велiчынь. Пратаколы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, названых у частках першай i другой гэтага падпункта, маюць права складаць упаўнаважаныя службовыя асобы органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю i дзяржаўнай статыстыкi, а справы аб такiх правапарушэннях — разглядаць органы Камiтэта дзяржаўнага кантролю па пратаколах, складзеных iх упаўнаважанымi службовымi асобамi, i раённы (гарадскi) суд — па пратаколах, складзеных упаўнаважанымi службовымi асобамi органаў дзяржаўнай статыстыкi. Спагнаннi за ўчыненне правапарушэнняў, названых у частках першай i другой гэтага падпункта, могуць быць накладзены не пазней як за два гады з дня iх учынення i не пазней як за тры месяцы з дня iх выяўлення. Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi органам дзяржаўнай статыстыкi — прыводзяць да накладання штрафу на юрыдычных асоб у памеры ад 100 да 200 базавых велiчынь. Тыя ж дзеяннi, учыненыя паўторна на працягу года пасля прымянення эканамiчнай санкцыi, прадугледжанай у частцы пятай гэтага падпункта, — прыводзяць да накладання штрафу на юрыдычных асоб у памеры ад 200 да 450 базавых велiчынь. Вядзенне па справах аб правапарушэннях, у тым лiку прымяненне эканамiчных санкцый, названых у частках пятай i шостай гэтага падпункта, ажыццяўляецца ўпаўнаважанымi службовымi асобамi органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю;»; 1.2. падпункты 1.3 i 1.4 пасля слова «адмiнiстрацыйнай» дапоўнiць словам «, эканамiчнай». 2. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 23 снежня 2005 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змянення i дапаўненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 1999 г. № 22 |
|