21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«БеСТ»: няма платы за паветра

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Мабiльныя навiны

Да 15 студзеня ЗАТ «БеСТ» працягвае першую сацыяльную акцыю «Для сяброў i блiзкiх» — магчымасць падключэння да сеткi дзяржаўнага сотавага аператара найменш забяспечаных катэгорый грамадзян.

Паводле слоў першага намеснiка генеральнага дырэктара ЗАТ «БеСТ» Сяргея Паблагуева, адзiн з першых крокаў аператара на шляху выканання сацыяльнай мiсii стане самай даступнай прапановай для абанентаў Беларусi.

Асноўнымi перавагамi унiкальнай паслугi ў перыяд акцыi з’яўляецца не толькi бясплатнае падключэнне, бясплатны выбар зручнага нумара, адсутнасць штомесячнай абаненцкай платы, але i мiнiмальны плацеж за размовы ў сетцы, якi для групы з чатырох чалавек (максiмальная колькасць у межах акцыi) складзе ўсяго 7,5 тысячы рублёў для кожнага нумара. Для выбару нумара перад абанентам адкрыты ўвесь мiльённы масiў кампанii. «Капiраванне» SIM-карты таксама прадастаўляецца бясплатна. Дадаткова пры падключэннi можна актывiзаваць паслугу «Сям’я i блiзкiя», каб званкi на выбраныя тры нумары аўтаматычна сталi значна таннейшымі.

Вядома, што пакуль Беларуская сетка тэлекамунiкацый ахоплiвае выключна сталiцу, аднак ужо ў сакавiку плануецца «накрыць» адначасова ўсе абласныя цэнтры.

Нагадаем, што камерцыйная эксплуатацыя сотавай сеткi ЗАТ «БеСТ» пачалася 21 снежня. Абанентам былi прапанаваны 2 тарыфныя планы для фiзiчных асоб «Базавы» i «Льготны». «Базавы» мае 10-секундную тарыфiкацыю. Кошт SMS тут самы нiзкi, нiжэй за кошт галасавога трафiка, што з’яўляецца еўрапейскiм стандартам. Дадаткова ўсiм абанентам тарыфнага плана «Базавы» прадастаўляецца бясплатная паслуга — 10 SMS «Паведамi свой нумар усiм».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 15 студзеня ЗАТ «БеСТ» працягвае першую сацыяльную акцыю «Для сяброў i блiзкiх» — магчымасць падключэння да сеткi дзяржаўнага сотавага аператара на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика