З золатам прыйшлося развiтацца
Iгар ГРЫШЫН
У Брэсце пры ажыццяўленнi незаконнай здзелкi з каштоўнымi металамi супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Маскоўскага РАУС была затрымана мясцовая непрацуючая жанчына.
Гандлярку затрымалi на вулiцы, а вось у яе аўтамабiлi праваахоўнiкаў чакала сапраўды багатая здабыча. У аўтамабiлi «Форд» аператыўнiкi знайшлi i канфiскавалi 1185 долараў ЗША, 85 еўра, а таксама 250 найменняў вырабаў з золата агульнай вагой 789 грамаў на суму 27 мiльёнаў 614 тысяч рублёў. Папярэднiм расследаваннем у адносiнах да жанчыны ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце пры ажыццяўленнi незаконнай здзелкi з каштоўнымi металамi супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Маскоўскага РАУС была |
|