Якiя ў мяне правы як у акцыянера?
У жнiўнi 1999 года свае чэкi «Маёмасць» я здаў у ашчадны банк i ў кастрычнiку таго ж года атрымаў 35 акцый. Такiм чынам, я ўжо больш за 6 гадоў з’яўляюся акцыянерам ААТ «Гарадзейскi цукровы камбiнат». Мне хацелася б даведацца: якi мой статус як акцыянера (абавязкi, правы, якi ўдзел я магу прымаць у дзейнасцi прадпрыемства)?
М. Зубко, п. Новагарадзейскi Нясвiжскага раёна. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь» мэтавым прызначэннем чэкаў «Маёмасць» з’яўляецца iх абмен на прыватызаваную дзяржаўную маёмасць (акцыi акцыянерных таварыстваў). Набытыя грамадзянамi акцыi (шляхам абмену на iмянныя прыватызацыйныя чэкi) належаць iм на праве ўласнасцi, i цяпер яны з’яўляюцца акцыянерамi таго таварыства, акцыi якога набылi. У адпаведнасцi з артыкулам 11 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб акцыянерных таварыствах, таварыствах з абмежаванай адказнасцю i таварыствах з дадатковай адказнасцю», удзельнiк акцыянернага таварыства мае права: удзельнiчаць у кiраваннi справамi таварыства ў парадку, якi вызначаецца статутам; распараджацца належнымi яму акцыямi ў парадку i межах, прадугледжаных заканадаўствам i статутам; атрымлiваць частку прыбытку ад дзейнасцi акцыянернага таварыства (у выпадку наяўнасцi прыбытку i прыняцця рашэння сходам удзельнiкаў таварыства аб накiраваннi яго часткi на выплату акцыянерам дывiдэндаў). Пры лiквiдацыi акцыянернага таварыства яго ўдзельнiк мае права атрымаць частку маёмасцi. У яго ёсць права на атрыманне iнфармацыi аб дзейнасцi таварыства, у тым лiку на азнаямленне з данымi бухгалтарскага ўлiку i справаздачнасцi, iншай дакументацыi, у парадку, якi вызначаецца статутам. Удзельнiк таварыства можа мець i iншыя правы, прадугледжаныя статутам акцыянернага таварыства. Усе акцыянеры роўныя ў сваiх правах, адрозненнi могуць быць заснаваныя толькi на колькасцi i катэгорыi акцый гэтага таварыства, якiя iм належаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жнiўнi 1999 года свае чэкi «Маёмасць» я здаў у ашчадны банк i ў кастрычнiку таго ж года атрымаў 35 акцый. Такiм чынам, я ўжо больш за 6 гадоў з’яўл |
|