Лейцын захавае мышачную тканкуIнфарм-укол Дабаўленне лейцыну да ежы не толькi стымулюе рост мышачнай масы, але i папярэджвае яе, што назiраецца з узростам. Так лiчаць даследчыкi Авернiйскага доследнага цэнтра харчавання чалавека у Клермон-Феран.Вядома, што мышцы здольныя расцi i змяншацца пад уздзеяннем розных знешнiх i ўнутраных фактараў. Пасля 40 гадоў чалавек пачынае страчваць у сярэднiм 0,5—2 працэнты мышачнай масы ў год. У юнацтве для таго, каб спынiць гэты працэс, дастаткова добра харчавацца — ужываць бялковую ежу з незаменнымi амiнакiслотамi. Гэта перш-наперш бялкi малака, мяса, рыбы, яек. З цягам часу добрага харчавання становiцца недастаткова. Аспiрын развiвае пептычную язву Па меншай меры, у 10 працэнтаў асоб, якiя прымаюць малыя дозы аспiрыну для прафiлактыкi сардэчна-сасудзiстых захворванняў, развiваецца пептычная язва. Аўстралiйскiя вучоныя паспрабавалi вызначыць частату развiцця язваў на фоне прыёму нiзкiх доз аспiрыну. 187 пацыентаў з Аўстралii, Вялiкабрытанii, Канады i Iспанii прымалi 75—325 мг аспiрыну штодня на працягу не менш 4 тыдняў. Паводле даных эндаскапii, 20 удзельнiкаў мелi раней не дыягнаставаныя пептычныя язвы. У 8 з астатнiх 113 чалавек язвы развiлiся на працягу 3 месяцаў ад уключэння ў даследаванне. Варта памятаць, што «аспiрынавыя» язвы нярэдка з’яўляюцца «нямымi», i неабходна актыўна шукаць прыкметы магчымых ускладненняў. Вакцына ад нiкацiну ў дзеяннi Праз 38 тыдняў даследавання вучоныя былi здзiўлены эфектыўнасцю вакцыны NicVax. Пад яе ўздзеяннем арганiзм пачынае выпрацоўваць антыцелы да нiкацiну, якiя не даюць яму трапiць у мозг. Гэта значна знiжае задавальненне ад курэння, у вынiку чаго залежнасць ад цыгарэт слабее. Каля 40 працэнтаў валанцёраў, атрымаўшых высокую дозу вакцыны, кiнулi курыць, па меншай меры, на 30 дзён. Алкаголь адбiрае косную масу У Медыцынскiм цэнтры ветэранаў Амахi лiчаць, што алкаголь заўважна павышае рызыку трэшчын i запаволенага зажыўлення пераломаў. «Асноўная праблема заключаецца ў тым, што лiшак алкаголю перашкаджае рабоце ўтвараючых косцi клетак — остэабластаў, так што алкаголiк пачынае страчваць косную масу», — гаворыцца ў адным з амерыканскiх часопiсаў. Вынайдзены ген «90-гадовага розуму» Даследчыкам з Пiтсбургскага унiверсiтэта ўпершыню ўдалося iдэнтыфiкаваць гены, якiя дазваляюць чалавеку да 90 гадоў захаваць практычна ўсе разумовыя здольнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабаўленне лейцыну да ежы не толькi стымулюе рост мышачнай масы, але i папярэджвае яе, што назiраецца з узростам |
|