Падрыхтаваць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе лепш загадзяПадаткi З пачатку года ў нашай краiне пачынаецца кампанiя па дэклараванню фiзiчнымi асобамi сукупнага гадавога даходу за 2005 год.Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле вылiчэння маёмасных падаткаў, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах, дэкларацыю павiнны прадаставiць грамадзяне рэспублiкi, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя знаходзiлiся на тэрыторыi нашай краiны на працягу больш як 183 дні, калi на працягу года яны атрымлiвалi абкладаемыя падаходным падаткам даходы з дзвюх i больш крынiц i iх сума перавысiла 6.169.920 рублёў. Сёлета дэкларацыю трэба даставiць у падатковы орган па месцу пастаноўкi на ўлiк не пазней за 1 сакавiка. Дэкларацыйны дакумент можна прынесцi ў падатковую iнспекцыю самастойна або праз давераную асобу цi па пошце. Трэба заўважыць, што да 15 красавiка iнспекцыi прымаюць паўторную ўдакладненую дэкларацыю. Менавiта з пачатку года i да 1 сакавiка падатковыя iнспекцыi будуць працаваць па новаму графiку работы, у тым лiку ў вячэрнi час, у суботу i нядзелю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ў нашай краiне пачынаецца кампанiя па дэклараванню фiзiчнымi асобамi сукупнага гадавога даходу за 2005 год
|
|