21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiцэнзii на вядзенне паляўнiчай і рыбалоўнай гаспадарак атрымаюць толькi юрыдычныя асобы

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

У Беларусi пастановамі Савета Мiнiстраў № 1550 і № 1551 зацверджаны новыя палажэнні аб лiцэнзаваннi вядзення рыбалоўнай і паляўнічай гаспадарак. У адпаведнасцi з дакументамі лiцэнзуемая дзейнасць будзе ажыццяўляцца толькi юрыдычнымi асобамi. Палажэнні ўступілі ў сiлу з 1 студзеня. Яны распрацаваны ў рамках рэалiзацыi дэкрэта прэзiдэнта № 16 ад 8 снежня 2005 года.

Лiцэнзiя будзе выдавацца на 10 гадоў. Тэрмiн яе дзеяння можа быць прадоўжаны па заяве лiцэнзiята яшчэ на 10 гадоў.

Каментуючы прыняты дакумент, намеснiк дырэктара гэтага дэпартамента па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнсельгасхарча Мiкалай ЧАРНУШЭВIЧ адзначыў, што раней лоўлю рыбы маглi ажыццяўляць i фiзiчныя асобы. «Такiм чынам, у фiзiчных асоб да 1 лiпеня ёсць магчымасць зарэгiстраваць юрыдычную асобу, утварыўшы самастойнае прадпрыемства», — падкрэслiў Мiкалай Чарнушэвiч. Гэта датычыцца i тых iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ўжо маюць лiцэнзii на прамысловую лоўлю рыбы i здабычу водных беспазваночных.

Згодна з новым палажэннем, на лiцэнзiятаў-арандатараў вадаёмаў ускладзены функцыi па ўзнаўленню водных гаспадарак, а работы па ачыстцы вадаёмаў, зарыбленню патрабуюць пэўных затрат i часу, таму тэрмiн дзеяння лiцэнзii павялiчаны ўдвая.

Для атрымання спецыяльнага дазволу яе суiскальнiк павiнен прадаставiць копiю дагавора арэнды рыбалоўных угоддзяў, заключанага з мясцовымi выканаўчымi органамi. Дэпартамент па мелiярацыi i воднай гаспадарцы да прыняцця рашэння аб выдачы лiцэнзii мае права праверыць, наколькi магчымасцi суiскальнiка лiцэнзii адпавядаюць лiцэнзiйным патрабаванням i ўмовам. З гэтай мэтай да 1 лiпеня 2006 года будзе праведзена перарэгiстрацыя ўсiх рыбаводчых гаспадарак i арганiзацый, што займаюцца прамысловай лоўляй рыбы. Пасля iх рэгiстрацыi будуць распрацаваны доўгатэрмiновыя праграмы па ўзнаўленню i здабычы рыбы з улiкам сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёну.

Каментуючы асноўныя артыкулы новага Палажэння аб лiцэнзаваннi вядзення паляўнiчай гаспадаркi, галоўны спецыялiст аддзела аховы, абароны лесу i паляўнiчай гаспадаркi галiновага мiнiстэрства Вiктар КАРОГВIЧ адзначыў, што ў адрозненне ад мiнулых гадоў патрабаваннi да лiцэнзiятаў сталi больш жорсткiмi.

Тыя, хто атрымае лiцэнзiю, абавязаны весцi паляўнiчую гаспадарку ў поўнай адпаведнасцi з нарматыўнымi актамi, што рэгулююць гэту дзейнасць, мець дагавор арэнды паляўнiчых угоддзяў, выконваць гранiчна дапушчальныя нормы i аб’ёмы паляўнiчых жывёл. Акрамя таго, для атрымання лiцэнзii на вядзенне паляўнiчай гаспадаркi арганiзацыi павiнны поўнасцю ўкамплектаваць штат егерскай службы.

Суiскальнiк лiцэнзii павiнен прадаставiць у Мiнлясгас копiю рашэння мясцовага Савета дэпутатаў аб перадачы ў арэнду паляўнiчых угоддзяў, карту-схему паляўнiчых угоддзяў i копiю дагавора арэнды паляўнiчых угоддзяў, заключанага ва ўстаноўленым парадку суiскальнiкам лiцэнзii з мясцовым выканкамам. Гэта галоўная ўмова атрымання лiцэнзii, падкрэслiў спецыялiст Мiнлясгаса. Выдача лiцэнзii ўзгадняецца з Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi пастановамі Савета Мiнiстраў № 1550 і № 1551 зацверджаны новыя палажэнні аб лiцэнзаваннi вядзення рыбалоўнай і паляўнічай гаспадарак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика