21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Газпрам»: Украiна працягвае красцi, але пастаўкам гэта не перашкодзiць

«Газпрам» учора да вечара аднавiў забеспячэнне Еўропы газам i паабяцаў кампенсаваць усе аб’ёмы, якiя несанкцыянiравана адбiрала i працягвае адбiраць Украiна. Пра гэта заявiў прэс-сакратар старшынi праўлення канцэрна Сяргей Купрыянаў.

«Украiна працягвае красцi газ», падкрэслiў прадстаўнiк «Газпрама». Пазней, выступаючы ў эфiры «Рэха Масквы», Купрыянаў удакладнiў, што факт несанкцыянiраванага забору газу пацвярджаюць еўрапейскiя калегi канцэрна. Напярэдаднi Украiна несанкцыянiравана адабрала 118,7 мiльёна кубаметраў газу. «Бясконца гэта працягвацца не можа. Заплацiць за гэты газ Украiне давядзецца», — сказаў Купрыянаў.

«Нафтагаз» Украiны абвяргае гэтыя абвiнавачаннi i называе iх «няпраўдай». Дэлегацыя кампанii ў аўторак адбыла ў Маскву для аднаўлення перамоў аб умовах аплаты транзiту i паставак расiйскага прыроднага газу.

Тым часам пра поўнае аднаўленне падачы газу паведамiлi ўрады Iталii, Венгрыi, Аўстрыi i Польшчы. Пры гэтым Вiктар Юшчанка ўчора ранiцай заявiў, што Украiна поўнасцю выконвае мiжнародныя абавязацельствы i забяспечвае бесперабойны транзiт газу ў краiны Заходняй Еўропы. За суткi пасля таго, як у канфлiкт умяшалiся Еўропа i ЗША, пазiцыя прэзiдэнта Украiны змянiлася кардынальна. Раней ён казаў, што Расiя не плацiць за транзiт i не пастаўляе газ ва Украiну.

Камiсiя Еўрасаюза намецiла на 4 студзеня пазачарговае пасяджэнне прадстаўнiкоў краiн-членаў па энергетычных пытаннях для выпрацоўкi адзiнай пазiцыi i абмеркавання магчымых наступстваў расiйска-украiнскага газавага канфлiкту.

ДА 2050 ГОДА З’ЯВЯЦЦА НОВЫЯ ЗВЫШДЗЯРЖАВЫ

Кiтай да 2050 года стане самай моцнай эканамiчнай дзяржавай планеты, Iндыя — сусветным лiдарам па колькасцi насельнiцтва. Расiя хоць i мае шанцы абысцi вядучыя еўрапейскiя дзяржавы па памерах валавога ўнутранага прадукту, па колькасцi жыхароў пакiне першую дзесятку, прапусцiўшы наперад такiя краiны, як Бангладэш i Дэмакратычная Рэспублiка Конга.

Такую карцiну намалявала ўчора буйнейшая японская газета Yomiuri. Газета прыводзiць, у прыватнасцi, ацэнкi амерыканскай фiнансавай карпарацыi Goldman Sachs, згодна з якiмi ВУП Кiтая ў 2050 годзе наблiзiцца да адзнакi 50 трыльёнаў долараў, у той час як у ЗША ён не будзе дасягаць i 40 трыльёнаў. Расiя, як чакаецца, да таго часу можа абагнаць Германiю, Вялiкабрытанiю i Францыю i акажацца, як мяркуецца, на 7-м месцы ў свеце пасля Кiтая, ЗША, Iндыi, Японii, Бразiлii i Мексiкi.

Японскi Нацыянальны iнстытут комплексных даследаванняў, у сваю чаргу, лiчыць, што ЗША па абсалютных памерах ВУП да 2050 года будуць займаць толькi трэцяе месца ў свеце пасля Кiтая i Iндыi.

Спасылаючыся на ацэнкi ААН, Yomiuri адзначае, што да сярэдзiны ХХI стагоддзя сукупная колькасць насельнiцтва планеты перавысiць 9 мiльярдаў чалавек. Пры гэтым тройка сусветных лiдараў будзе выглядаць наступным чынам: Iндыя — 1,61 млрд, Кiтай — 1,42 млрд i ЗША — 420 млн чалавек. У дзесятцы не знойдзецца месца нi Расii, нi Японii, якiя ў 2000 годзе займалi адпаведна 6-е i 9-е месцы.

КОТ ВЫРАТАВАЎ ЖЫЦЦЁ ГАСПАДАРУ

У ЗША ў горадзе Каламбус трохгадовы рыжы кот змог набраць на тэлефоне 911, выклiкаўшы выратавальнiкаў для свайго хворага гаспадара.

50-гадовы Гары Рашэйзон звалiўся з iнвалiднага крэсла i не мог падняцца з-за мiкраiнсульту. Яго рыжы кот Томi змог набраць на тэлефоне нумар службы выратавання. Гаспадар прызнаўся, што спецыяльна намагаўся навучыць ката нацiскаць на тэлефоне кнопку прамога званка ў службу 911, але не разлiчваў, што кот сапраўды зможа гэта зрабiць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Газпрам»: Украiна працягвае красцi, але пастаўкам гэта не перашкодзiць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика