Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 16 лiстапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 лiстапада 2005 года (Заканчэнне. Пачатак у нумары за 4 студзеня.) 4. Падатковая база па аперацыях па рэалiзацыi каштоўных папер вызначаецца як даход, атрыманы па вынiках падатковага перыяду па аперацыях з каштоўнымi паперамi. Даход (страты) па аперацыях па рэалiзацыi каштоўных папер вызначаецца ў адпаведнасцi з пунктам 3 гэтага артыкула. Страты па аперацыях з каштоўнымi паперамi, якiя абарачаюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, атрыманы па вынiках указаных аперацый, ажыццёўленых у падатковым перыядзе, змяншае падатковую базу па аперацыях па рэалiзацыi каштоўных папер, якiя абарачаюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер. Даход па аперацыях па рэалiзацыi каштоўных папер, якiя не абарачаюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, якiя на момант iх набыцця адказвалi патрабаванням, устаноўленым для каштоўных папер, якiя абарачаюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, можа быць зменшаны на суму страты, атрыманай у падатковым перыядзе, па аперацыях па рэалiзацыi каштоўных папер, якiя абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер. 5. Падатковая база па аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку (за выключэннем аперацый, прадугледжаных пунктам 6 гэтага артыкула) вызначаецца як рознiца памiж станоўчымi i адмоўнымi вынiкамi, якiя атрыманы ад пераацэнкi абавязацельстваў i правоў патрабавання па заключаных здзелках i выканання фiнансавых iнструментаў тэрмiновага рынку, з улiкам аплаты паслуг па адкрыццю пазiцый i вядзенню рахунку фiзiчнай асобы. Па-датковая база па аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку павялiчваецца на суму прэмiй, атрыманых па здзелках з апцыёнамi, i змяншаецца на суму прэмiй, выплачаных па ўказаных здзелках. 6. Па аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, што адносяцца да здзелак i заключаюцца ў мэтах знiжэння рызык змянення цаны каштоўнай паперы, даходы ад гэтых аперацый (уключаючы атрыманыя прэмii па здзелках з апцыёнамi) павялiчваюць, а страты змяншаюць падатковую базу па аперацыях з базiсным актывам. Парадак аднясення здзелак з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку да здзелак, якiя заключаюцца ў мэтах знiжэння рызык змянення цаны базiснага актыву, вызначаецца Камiтэтам па каштоўных паперах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. 7. Падатковая база па аперацыях з каштоўнымi паперамi i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, якiя ажыццяўляюцца даверным кiраўнiком, вызначаецца ў парадку, устаноўленым пунктамi 4—6 гэтага артыкула, з улiкам патрабаванняў гэтага пункта. У расходы плацельшчыка ўключаюцца таксама сумы, выплачаныя даручыцелем i (або) выгаданабытчыкам давернаму кiраўнiку ў выглядзе ўзнагароджання i кампенсацыi зробленых iм расходаў па ажыццёўленых аперацыях з каштоўнымi паперамi i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку. Пры вызначэннi падатковай базы па даходах, якiя атрыманы па аперацыях з каштоўнымi паперамi i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку i якiя ажыццяўляюцца даверным кiраўнiком у iнтарэсах даручыцеля i (або) выгаданабытчыка, для выгаданабытчыка, якi не з’яўляецца даручыцелем, указаны даход вызначаецца з улiкам умоў дагавора давернага кiравання маёмасцю. У выпадку, калi пры ажыццяўленнi давернага кiравання здзяйсняюцца здзелкi з каштоўнымi паперамi, якiя як абарочваюцца, так i не абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, а таксама калi ў працэсе давернага кiравання ўзнiкаюць iншыя вiды даходаў (у тым лiку даходы па аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, даходы ў выглядзе дывiдэндаў, працэнтаў), падатковая база вызначаецца асобна па каштоўных паперах, якiя абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, i па каштоўных паперах, якiя не абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, а таксама асобна па кожнаму вiду даходу. Пры гэтым расходы, якiя не могуць быць непасрэдна аднесены на змяншэнне даходу па здзелках з адпаведнымi каштоўнымi паперамi цi на змяншэнне адпаведнага вiду даходу, размяркоўваюцца прапарцыянальна долi кожнага вiду даходу (даходу, якi атрыманы па аперацыях з адпаведнымi каштоўнымi паперамi). Страта, атрыманая па аперацыях з каштоўнымi паперамi, якiя ажыццяўляюцца даверным кiраўнiком у iнтарэсах даручыцеля i (або) выгаданабытчыка i якiя праведзены ў падатковым перыядзе, змяншае даходы па ўказаных аперацыях. Страта, атрыманая па аперацыях з каштоўнымi паперамi i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, якiя ажыццяўляюцца даверным кiраўнiком у iнтарэсах даручыцеля i (або) выгаданабытчыка, змяншае даходы, атрыманыя па аперацыях адпаведна з каштоўнымi паперамi, якiя абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, i з каштоўнымi паперамi, якiя не абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, i па аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, а даходы, атрыманыя па ўказаных аперацыях, павялiчваюць даходы (змяншаюць страты) па аперацыях з адпаведнымi каштоўнымi паперамi i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку. Страта, атрыманая па аперацыях з каштоўнымi паперамi i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, якiя ажыццяўляюцца даверным кiраўнiком у iнтарэсах даручыцеля i (або) выгаданабытчыка i якiя праведзены ў падатковым перыядзе, змяншае падатковую базу па аперацыях адпаведна з каштоўнымi паперамi, якiя абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, i з каштоўнымi паперамi, якiя не абарочваюцца на арганiзаваным рынку каштоўных папер, i па аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку. 8. Падатковая база па аперацыях па рэалiзацыi каштоўных папер i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку вызначаецца пасля заканчэння падатковага перыяду. Падлiк i выплата ў бюджэт сумы падатку ажыццяўляюцца падатковым агентам пасля заканчэння падатковага перыяду або пры ажыццяўленнi iм выплаты грашовых сродкаў плацельшчыку да заканчэння падатковага перыяду. Пры ажыццяўленнi выплаты грашовых сродкаў падатковым агентам да заканчэння падатковага перыяду падатак выплачваецца з долi вызначаемага ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам даходу, якая адпавядае фактычнай суме выплачваемых грашовых сродкаў. Доля даходу вызначаецца як здабытак агульнай сумы даходу на адносiны сумы выплаты да вызначаемай на дату выплаты грашовых сродкаў вартаснай ацэнцы каштоўных папер, па якiх падатковы агент выступае ў якасцi брокера. Пры ажыццяўленнi выплаты грашовых сродкаў плацельшчыку больш чым адзiн раз на працягу падатковага перыяду разлiк сумы падатку ажыццяўляецца нарастаючым падрахункам з залiкам раней выплачаных сум падатку. Падатковым агентам у адносiнах да даходаў па аперацыях з каштоўнымi паперамi i аперацыях з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, якiя ажыццяўляюцца даверным кiраўнiком у iнтарэсах даручыцеля i (або) выгаданабытчыка, прызнаецца даверны кiраўнiк, якi вызначае падатковую базу па ўказаных аперацыях з улiкам палажэнняў гэтага артыкула. Падатковая база па аперацыях з каштоўнымi паперамi, якiя ажыццяўляюцца даверным кiраўнiком у iнтарэсах даручыцеля i (або) выгаданабытчыка, вызначаецца на дату заканчэння падатковага перыяду або на дату выплаты грашовых сродкаў (перадачы каштоўных папер) да заканчэння чарговага падатковага перыяду. Падатак падлягае выплаце ў бюджэт на працягу аднаго месяца з даты заканчэння падатковага перыяду або даты выплаты грашовых сродкаў (перадачы каштоўных папер). Пры ажыццяўленнi выплат у грашовай цi натуральнай форме са сродкаў, якiя знаходзяцца ў даверным кiраваннi, да заканчэння тэрмiну дзеяння дагавора давернага кiравання маёмасцю або да заканчэння падатковага перыяду падатак выплачваецца з долi вызначаемага ў адпаведнасцi з пунктам 7 гэтага артыкула даходу, якая адпавядае фактычнай суме выплачваемых даручыцелю i (або) выгаданабытчыку сродкаў. Доля даходу ў гэтым выпадку вызначаецца як здабытак агульнай сумы даходу на адносiны сумы выплаты да вызначаемай на дату выплаты грашовых сродкаў вартаснай ацэнкi каштоўных папер (грашовых сродкаў), якiя знаходзяцца ў даверным кiраваннi. Пры ажыццяўленнi выплат у грашовай або натуральнай форме са сродкаў, якiя знаходзяцца ў даверным кiраваннi, больш чым адзiн раз у падатковым перыядзе ўказаны разлiк ажыццяўляецца нарастаючым падрахункам з залiкам раней выплачаных сум падатку. Пад выплатай грашовых сродкаў у мэтах гэтага пункта разумеюцца выплата наяўных грашовых сродкаў, пералiчэнне грашовых сродкаў на банкаўскi рахунак плацельшчыка або па яго даручэнню на рахунак трэцяй асобы. Артыкул 10. Асаблiвасцi падаткаабкладання даходаў асобных катэгорый грамадзян (падданых) замежных дзяржаў 1. Не падлягаюць падаткаабкладанню даходы: 1.1. кiраўнiкоў, а таксама персаналу дыпламатычных i прыраўнаваных да iх прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, якiя маюць дыпламатычны i (або) консульскi ранг, членаў iх сем’яў, якiя пражываюць разам з iмi, калi яны не з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем даходаў, атрыманых ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь, не звязаных з дыпламатычнай i консульскай службай гэтых фiзiчных асоб; 1.2. адмiнiстрацыйна-тэхнiчнага персаналу дыпламатычных i прыраўнаваных да iх прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў i членаў iх сем’яў, якiя пражываюць разам з iмi, калi яны не з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь або не пражываюць у Рэспублiцы Беларусь пастаянна, за выключэннем даходаў, атрыманых ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь, не звязаных з работай указаных фiзiчных асоб у гэтых прадстаўнiцтвах; 1.3. абслуговага персаналу дыпламатычных i прыраўнаваных да iх прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, якiя не з’яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь або не пражываюць у Рэспублiцы Беларусь пастаянна, атрыманыя iмi па сваёй службе ў прадстаўнiцтве замежнай дзяржавы; 1.4. супрацоўнiкаў мiжнародных арганiзацый — у адпаведнасцi са статутамi гэтых арганiзацый. 2. Палажэннi гэтага артыкула дзейнiчаюць, калi заканадаўствам адпаведнай замежнай дзяржавы ўстаноўлены аналагiчны парадак у адносiнах да грамадзян Рэспублiкi Беларусь — кiраўнiкоў, персаналу дыпламатычных i прыраўнаваных да iх прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць дыпламатычны i (або) консульскi ранг, адмiнiстрацыйна-тэхнiчнага i абслуговага персаналу такiх прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь, а таксама членаў iх сем’яў (за выключэннем членаў сем’яў абслуговага персаналу дыпламатычных i прыраўнаваных да iх прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь), якiя пражываюць разам з iмi, альбо калi такая норма прадугледжана мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь. Пералiк мiжнародных арганiзацый, замежных дзяржаў, у адносiнах да супрацоўнiкаў, грамадзян (падданых) якiх прымяняюцца нормы гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 11. Падатковы перыяд Падатковым перыядам прызнаецца каляндарны год. Артыкул 12. Даходы, якiя не падлягаюць падаткаабкладанню (вызваляюцца ад падаткаабкладання) 1. Не падлягаюць падаткаабкладанню (вызваляюцца ад падаткаабкладання) наступныя даходы: 1.1. дапамогi па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню i дзяржаўнаму сацыяльнаму забеспячэнню i надбаўкi да iх, акрамя дапамог па часовай непрацаздольнасцi (у тым лiку дапамог па догляду хворага дзiцяцi), дапамогi па беспрацоўю, субсiдыi для кампенсацыi расходаў беспрацоўных у сувязi з арганiзацыяй прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя выплачваюцца з Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi, дапамогi, якiя выплачваюцца са сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; 1.2. пенсii, якiя прызначаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; 1.3. усе вiды прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь кампенсацый (за выключэннем кампенсацыi за нявыкарыстаны працоўны водпуск, кампенсацыi за знос транспартных сродкаў, абсталявання, iнструментаў i прыстасаванняў, якiя належаць работнiку), у тым лiку звязаных з: кампенсацыяй маёмаснай шкоды ў межах рэальнага ўрону; кампенсацыяй маральнай шкоды пры страце працаздольнасцi, звязанай з калецтвам цi iншым пашкоджаннем здароўя, а таксама ў сувязi са стратай кармiльца; бясплатным прадастаўленнем жылых памяшканняў i камунальных паслуг, палiва або адпаведнай грашовай кампенсацыi; аплатай кошту i (або) выдачай належнага натуральнага забеспячэння, а таксама з выплатай грашовых сродкаў узамен гэтага забеспячэння; аплатай кошту харчавання, спартыўнага рыштунку, абсталявання, спартыўнай i параднай формы, якiя атрымлiваюць спартсмены i работнiкi фiзкультурна-спартыўных арганiзацый для вучэбна-трэнiровачнага працэсу i ўдзелу ў спартыўных спаборнiцтвах; атрыманнем работнiкамi выхадных дапамог у сувязi са спыненнем працоўных дагавораў. Такiя дапамогi не падлягаюць падаткаабкладанню (вызваляюцца ад падаткаабкладання), калi яны выплачваюцца ў выпадках, для якiх заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь устаноўлены мiнiмальныя гарантаваныя памеры такiх выплат, i ў сумах, якiя не перавышаюць гэтыя ўстаноўленыя мiнiмальныя гарантаваныя памеры; гiбеллю, устанаўленнем iнвалiднасцi, якая звязана з выкананнем службовых абавязкаў або наступiла ў вынiку ранення, кантузii, калецтва ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях або дзяржаўных служачых пры выкананнi iмi сваiх службовых абавязкаў; кампенсацыяй урону, нанесенага незаконнымi дзеяннямi органаў дазнання, папярэдняга следства, пракуратуры, суда; кампенсацыяй у парадку i памерах, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў i членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь расходаў, звязаных з iх парламенцкай дзейнасцю; выкананнем плацельшчыкам працоўных абавязкаў (уключаючы пераезд на работу ў iншую мясцовасць i кампенсацыю камандзiровачных расходаў). Пры аплаце наймальнiкам плацельшчыку расходаў на камандзiроўкi як на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, так i за яе межы ў даход, якi падлягае падаткаабкладанню, не ўключаюцца сутачныя, што выплачваюцца ў межах нормаў, устаноўленых Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, а таксама фактычна зробленыя i дакументальна пацверджаныя мэтавыя расходы на праезд да месца прызначэння i назад, зборы за паслугi аэрапортаў, камiсiйныя зборы, расходы на праезд у аэрапорт цi на вакзал у месцах адпраўлення, прызначэння або перасадак, на правоз багажу, расходы па найму жылога памяшкання, аплаце паслуг сувязi, атрыманню i рэгiстрацыi службовага замежнага пашпарта, атрыманню вiз, а таксама расходы, звязаныя з абменам наяўнай валюты або чэка ў банку i (або) небанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi (далей — банк) на наяўную замежную валюту або з атрыманнем наяўнай замежнай валюты з выкарыстаннем банкаўскай пластыкавай карткi. Пры непрадстаўленнi плацельшчыкам дакументаў, якiя пацвярджаюць аплату расходаў па найму жылога памяшкання, сумы такой аплаты вызваляюцца ад падаткаабкладання ў межах нормаў, устаноўленых Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Аналагiчны парадак падаткаабкладання прымяняецца да выплат, якiя робяцца асобам, якiя знаходзяцца ва ўладным цi адмiнiстрацыйным падпарадкаваннi арганiзацыi, а таксама членам органа кiравання арганiзацыяй, якiя прыбываюць (выязджаюць) для ўдзелу ў рабоце адпаведнага органа кiравання гэтай арганiзацыi. Пры ўстанаўленнi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь нормаў выплаты кампенсацый не падлягаюць падаткаабкладанню даходы плацельшчыка ў межах такiх нормаў; 1.4. даходы, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi за здачу крывi, iншыя вiды донарства, здачу мацярынскага малака; 1.5. алiменты, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; 1.6. дзяржаўныя прэмii Рэспублiкi Беларусь; 1.7. штомесячныя грашовыя выплаты плацельшчыкам, якiя маюць ганаровыя званнi «народны», у памерах, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; 1.8. сумы аднаразовай матэрыяльнай дапамогi, якая аказваецца: у сувязi са стыхiйнымi бедствамi, надзвычайнымi i iншымi абставiнамi, якiя прывялi да парушэнняў умоў жыццядзейнасцi фiзiчных асоб, чалавечых ахвяр; наймальнiкамi аднаму з блiзкiх сваякоў памерлага работнiка (у тым лiку пенсiянера, якi раней працаваў у гэтых наймальнiкаў), а таксама работнiкам (у тым лiку пенсiянерам, якiя раней працавалi ў гэтых наймальнiкаў) у сувязi са смерцю блiзкiх сваякоў. Да блiзкiх сваякоў для мэтаў гэтага Закона адносяцца бацькi, дзецi, усынавiцелi, усыноўленыя, родныя браты i сёстры, дзед, бабка, унукi, муж цi жонка; 1.9. кошт пуцёвак, за выключэннем турыстычных, у санаторна-курортныя i аздараўленчыя ўстановы, аплачаных за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання, а таксама за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў; 1.10. стыпендыi навучэнцаў, студэнтаў i слухачоў вучэбных устаноў у памерах, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама стыпендыi, выплачваемыя ў перыяд прафесiйнага навучання з Дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi; 1.11. даходы ў выглядзе аплаты працы i iншыя сумы ў замежнай валюце, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб (па пералiку, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь), якiя накiравалi iх на работу за гранiцу, — у межах памераў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб аплаце працы работнiкаў за гранiцай; 1.12. сумы аплаты працы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, накiраваных на работу за гранiцу па ўзгадненню з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання ў органы iнтэграцыi, у тым лiку ў органы Саюзнай дзяржавы, Iнтэграцыйны Камiтэт i Мiжпарламенцкую Асамблею Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, Эканамiчны Суд Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, Выканаўчы камiтэт Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, Мiжпарламенцкую Асамблею дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў; 1.13. даходы плацельшчыкаў, якiя атрымлiваюцца ад рэалiзацыi прадукцыi жывёлагадоўлi (акрамя пушной зверагадоўлi), раслiнаводства i пчалярства, за выключэннем даходаў ад рэалiзацыi кветак i iх насення. Указаныя даходы вызваляюцца ад падаткаабкладання пры ўмове прадстаўлення плацельшчыкам даведкi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якая пацвярджае, што рэалiзуемая прадукцыя выраблена плацельшчыкам i (або) асобамi, указанымi ў пункце 2 артыкула 2 гэтага Закона, на зямельным участку, выдзеленым для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, садоўнiцтва, агароднiцтва, а пры здачы плацельшчыкамi ўказанай прадукцыi нарыхтоўчым арганiзацыям спажывецкай кааперацыi i (або) iншым арганiзацыям, iндывiдуальным прадпрымальнiкам — спiсаў фiзiчных асоб, якiя прадстаўляюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi такiм арганiзацыям, iндывiдуальным прадпрымальнiкам. Форма даведкi зацвярджаецца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. Даходы, атрыманыя ад рэалiзацыi прадукцыi пчалярства, вызваляюцца ад падаткаабкладання пры ўмове, што разам з указанай даведкай цi замест яе (у выпадку, калi пчальнiк размешчаны не на тых зямельных участках, якiя ва ўстаноўленым парадку прадастаўлены плацельшчыку, якi рэалiзоўвае вырабленую iм прадукцыю пчалярства) плацельшчыкi маюць ветэрынарна-санiтарны пашпарт пчальнiка i (або) пасведчанне, аформленае на падставе гэтага пашпарта; 1.14. даходы плацельшчыкаў, якiя атрымлiваюцца ад збору i здачы лекавых раслiн, дзiкарослых ягад, арэхаў i iншых пладоў, грыбоў, iншай дзiкарослай прадукцыi арганiзацыям i (або) iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дзейнасць па прамысловай нарыхтоўцы (закупцы) указанай прадукцыi; 1.15. даходы плацельшчыкаў, якiя атрымлiваюцца ад фiзiчных асоб у выглядзе спадчыны, за выключэннем узнагароджанняў, якiя выплачваюцца наследнiкам (правапераемнiкам) аўтараў твораў навукi, лiтаратуры, мастацтва, вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў i iншых вынiкаў iнтэлектуальнай дзейнасцi, а таксама нашчадкам асоб, якiя з’яўляюцца суб’ектамi сумежных правоў; 1.16 даходы плацельшчыкаў, якiя атрымлiваюцца ад фiзiчных асоб, якiя прызнаюцца падатковымi рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь i не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, у межах пяцiсот базавых велiчынь у суме ад усiх крынiц на працягу па-датковага перыяду; у вынiку дарэння; у выглядзе нерухомай маёмасцi па дагавору рэнты бясплатна; 1.17. даходы, якiя не з’яўляюцца ўзнагароджаннямi за выкананне працоўных цi iншых абавязкаў i якiя атрымлiваюцца ад арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у тым лiку ў выглядзе матэрыяльнай дапамогi, падарункаў i прызоў, аплаты кошту пуцёвак, у межах ста пяцiдзесяцi базавых велiчынь у суме ад усiх крынiц на працягу падатковага перыяду; 1.18. прызы, атрыманыя: спартсменамi за ўдзел у мiжнародных i рэспублiканскiх спаборнiцтвах, — у памерах, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; пераможцамi рэспублiканскiх спаборнiцтваў, — у памерах, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i (або) Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; 1.19. дабрачынная дапамога ў грашовай i натуральнай форме, якая атрымлiваецца ад арганiзацый i фiзiчных асоб iнвалiдамi i непаўналетнiмi, якiя не маюць бацькоў (аднаго з бацькоў), у межах да трохсот базавых велiчынь у суме ад усiх крынiц на працягу падатковага перыяду; 1.20. узнагароджаннi, якiя выплачваюцца за перадачу ў дзяржаўную ўласнасць скарбаў; 1.21. даходы, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ад ажыццяўлення iмi тых вiдаў дзейнасцi, па якiх яны з’яўляюцца плацельшчыкамi адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, падатку на iгральны бiзнэс, збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасцi, а таксама даходы ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi, падаткаабкладанне якiх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для суб’ектаў малога прадпрымальнiцтва, якiя прымяняюць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь спрошчаную сiстэму падаткаабкладання; 1.22. даходы плацельшчыкаў: атрыманыя па дзяржаўных каштоўных паперах былога СССР i Рэспублiкi Беларусь; у выглядзе выйгрышаў, атрыманых па ўсiх вiдах латарэй ад арганiзацый, якiя ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, латарэйную дзейнасць; у выглядзе выйгрышаў, атрыманых ад арганiзацый i (або) iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, iгральны бiзнэс; у выглядзе працэнтаў, атрыманых па аблiгацыях Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, намiнаваным у замежнай валюце; атрыманыя па каштоўных паперах мясцовых мэтавых аблiгацыйных жыллёвых пазык; атрыманыя ў выглядзе працэнтаў па аблiгацыях адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» (у тым лiку пры iх пагашэннi), намiнаваных у беларускiх рублях i замежнай валюце i размешчаных гэтым таварыствам шляхам адкрытага продажу; 1.23. даходы ў выглядзе працэнтаў, атрыманых па банкаўскiх рахунках, укладах (дэпазiтах) у банках, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, калi такiя банкаўскiя рахункi, уклады (дэпазiты) не выкарыстоўваюцца плацельшчыкамi для прадпрымальнiцкай дзейнасцi, а таксама для залiчэння сум задатку (залогу) пры выплатным адчужэннi маёмасцi; 1.24. даходы, якiя не з’яўляюцца ўзнагароджаннямi за выкананне працоўных цi iншых абавязкаў i якiя атрымлiваюцца ад прафсаюзных арганiзацый членамi гэтых прафсаюзных арганiзацый, у тым лiку ў выглядзе матэрыяльнай дапамогi, падарункаў i прызоў, аплаты кошту пуцёвак, у межах трыццацi базавых велiчынь у суме ад усiх крынiц на працягу па-датковага перыяду; 1.25. грашовыя дапамогi, кошт пуцёвак (кампенсацыя), якiя выдаюцца дзяржавай фiзiчным асобам, якiя пацярпелi ў сувязi з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС; 1.26. аднаразовыя бязвыплатныя субсiдыi, прадастаўляемыя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi пакупку жылых памяшканняў фiзiчным асобам, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў; 1.27. узносы, якiя вяртаюцца фiзiчным асобам пры спыненнi будаўнiцтва кватэр i (або) iндывiдуальных жылых дамоў, а таксама паявыя ўзносы, якiя вяртаюцца пры выбыццi фiзiчнай асобы з членаў арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражна-будаўнiчых кааператываў, у тым лiку i праiндэксаваныя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры спыненнi будаўнiцтва кватэр i (або) iндывiдуальных жылых дамоў, а таксама пры выбыццi фiзiчных асоб з членаў арганiзацый грамадзян-забудоўшчыкаў да завяршэння будаўнiцтва вяртаемыя ўзносы, у тым лiку i праiндэксаваныя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, па сумах якiх раней быў прадастаўлены маёмасны па-датковы вылiк, устаноўлены падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 15 гэтага Закона, падлягаюць падаткаабкладанню па стаўцы, устаноўленай пунктам 2 артыкула 18 гэтага Закона; 1.28. кошт форменнага адзення, якое выдаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; 1.29. даходы, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ад здачы арганiзацыям i (або) iндывiдуальным прадпрымальнiкам другаснай сыравiны па пералiку, устаноўленаму Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; 1.30. даходы ў выглядзе аплаты працы, налiчаныя ў дзень рэспублiканскага суботнiка; 1.31. даходы, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ад рэалiзацыi каштоўных металаў i каштоўных камянёў у любым выглядзе i стане ў скупачных пунктах арганiзацый, якiя ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дзейнасць па скупцы каштоўных металаў i каштоўных камянёў; 1.32. сумы кампенсацый, якiя выплачваюцца фiзiчным асобам, якiя пацярпелi ад нацыянал-сацыялiсцкiх праследаванняў у гады Вялiкай Айчыннай вайны, Беларускiм рэспублiканскiм фондам «Узаемаразуменне i прымiрэнне»; 1.33. (Падпункт 1.33 не прыводзiцца як не ўступiўшы ў сiлу.)* 1.34. даходы, якiя атрымлiвае плацельшчык, якi мае права на сацыяльны падатковы вылiк, устаноўлены артыкулам 14 гэтага Закона, у выглядзе безнаяўнай аплаты арганiзацыяй цi iндывiдуальным прадпрымальнiкам кошту навучання плацельшчыка ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь пры атрыманнi першай вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Такiя даходы вызваляюцца ад падаткаабкладання пры прадстаўленнi плацельшчыкам арганiзацыi цi iндывiдуальнаму прадпрымальнiку дакументаў, указаных у абзацах другiм i трэцiм часткi чацвёртай пункта 1 артыкула 14 гэтага Закона; 1.35. даходы, атрыманыя плацельшчыкам, якi мае права на маёмасны падатковы вылiк, устаноўлены падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 15 гэтага Закона, у выглядзе безнаяўнай аплаты арганiзацыяй цi iндывiдуальным прадпрымальнiкам расходаў плацельшчыка на новае будаўнiцтва цi набыццё на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры, а таксама на пагашэнне крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), атрыманых плацельшчыкам у банках Рэспублiкi Беларусь i фактычна зрасходаваных iм на новае будаўнiцтва цi набыццё на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры. Такiя даходы вызваляюцца ад падаткаабкладання пры прадстаўленнi плацельшчыкам арганiзацыi цi iндывiдуальнаму прадпрымальнiку дакументаў, указаных у абзацах другiм—восьмым часткi трэцяй падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 15 гэтага Закона; 1.36. грашовае забеспячэнне (утрыманне), якое атрымлiваюць па месцы службы жанчыны з лiку асоб ваеннаслужачых, радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, за перыяд iх знаходжання ў сацыяльным водпуску па цяжарнасцi i родах; 1.37. грашовае забеспячэнне, сутачныя i iншыя сумы, якiя атрымлiваюць па месцы службы (збораў) ваеннаслужачыя абавязковай тэрмiновай ваеннай службы i ваеннаабавязанымi, прызванымi на ваенныя i спецыяльныя зборы, грашовае забеспячэнне, харчовае i рэчавае забеспячэнне курсантаў i выхаванцаў воiнскiх часцей па нормах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь; 1.38. кошт аб’ёму ўтрымання з утрыманнем атрымальнiка рэнты па дагавору пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем; 1.39. даходы, якiя атрымлiваюць навучэнцы агульнаадукацыйных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў за выкананыя iмi работы, звязаныя з вучэбна-вытворчым працэсам; 1.40. даходы ўдзельнiкаў студэнцкiх атрадаў, якiя ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, за работу ў складзе такiх атрадаў. 2. Даходы, якiя не падлягаюць падаткаабкладанню (якiя вызваляюцца ад падаткаабкладання) у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула ў межах размераў, устаноўленых указаным пунктам, у частцы перавышэння такiх памераў падлягаюць падаткаабкладанню ў парадку, прадугледжаным гэтым Законам для падаткаабкладання даходаў, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ад адпаведных крынiц. Артыкул 13. Стандартныя падатковыя вылiкi 1. Пры вызначэннi памеру падатковай базы ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 5 гэтага Закона плацельшчык мае права на атрыманне наступных стандартных падатковых вылiкаў: 1.1. у памеры адной базавай велiчынi за кожны месяц падатковага перыяду; 1.2. у памерах дзвюх базавых велiчынь на кожнае дзiця да васемнаццацi гадоў i (або) кожнага ўтрыманца за кожны месяц падатковага перыяду. Утрыманцамi для мэтаў гэтага Закона прызнаюцца: непаўналетнiя, на ўтрыманне якiх па рашэнню суда цi па распараджэнню фiзiчнай асобы ўтрымлiваюцца сумы ў памеры, якi не меншы за прадугледжаны для спагнання алiментаў, — для аднаго з бацькоў гэтых непаўналетнiх, якi выплачвае ўказаныя сумы; фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў водпуску па догляду дзiцяці да дасягнення iм узросту трох гадоў i якiя не маюць iншых даходаў, акрамя дзяржаўных дапамог на дзяцей, — для мужа (жонкi), а пры яго (яе) адсутнасцi — для фiзiчнай асобы, ва ўстаноўленым парадку прызнанай бацькам дзiцяцi, з даходаў якой па рашэнню суда цi па распараджэнню фiзiчнай асобы ўтрымлiваюцца сумы на ўтрыманне дадзенага ўтрыманца ў памеры, якi не меншы за прадугледжаны для спагнання алiментаў. У выпадку, калi ў такiм водпуску пры наяўнасцi бацькоў (бацькi) знаходзiцца фiзiчная асоба з лiку асоб, вызначаных Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, якая не з’яўляецца бацькам дзiцяцi i не мае мужа (жонкi), яна прызнаецца ўтрыманцам для аднаго з бацькоў дзiцяцi; студэнты i навучэнцы дзённай формы навучання старэйшыя за васемнаццаць гадоў, якiя атрымлiваюць сярэднюю, першую вышэйшую цi сярэднюю спецыяльную адукацыю, — для iх бацькоў, якiя знаходзяцца ў зарэгiстраваным шлюбе, удоў (удаўцоў), адзiнокiх бацькоў; непаўналетнiя, над якiмi ўстаноўлена апека цi папячыцельства, — для апекуноў цi папячыцеляў гэтых непаўналетнiх. Стандартны падатковы вылiк, устаноўлены гэтым падпунктам, прадастаўляецца з месяца нараджэння дзiцяцi цi з’яўлення ўтрыманца i захоўваецца да канца месяца, у якiм дзiця дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту цi было аб’яўлена цалкам дзеяздольным, студэнты i навучэнцы дзённай формы навучання, якiя атрымлiваюць сярэднюю, першую вышэйшую цi сярэднюю спецыяльную адукацыю, скончылi вучобу, фiзiчная асоба перастала быць утрыманцам, а таксама да канца месяца, у якiм надышла смерць дзiцяцi цi ўтрыманца. Стандартны падатковы вылiк прадастаўляецца абодвум бацькам, удаве (удаўцу), адзiнокаму бацьку, апекуну цi папячыцелю, на ўтрыманнi якiх знаходзiцца дзiця i (або) утрыманец. Удовам (удаўцам), адзiнокiм бацькам, апекунам цi папячыцелям устаноўлены гэтым падпунктам стандартны падатковы вылiк прадастаўляецца ў двайным памеры. Прадастаўленне стандартнага падатковага вылiку ў такiм памеры ўдовам (удаўцам), адзiнокiм бацькам спыняецца з месяца, якi надыходзiць за месяцам уступлення iх у шлюб; 1.3. у памеры дзесяцi базавых велiчынь за кожны месяц падатковага перыяду. Такi стандартны па-датковы вылiк прадастаўляецца наступным катэгорыям плацельшчыкаў: фiзiчным асобам, якiя захварэлi i перанеслi прамянёвую хваробу, выклiканую наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама iнвалiдам, у адносiнах да якiх устаноўлена прычынная сувязь наступiўшай iнвалiднасцi з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС; фiзiчным асобам, якiя ў 1986—1987 гадах бралi ўдзел у работах па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах зоны эвакуацыi цi якiя былi занятыя ў гэты перыяд на эксплуатацыi цi iншых работах на ўказанай станцыi (у тым лiку часова накiраваным i камандзiраваным), уключаючы ваеннаслужачых i ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы i прыцягнутых да выканання работ, звязаных з лiквiдацыяй наступстваў гэтай катастрофы; фiзiчным асобам — Героям Сацыялiстычнай Працы, Героям Савецкага Саюза, Героям Беларусi, поўным кавалерам ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, Айчыны; фiзiчным асобам — удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама асобам, якiя маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб ветэранах» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 15, ст. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 67, 2/787); фiзiчным асобам — iнвалiдам I i II групы незалежна ад прычын iнвалiднасцi, iнвалiдам з дзяцiнства, дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да васемнаццацi гадоў. Плацельшчыкам, якiя адносяцца да дзвюх i больш катэгорый, указаны ў гэтым падпункце стандартны падатковы вылiк прадастаўляецца ў памеры, якi не перавышае дзесяцi базавых велiчынь за кожны месяц падатковага перыяду. 2. Устаноўленыя гэтым артыкулам стандартныя падатковыя вылiкi прадастаўляюцца плацельшчыку наймальнiкам па месцы асноўнай работы (службы, вучобы) плацельшчыка на падставе дакументаў, якiя пацвярджаюць яго права на такiя падатковыя вылiкi. Пералiк дакументаў, якiя пацвярджаюць права на стандартныя падатковыя вылiкi, устаноўленыя гэтым артыкулам, вызначаецца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. 3. У выпадку, калi на працягу падатковага перыяду стандартныя падатковыя вылiкi плацельшчыку не прадастаўлялiся цi былi прадастаўлены ў меншым памеры, чым прадугледжана гэтым артыкулам, пасля заканчэння падатковага перыяду (плацельшчыкам, указаным у пункце 1 артыкула 21 гэтага Закона, — i на працягу падатковага перыяду) на падставе па-датковай дэкларацыi (разлiку) i дакументаў, якiя пацвярджаюць права на такiя вылiкi, падатковым органам робiцца пераразлiк падатковай базы з улiкам прадастаўлення стандартных падатковых вылiкаў у памерах, прадугледжаных гэтым артыкулам. Артыкул 14. Сацыяльны падатковы вылiк 1. Пры вызначэннi памеру падатковай базы ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 5 гэтага Закона плацельшчык мае права на атрыманне сацыяльнага падатковага вылiку ў суме, уплачанай iм на працягу падатковага перыяду за сваё навучанне ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь пры атрыманнi першай вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Вылiку падлягаюць таксама сумы, уплачаныя плацельшчыкам, якi знаходзiцца ў зарэгiстраваным шлюбе, за навучанне мужа (жонкi), плацельшчыкам-бацькам — за навучанне сваiх дзяцей, плацельшчыкам-апекуном (плацельшчыкам-папячыцелем) — за навучанне сваiх падапечных ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь пры атрыманнi iмi першай вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Сацыяльны падатковы вылiк прадастаўляецца ў памеры фактычна праведзеных расходаў на навучанне. Плацельшчыкам, якiя знаходзяцца ў зарэгiстраваным шлюбе, вылiк сум, уплачаных за навучанне мужа (жонкi), прадастаўляецца ў памеры фактычна зробленых расходаў на такое навучанне ў агульнай суме на мужа i жонку. Плацельшчыкам-бацькам сацыяльны падатковы вылiк прадастаўляецца ў памеры фактычна зробленых расходаў на навучанне кожнага дзiцяцi ў агульнай суме на абодвух бацькоў. Сацыяльны падатковы вылiк прадастаўляецца пры падачы плацельшчыкам наступных дакументаў: даведкi ўстановы адукацыi Рэспублiкi Беларусь, якая пацвярджае, што плацельшчык цi яго муж (жонка, яго дзецi, яго падапечныя) з’яўляюцца навучэнцамi цi студэнтамi гэтай установы адукацыi i атрымлiваюць першую вышэйшую цi сярэднюю спецыяльную адукацыю; копii дагавора, заключанага з установай адукацыi Рэспублiкi Беларусь, аб аказаннi адукацыйных паслуг на платнай аснове; дакументаў, якiя пацвярджаюць фактычную аплату адукацыйных паслуг. 2. Сацыяльны падатковы вылiк прадастаўляецца пры падачы плацельшчыкам падатковай дэкларацыi (разлiку) у падатковы орган пасля заканчэння па- датковага перыяду. Артыкул 15. Маёмасныя падатковыя вылiкi 1. Пры вызначэннi памеру падатковай базы ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 5 гэтага Закона плацельшчык мае права на атрыманне наступных маёмасных падатковых вылiкаў: 1.1. у суме фактычна зробленых плацельшчыкам, якi стаiць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, расходаў на новае будаўнiцтва цi набыццё на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры, а таксама на пагашэнне крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), атрыманых плацельшчыкам у банках Рэспублiкi Беларусь i фактычна зрасходаваных iм на новае будаўнiцтва цi набыццё на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры. Пры новым будаўнiцтве iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры фактычна зробленыя плацельшчыкам0i расходы на такое будаўнiцтва падлягаюць вылiчэнню ў межах поўнага праектнага кошту будаўнiцтва iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры. Маёмасны падатковы вылiк, указаны ў гэтым падпункце, прадастаўляецца плацельшчыку на падставе яго пiсьмовай заявы i наступных дакументаў: даведкi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якая пацвярджае, што плацельшчык цi члены яго сям’i стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў цi стаялi на такiм улiку на момант заключэння крэдытнага дагавора; копii крэдытнага дагавора — пры атрыманнi плацельшчыкам у банках Рэспублiкi Беларусь крэдытаў на новае будаўнiцтва цi набыццё на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры; выпiскi з рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб уключэннi плацельшчыка ў склад жыллёва-будаўнiчага кааператыва, маладзёжнага жылога комплексу або копii дагавора аб долевым удзеле ў жыллёвым будаўнiцтве цi копii дагавора аб будаўнiцтве — пры будаўнiцтве кватэр у складзе жыллёва-будаўнiчага кааператыва, маладзёжнага жылога комплексу, а таксама ў парадку долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўнiцтве па дагавору з забудоўшчыкам цi iншаму дагавору аб будаўнiцтве жылля; копii дзяржаўнага акта на права пажыццёвага ўладання, якое атрымлiваецца ў спадчыну, цi на права прыватнай уласнасцi на зямельны ўчастак, прадастаўлены для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, — пры будаўнiцтве iндывiдуальных жылых дамоў; даведкi аб поўным праектным кошце будаўнiцтва iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры — пры будаўнiцтве iндывiдуальных жылых дамоў цi кватэр; копii тэхнiчнага пашпарта на iндывiдуальны жылы дом цi кватэру — пры набыццi iндывiдуальных жылых дамоў цi кватэр; копii дагавора на набыццё тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг), якiя выкарыстоўваюцца пры будаўнiцтве iндывiдуальных жылых дамоў, — пры будаўнiцтве iндывiдуальных жылых дамоў. Пры набыццi такiх тавараў (выкананнi работ, аказаннi паслуг) у фiзiчнай асобы, якая не з’яўляецца iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у дагаворы павiнны быць указаны прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, месца жыхарства, пашпартныя даныя такой фiзiчнай асобы; квiтанцый да прыходных касавых ордэраў, плацежных iнструкцый аб пералiчэннi грашовых сродкаў з рахунку плацельшчыка на рахунак прадаўца (падрадчыка, выканаўцы), таварных i касавых чэкаў, актаў аб закупцы тавараў (выкананнi работ, аказаннi паслуг) у фiзiчных асоб i iншых дакументаў, — якiя пацвярджаюць фактычную аплату тавараў (работ, паслуг). Пры набыццi iндывiдуальных жылых дамоў i кватэр у агульную долевую цi агульную сумесную ўласнасць памер маёмаснага падатковага вылiку, падлiчанага ў адпаведнасцi з гэтым падпунктам, размяркоўваецца памiж удзельнiкамi агульнай долевай або агульнай сумеснай уласнасцi прапарцыянальна iх долi цi ў адпаведнасцi з iх пiсьмовай заявай (у выпадку набыцця iндывiдуальнага жылога дома цi кватэры ў агульную сумесную ўласнасць). Паўторнае прадастаўленне плацельшчыку маёмаснага падатковага вылiку, прадугледжанага гэтым падпунктам, не дапускаецца. Калi ў падатковым перыядзе маёмасны падатковы вылiк, прадугледжаны гэтым падпунктам, не можа быць выкарыстаны цалкам, яго астатак можа быць перанесены на наступныя падатковыя перыяды да поўнага яго выкарыстання; 1.2. у суме фактычна зробленых плацельшчыкам i дакументальна пацверджаных расходаў, звязаных з набыццём i (або) адчужэннем выплатна адчужаемай маёмасцi, за выключэннем рэалiзацыi плацельшчыкам прыналежных яму каштоўных папер i фiнансавых iнструментаў тэрмiновага рынку, базiсным актывам па якiх з’яўляюцца каштоўныя паперы. Склад указаных расходаў, парадак iх выключэння з даходаў, якiя падлягаюць падаткаабкладанню, i парадак дакументальнага пацвярджэння вызначаюцца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. Асаблiвасцi вызначэння падатковай базы, падлiку i ўплаты падатку з даходаў, атрымлiваемых па аперацыях з каштоўнымi паперамi i аперацыям з фiнансавымi iнструментамi тэрмiновага рынку, базiсным актывам па якiх з’яўляюцца каштоўныя паперы, устаноўлены артыкулам 9 гэтага Закона. Пры рэалiзацыi маёмасцi, якая знаходзiцца ў агульнай долевай цi агульнай сумеснай уласнасцi, памер маёмаснага падатковага вылiку, падлiчанага ў адпаведнасцi з гэтым падпунктам, размяркоўваецца памiж удзельнiкамi агульнай долевай цi агульнай сумеснай уласнасцi прапарцыянальна iх долi цi ў адпаведнасцi з iх пiсьмовай заявай (у выпадку рэалiзацыi маёмасцi, якая знаходзiцца ў агульнай сумеснай уласнасцi). Палажэннi гэтага падпункта не распаўсюджваюцца на даходы, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ад продажу маёмасцi ў сувязi з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 2. Маёмасныя падатковыя вылiкi прадастаўляюцца плацельшчыкам пры падачы iмi падатковай дэкларацыi (разлiку) у падатковыя органы пасля заканчэння падатковага перыяду. Падатковы вылiк пры вызначэннi падатковай базы па аперацыях з каштоўнымi паперамi прадастаўляецца ў парадку, устаноўленым пунктам 3 артыкула 9 гэтага Закона. Артыкул 16. Прафесiйныя падатковыя вылiкi 1. Пры вызначэннi памеру падатковай базы ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 5 гэтага Закона права на атрыманне прафесiйных падатковых вылiкаў маюць наступныя катэгорыi плацельшчыкаў: 1.1. плацельшчыкi — iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i прыраўнаваныя да iх для мэтаў падаткаабкладання асобы (прыватныя натарыусы) — у суме фактычна вырабленых i дакументальна пацверджаных расходаў, непасрэдна звязаных з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Склад указаных расходаў, парадак iх выключэння з даходаў, якiя падлягаюць падаткаабкладанню, i парадак дакументальнага пацвярджэння вызначаюцца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Сума такiх расходаў вызначаецца плацельшчыкам самастойна. Замест атрымання прафесiйнага падатковага вылiку ў суме фактычна зробленых плацельшчыкамi i дакументальна пацверджаных расходаў, непасрэдна звязаных з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi, плацельшчыкi, указаныя ў гэтым падпункце, маюць права на прафесiйны падатковы вылiк у памеры 10 працэнтаў агульнай сумы даходаў, атрыманых ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi; 1.2. плацельшчыкi, якiя атрымлiваюць даходы ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых i нежылых памяшканняў, — у суме фактычна зробленых iмi i дакументальна пацверджаных расходаў, непасрэдна звязаных з атрыманнем такiх даходаў. Склад указаных расходаў, парадак iх выключэння з даходаў, якiя падлягаюць падаткаабкладанню, i парадак дакументальнага пацвярджэння вызначаюцца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь; 1.3. плацельшчыкi, якiя атрымлiваюць аўтарскiя ўзнагароджаннi цi ўзнагароджаннi за стварэнне, выкананне або iншае выкарыстанне твораў навукi, лiтаратуры i мастацтва, узнагароджаннi аўтарам вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў i iншых вынiкаў iнтэлектуальнай дзейнасцi, — у суме фактычна зробленых iмi i дакументальна пацверджаных расходаў. Склад указаных расходаў, парадак iх выключэння з даходаў, якiя падлягаюць падаткаабкладанню, i парадак дакументальнага пацвярджэння вызначаюцца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. Замест атрымання прафесiйнага падатковага вылiку ў суме фактычна зробленых iмi i дакументальна пацверджаных расходаў плацельшчыкi, указаныя ў гэтым падпункце, маюць права на прафесiйны па-датковы вылiк у наступных памерах: Вынiкi iнтэлектуальнай Нарматывы расходаў дзейнасцi (у працэнтах у адносiнах да сумы налiчанага даходу) Творы лiтаратуры (кнiгi, 20 брашуры, артыкулы i iнш.) Драматычныя i музычна- 20 драматычныя творы, творы харэаграфii, пантамiмы i iншыя сцэнарныя творы Музычныя творы з тэктсам 40 цi без тэксту Аўдыёвiзуальныя творы 30 (кiна-, тэле-, вiдэафiльмы, дыяфiльмы i iншыя кiна- i тэлетворы) Творы скульптуры, жывапiсу, 40 графiкi, лiтаграфii i iншыя творы выяўленчага мастацтва Творы прыкладнога 40 мастацтва Творы архiтэктуры, 30 горадабудаўнiцтва i садова- паркавага мастацтва Фатаграфiчныя творы i творы, 30 атрыманыя спосабамi, аналагiчнымi фатаграфii Карты, планы, эскiзы, 20 iлюстрацыi i пластычныя творы, якiя адносяцца да геаграфii, тапаграфii i iншых навук Камп’ютарныя праграмы 20 Вытворныя творы (пераклады, 20 апрацоўкi, анатацыi, рэфераты, рэзюме, агляды, iнсцэнiроўкi, музычныя аранжыроўкi i iншыя перапрацоўкi твораў навукi, лiтаратуры i мастацтва) Зборнiкi (энцыклапедыi, 20 анталогii, базы даных) i iншыя складаныя творы, якiя ўяўляюць сабой па падбору цi размяшчэнню матэрыялаў вынiк творчай працы Выкананне твораў лiтаратуры 20 i мастацтва Стварэнне навуковых работ 20 i распрацовак Вынаходкi, карысныя мадэлi, 30 прамысловыя ўзоры i iншыя вынiкi iнтэлектуальнай дзейнасцi (у адносiнах да сумы даходу, атрыманага за першыя два гады выкарыстання) 2. Пры вызначэннi падатковай базы расходы, пацверджаныя дакументальна, не могуць улiчвацца адначасова з расходамi ў межах нарматываў, устаноўленых гэтым артыкулам. 3. Устаноўлены падпунктам 1.1 пункта 1 гэтага артыкула прафесiйны падатковы вылiк прадастаўляецца плацельшчыкам пры падачы iмi падатковай дэкларацыi (разлiку) у падатковы орган у парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 21 гэтага Закона. 4. Устаноўленыя падпунктамi 1.2 i 1.3 пункта 1 гэтага артыкула прафесiйныя падатковыя вылiкi прадастаўляюцца плацельшчыкам пры падачы iмi па- датковай дэкларацыi (разлiку) у падатковыя органы пасля заканчэння падатковага перыяду. Артыкул 17. Дата фактычнага атрымання даходу 1. Для мэтаў гэтага Закона, калi iншае не прадугледжана пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула, дата фактычнага атрымання даходу вызначаецца як дзень: 1.1. выплаты даходу, у тым лiку пералiчэння даходу на рахункi плацельшчыка ў банках цi па яго даручэнню на рахункi трэцiх асоб, — пры атрыманнi даходаў у грашовай форме; 1.2. перадачы даходаў у натуральнай форме — пры атрыманнi даходаў у натуральнай форме; 1.3. якi надыходзiць за днём, устаноўленым для вяртання маёмасцi, — пры атрыманнi маёмасцi на зваротнай цi ўмоўна зваротнай аснове (заём, задатак i iнш.); 1.4. спынення абавязацельства перад плацельшчыкам пасля выплаты (выдачы) яму даходу — пры спыненнi такога абавязацельства, у тым лiку ў вынiку залiку, даравання доўгу, уступкi плацельшчыкам права патрабавання iншай асобе. 2. Пры атрыманнi даходу ў выглядзе аплаты працы датай фактычнага атрымання плацельшчыкам такога даходу прызнаецца апошнi дзень месяца, за якi яму быў налiчаны даход за выкананне працоўных абавязкаў у адпаведнасцi з працоўным дагаворам (кантрактам). 3. Пры немагчымасцi вызначэння дня атрымання даходу ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь датай фактычнага атрымання даходу прызнаецца дзень прыбыцця плацельшчыка на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а пры адсутнасцi такога прыбыцця на працягу справаздачнага падатковага перыяду — апошнi працоўны дзень гэтага падатковага перыяду. Артыкул 18. Падатковыя стаўкi 1. Падатковыя стаўкi ўстанаўлiваюцца ў наступных памерах, калi iншае не прадугледжана гэтым артыкулам: Памер падатковай Падатковыя стаўкi базы (сумы падатку) за падатковы перыяд 1. Да 240 сярэдня- 9 працэнтаў месячных базавых велiчынь 2. Ад 240 сярэдня- 21,6 сярэднямесячнай месячных базавых базавай велiчынi + велiчынь + 1 руб. да 15 працэнтаў з сумы, 600 сярэднямесячных якая перавышае базавых велiчынь 240 сярэднямесячных базавых велiчынь 3. Ад 600 сярэдняме- 75,6 сярэднямесячнай сячных базавых базавай велiчынi + велiчынь + 1 руб. да 20 працэнтаў з сумы, 840 сярэднямесячных якая перавышае базавых велiчынь 600 сярэднямесячных базавых велiчынь 4. Ад 840 сярэдня- 123,6 сярэднямесячнай месячных базавых базавай велiчынi + велiчынь + 1 руб. да 25 працэнтаў з сумы, 1080 сярэднямесячных якая перавышае базавых велiчынь 840 сярэднямесячных базавых велiчынь 5. Ад 1080 сярэдня- 183,6 сярэднямесячнай месячных базавых базавай велiчынi + велiчынь + 1 руб. 30 працэнтаў з сумы, i вышэй якая перавышае 1080 сярэднямесячных базавых велiчынь Сярэднямесячная базавая велiчыня вызначаецца з дакладнасцю да аднаго знака пасля коскi як суадносiны сумы базавых велiчынь, якiя дзейнiчалi ў падатковым перыядзе, да 12 (колькасць месяцаў у падатковым перыядзе (каляндарным годзе. Пры гэтым за месяцы, якiя на момант вылiчвання падатку не надышлi, прымяняецца памер базавай велiчынi, дзеючай на дату вылiчвання падатку. Падатковыя стаўкi, устаноўленыя гэтым пунктам, у лiчбавым выкладаннi вылiчваюцца з дакладнасцю да цэлага i публiкуюцца ў рэспублiканскiх сродках масавай iнфармацыi Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. 2. Падатковая стаўка ўстанаўлiваецца ў памеры 20 працэнтаў у адносiнах да даходаў, якiя атрымлiваюць плацельшчыкi ад падатковых агентаў, якiя не з’яўляюцца месцам iх асноўнай работы (службы, вучобы), калi iншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Месцам асноўнай работы (службы, вучобы) плацельшчыкаў з’яўляюцца наймальнiкi, якiя прызнаюцца ў якасцi такiх у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 3. Указаныя ў пункце 2 гэтага артыкула даходы, падаткаабкладанне якiх ажыццяўляецца па стаўцы 20 працэнтаў, у сукупны гадавы даход не ўключаюцца i дэклараванню не падлягаюць. Для мэтаў гэтага Закона сукупным гадавым даходам прызнаецца агульная сума даходаў, у адносiнах да якiх прадугледжаны падатковыя стаўкi, устаноўленыя пунктам 1 гэтага артыкула, i якiя атрыманы плацельшчыкам на працягу падатковага перыяду ад усiх крынiц. Падаткаабкладанне даходаў, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, пры падачы плацельшчыкам адпаведнай заявы падатковаму агенту i (або) у па-датковы орган можа ажыццяўляцца па стаўках, якiя ўстаноўлены пунктам 1 гэтага артыкула, з уключэннем iх у сукупны гадавы даход i прадстаўленнем падатковай дэкларацыi (разлiку) у парадку, якi ўстаноўлены артыкулам 23 гэтага Закона. 4. Падатковая стаўка ўстанаўлiваецца ў памеры 15 працэнтаў у адносiнах да даходаў, атрыманых: 4.1. за выкананне грамадскiх абавязкаў у камiсiях па падрыхтоўцы i правядзенню выбараў, рэферэндуму, па правядзенню галасавання па адклiканню дэпутата; 4.2. у выглядзе дывiдэндаў. Указаныя ў гэтым пункце даходы ў сукупны гадавы даход не ўключаюцца i дэклараванню не падлягаюць. 5. Падатковая стаўка ўстанаўлiваецца ў памеры 40 працэнтаў у адносiнах да даходаў, атрыманых спадчыннiкамi (правапераемнiкамi) аўтараў твораў навукi, лiтаратуры, мастацтва, вынаходак, карысных мадэляў, прамысловых узораў i iншых вынiкаў iнтэлектуальнай дзейнасцi, у тым лiку спадчыннiкамi асоб, якiя з’яўляюцца суб’ектамi сумежных правоў. Указаныя даходы ў сукупны гадавы даход не ўключаюцца i дэклараванню не падлягаюць. 6. Падатковыя стаўкi ў адносiнах да даходаў, атрыманых плацельшчыкамi, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых i нежылых памяшканняў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, у памеры, якi не перавышае пяцьсот базавых велiчынь у падатковым перыядзе, вызначаемых на дату фактычнага атрымання даходу, устанаўлiваюцца ў фiксаваных сумах. Пры атрыманнi ў падатковым перыядзе даходаў, указаных у частцы першай гэтага пункта, у памеры, якi перавышае пяцьсот базавых велiчынь, вызначаемых на дату фактычнага атрымання даходу, такiя даходы ўключаюцца ў сукупны гадавы даход. Памер фiксаваных сум падатку ўстанаўлiваецца абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) Саветамi дэпутатаў, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Парадак вылiчэння, парадак i тэрмiны выплаты фiксаваных сум падатку ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 19. Парадак вылiчэння падатку 1. Сума падатку пры вызначэннi падатковай базы ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 5 гэтага Закона вылiчваецца як адпаведная падатковай стаўцы, якая ўстаноўлена пунктам 1 артыкула 18 гэтага Закона, доля падатковай базы. 2. Сума падатку пры вызначэннi падатковай базы ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 5 гэтага Закона вылiчваецца як адпаведная падатковай стаўцы працэнтная доля падатковай базы. Артыкул 20. Асаблiвасцi вылiчэння падатку падатковымi агентамi. Парадак i тэрмiны выплаты падатку падатковымi агентамi 1. Беларускiя арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, замежныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь праз пастаянныя прадстаўнiцтвы, пастаянныя прадстаўнiцтвы мiжнародных арганiзацый у Рэспублiцы Беларусь, дыпламатычныя i прыраўнаваныя да iх прадстаўнiцтвы замежных дзяржаў у Рэспублiцы Беларусь, ад якiх плацельшчык атрымаў даходы, указаныя ў пункце 2 гэтага артыкула, абавязаны вылiчыць, утрымаць у плацельшчыка i пералiчыць у бюджэт суму падатку, якая вылiчана ў адпаведнасцi з артыкулам 19 гэтага Закона, з улiкам асаблiвасцяў, прадугледжаных гэтым артыкулам. Указаныя ў гэтым пункце беларускiя арганiзацыi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, замежныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь праз пастаянныя прадстаўнiцтвы, пастаянныя прадстаўнiцтвы мiжнародных арганiзацый у Рэспублiцы Беларусь, дыпламатычныя i прыраўнаваныя да iх прадстаўнiцтвы замежных дзяржаў у Рэспублiцы Беларусь прызнаюцца падатковымi агентамi i маюць правы, нясуць абавязкi, якiя ўстаноўлены артыкулам 23 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i гэтым Законам. 2. Вылiчэнне i выплата падатку ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам ажыццяўляюцца ў адносiнах да даходаў плацельшчыка, крынiцай якiх з’яўляецца падатковы агент, за выключэннем даходаў, у адносiнах да якiх вылiчэнне i выплата падатку ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з артыкуламi 9 i 21 гэтага Закона. 3. Вылiчэнне падатку ў прымяненнi да ўсiх даходаў, у адносiнах да якiх прымяняюцца падатковыя стаўкi, устаноўленыя пунктам 1 артыкула 18 гэтага Закона, i якiя налiчаны плацельшчыку за дадзены падатковы перыяд, ажыццяўляецца падатковымi агентамi нарастаючым падрахункам з пачатку падатковага перыяду з залiкам вылiчанай у папярэднiя месяцы бягучага падатковага перыяду сумы падатку. Пры змяненнi плацельшчыкам на працягу па-датковага перыяду месца асноўнай работы (службы, вучобы) вылiчэнне падатку па новаму месцу асноўнай работы (службы, вучобы) ажыццяўляецца з улiкам сумы даходу i з залiкам сумы падатку, атрыманай (вылiчанай) з плацельшчыка ў дадзеным падатковым перыядзе па ранейшаму месцу асноўнай работы (службы, вучобы). Даходы, якiя атрыманы плацельшчыкам па ранейшаму месцу асноўнай работы (службы, вучобы), i вылiчаныя з iх сумы падатку пацвярджаюцца даведкай, якая выдаецца ў адпаведнасцi з падпунктам 2.3 пункта 2 артыкула 24 гэтага Закона. 4. Сума падатку ў прымяненнi да даходаў, у адносiнах да якiх прымяняюцца падатковыя стаўкi, якiя ўстаноўлены пунктамi 2—5 артыкула 18 гэтага Закона, вылiчваецца падатковым агентам асобна па кожнай суме ўказанага даходу, налiчанага плацельшчыку. Вылiчэнне сумы падатку ажыццяўляецца без улiку даходаў, атрыманых плацельшчыкам ад iншых падатковых агентаў, i вылiчаных iншымi падатковымi агентамi сум падатку. 5. Падатковыя агенты абавязаны ўтрымаць вылiчаную суму падатку непасрэдна з даходаў плацельшчыка пры iх фактычнай выплаце. Утрыманне ў плацельшчыка вылiчанай сумы падатку ажыццяўляецца падатковым агентам за кошт любых грашовых сродкаў, якiя выплачваюцца па-датковым агентам плацельшчыку, пры фактычнай выплаце ўказаных грашовых сродкаў плацельшчыку або па яго даручэнню трэцiм асобам. Устаноўлены гэтым пунктам абавязак па ўтрыманню падатку не распаўсюджваецца на выпадкi выплаты даходаў у выглядзе аплаты працы за першую палову месяца. 6. Падатковыя агенты абавязаны пералiчваць сумы вылiчанага i ўтрыманага падатку не пазней чым у дзень фактычнага атрымання ў банку наяўных грашовых сродкаў на выплату даходу i (або) дня пералiчэння даходу з рахункаў падатковых агентаў у банку на рахункi плацельшчыка або па яго даручэнню на рахункi трэцiх асоб у банках. У iншых выпадках, якiя не прадугледжаны гэтым пунктам, падатковыя агенты абавязаны пералiчваць вылiчаныя i ўтрыманыя сумы падатку не пазней за дзень, якi надыходзiць за днём фактычнага атрымання плацельшчыкам даходу, — для даходаў, якiя выплачваюцца ў грашовай форме, а таксама за дзень, якi надыходзiць за днём фактычнага ўтрымання вылiчаных сум падатку, — для даходаў, якiя атрымлiвае плацельшчык у натуральнай форме. 7. Сума падатку, якая вылiчана i ўтрымана па-датковым агентам у плацельшчыка, у адносiнах да якога ён прызнаецца крынiцай даходу, выплачваецца ў бюджэт па месцу пастаноўкi падатковага агента на ўлiк у падатковым органе. Падатковыя агенты — беларускiя арганiзацыi, якiя ўказаны ў пункце 1 гэтага артыкула, якiя маюць фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя падраздзяленнi (далей — адасобленыя падраздзяленнi), якiя ўказаны ў пункце 3 артыкула 13 Агульнай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, абавязаны пералiчваць вылiчаныя i ўтрыманыя сумы падатку як па месцы свайго знаходжання, так i па месцы знаходжання кожнага свайго адасобленага падраздзялення. Сума падатку, якая падлягае пералiчэнню ў бюджэт па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення, вызначаецца зыходзячы з сумы даходу, якi падлягае падаткаабкладанню, налiчваецца i выплачваецца плацельшчыкам гэтымi адасобленымi падраздзяленнямi. 8. Выплата падатку за кошт сродкаў падатковых агентаў, калi iншае не ўстаноўлена часткай другой гэтага пункта, не дапускаецца. Пры заключэннi дагавораў (здзелак) забараняецца ўключэнне ў iх умоў, у адпаведнасцi з якiмi падатковыя агенты, якiя выплачваюць даход, прымаюць на сябе абавязацельствы несцi расходы, звязаныя з выплатай падатку за фiзiчных асоб. Пры выдачы фiзiчным асобам пазык i крэдытаў (за выключэннем пазык i крэдытаў, якiя выдадзены на будаўнiцтва або набыццё iндывiдуальных жылых дамоў цi кватэр асобам, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у мясцовых выканаўчых i распарадчых органах) падатковымi агентамi (акрамя банкаў, якiя выдаюць крэдыты на агульных падставах) падатак вылiчваецца па стаўцы, якая ўстаноўлена пунктам 2 артыкула 18 гэтага Закона, i выплачваецца ў бюджэт за кошт сродкаў падатковых агентаў не пазней за дзень, якi надыходзiць за днём выдачы пазыкi, крэдыту. Па меры пагашэння фiзiчнымi асобамi пазык, крэдытаў раней выплачаная сума падатку падлягае вяртанню падатковаму агенту шляхам змяншэння iм пералiчваемай сумы вылiчанага i ўтрыманага падатку. Артыкул 21. Асаблiвасцi вылiчэння, парадак i тэрмiны выплаты падатку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi 1. Вылiчэнне i выплату падатку ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам ажыццяўляюць наступныя плацельшчыкi: 1.1. беларускiя iндывiдуальныя прадпрымальнiкi — па сумах даходаў, якiя атрыманы ад ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi; 1.2. прыватныя натарыусы — па сумах даходаў, якiя атрыманы ад iх дзейнасцi ў якасцi прыватных натарыусаў. 2. Плацельшчыкi, якiя ўказаны ў пункце 1 гэтага артыкула, самастойна падлiчваюць сумы па- датку, якiя падлягаюць выплаце ў бюджэт, штоквартальна нарастаючым падрахункам з пачатку падатковага перыяду ў парадку, устаноўленым пунктам 1 артыкула 19 гэтага Закона. 3. Страты мiнулых гадоў, панесеныя плацельшчыкам, не змяншаюць падатковую базу. 4. Плацельшчыкi, якiя ўказаны ў пункце 1 гэтага артыкула, абавязаны прадстаўляць у падатковы орган па месцу пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) не пазней чым 20-га чысла месяца, якi надыходзiць за справаздачным кварталам, а таксама ў тэрмiн, устаноўлены артыкулам 23 гэтага Закона. 5. Плацельшчыкамi, якiя ўказаны ў пункце 1 гэтага артыкула, сумы падатку выплачваюцца ў бюджэт па месцы пастаноўкi на ўлiк. На працягу падатковага перыяду сумы падатку выплачваюцца ў бюджэт не пазней чым 5-га чысла другога месяца, якi надыходзiць за справаздачным кварталам. Агульная сума падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт, вылiчаная ў адпаведнасцi з падатковай дэкларацыяй (разлiкам), што прадстаўляецца ў тэрмiн, устаноўлены артыкулам 23 гэтага Закона, выплачваецца ў бюджэт не пазней чым 15 мая года, якi надыходзiць за справаздачным падатковым перыядам. Артыкул 22. Асаблiвасцi вылiчэння падатку ў адносiнах да асобных даходаў. Парадак i тэрмiны выплаты падатку 1. Вылiчэнне i выплата падатку ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам ажыццяўляюцца ў адносiнах да наступных даходаў плацельшчыкаў, што падлягаюць падаткаабкладанню: 1.1. даходаў, атрыманых ад фiзiчных асоб, якiя не з’яўляюцца падатковымi агентамi; 1.2. даходаў, атрыманых фiзiчнымi асобамi — падатковымi рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь; 1.3. iншых даходаў, вылiчэнне падатку з якiх не ўскладзена на падатковых агентаў. 2. Плацельшчыкi, якiя атрымалi даходы, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, абавязаны прадставiць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) не пазней чым 30 дзён з даты фактычнага атрымання даходу або даты прыбыцця на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь (пры непасрэдным знаходжаннi плацельшчыка на дату фактычнага атрымання даходу за межамi тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь). У падатковай дэкларацыi (разлiку) указваюцца сумы фактычна атрыманых i (або) мяркуемых плацельшчыкам да атрымання даходаў да канца падатковага перыяду. Прадстаўлення падатковай дэкларацыi (разлiку) на працягу падатковага перыяду не патрабуецца, калi: мяркуемы на бягучы падатковы перыяд даход указаны ў падатковай дэкларацыi (разлiку) за прайшоўшы падатковы перыяд, на падставе якой плацельшчыку налiчаны сумы падатку на бягучы па-датковы перыяд; фiзiчныя асобы, якiя прызнаюцца падатковымi рэзiдэнтамi Рэспублiкi Беларусь, атрымлiваюць даходы ад крынiц за межамi Рэспублiкi Беларусь i выплачваюць падатак з такiх даходаў у адпаведнасцi з заканадаўствам адпаведнай замежнай дзяржавы. У выпадку спынення да канца падатковага перыяду атрымання даходаў, указаных у падатковай дэкларацыi (разлiку), якая прадстаўлена ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага пункта, плацельшчыкi маюць права прадставiць падатковую дэкларацыю (разлiк) аб фактычна атрыманых у бягучым падатковым перыядзе даходах. 3. Сума падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт, вылiчваецца падатковым органам зыходзячы з указаных у падатковай дэкларацыi (разлiку) сум фактычна атрыманых i (або) мяркуемых плацельшчыкам да атрымання даходаў у парадку, якi ўстаноўлены артыкулам 19 гэтага Закона. У выпадку, калi да канца падатковага перыяду плацельшчыкам не мяркуецца дадатковае атрыманне даходаў, якiя падлягаюць падаткаабкладанню ў адпаведнасцi з гэтым артыкулам, сума падатку вылiчваецца падатковым органам зыходзячы з сумы фактычна атрыманага даходу. 4. На працягу падатковага перыяду падатак выплачваецца плацельшчыкамi: 4.1. не пазней чым 60 дзён з даты фактычнага атрымання даходу — пры выплаце падатку з сум фактычна атрыманага даходу; 4.2. не пазней чым 15 мая, 15 жнiўня, 15 лiстапада роўнымi долямi — пры выплаце падатку з сум фактычна атрыманых i мяркуемых плацельшчыкам да атрымання даходаў. Пасля заканчэння хаця б аднаго тэрмiну выплаты падатак выплачваецца роўнымi долямi па ненаступiўшых тэрмiнах. Пасля заканчэння ўсiх тэрмiнаў выплаты падатку падатак выплачваецца не пазней чым 15 мая года, якi надыходзiць за справаздачным падатковым перыядам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб»
|
|