Прэзiдэнт узнагародзiў многадзетных жанчын рэспублiкi ордэнам Мацi
У Беларусi 2006 год аб’яўлены Годам Мацi. Таму сiмвалiчна, што ўказам № 1 прэзiдэнт узнагародзiў многадзетных жанчын Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай i Магiлёўскай абласцей ордэнам Мацi.
За нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей ордэнам Мацi ўзнагароджаны санiтарка Брэсцкага гарадскога радзiльнага дома Жанна Бурчак, работнiца агракамбiната «Юбiлейны» Аршанскага раёна Надзея Цацарына, кантралёр Лёзненскай раённай кiнавiдэасеткi Алена Шаўцова, работнiца Маркоўскай базавай школы Лельчыцкага раёна Надзея Баравая, аператар такарных станкоў з лiчбавым праграмным кiраваннем ААТ «Белшына» Iрына Краўчанка i iншыя многадзетныя мацi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi 2006 год аб’яўлены Годам Мацi. Таму сiмвалiчна, што ўказам № 1 прэзiдэнт узнагародзiў многадзетных жанчын Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай i
|
|