Народ заўважыў
6 студзеня. Куцця. Наступаюць маразы. Ясны дзень — да добрага ўраджаю.
7 студзеня. Ражство Хрыстова. Гурбы высокiя — да добрага года. Калi адлiга — вясна будзе ранняя i цёплая. 13 студзеня. Васiлёў вечар. Калi ўначы вецер дзьме з поўдня — год будзе цёплым i ўдачным, з захаду — да багацця малака i рыбы, з усходу — чакай ураджаю садавiны. 14 студзеня. Новы год. Васiль Вялiкi. Зiме сярэдзiна. Калi будзе туман — да ўраджаю. 19 студзеня. Вадохрышча. Калядныя маразы. Калi мяцелiца, то быць ёй i праз тры месяцы. Калi дзень цёплы — хлеб будзе цёмны (густы); калi халодны, ясны — лета будзе сухое; калi пахмурны i снежны — чакай вялiкага ўраджаю. Вадохрышча пад поўны месяц — быць вялiкай вадзе. Сабакi шмат брэшуць — будзе шмат дзiчыны. 21 студзеня. Емяльян Зiмовы. Вызначаюць характар зiмы канчаткова. Калi надзьме з поўдня — будзе навальнiчнае лета. 23 студзеня. Рыгор Летапаказальнiк. Калi iней на дрэвах i стагах — да мокрага i халоднага лета. 24 студзеня. Фядотава цяпло. Калi цёпла — значыць на раннюю вясну пайшло. 25 студзеня. Таццянiн дзень. Прагляне сонейка — да ранняга прылёту птушак, снег — лета дажджлiвае. 28 студзеня. Пётр-Павел дня дабавiў. Калi вецер — будзе год мокры. 31 студзеня. Апанас Ламанос. Апанасавы маразы. Ламанос марозiць нос. Вароны лятаюць i кружаць чарадой — да марозу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 студзеня. Куцця. Наступаюць маразы. Ясны дзень — да добрага ўраджаю
|
|