21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў план падрыхтоўкi законапраектаў на 2006 год

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi 4 студзеня падпiсаў указ № 5, якiм зацвердзiў план падрыхтоўкi законапраектаў на 2006 год. Гэты дакумент падрыхтаваны з улiкам больш як 140 адпаведных прапаноў зацiкаўленых дзяржаўных органаў.

План падрыхтоўкi законапраектаў на 2006 год у цэлым накiраваны на ўстараненне прабелаў у прававым рэгуляваннi ў розных сферах жыцця краiны, прывядзенне законаў у адпаведнасць з рашэннямi кiраўнiка дзяржавы, мiжнароднымi дагаворамi Беларусi, а таксама iх узаемнае ўзгадненне.

У адпаведнасцi з iм у 2006 годзе прадугледжана падрыхтоўка 15 цэласных (новых i ў новай рэдакцыi) законапраектаў.

Некаторыя законапраекты ўключаны ў план зыходзячы з перспектыўнага аналiзу развiцця грамадскiх адносiнаў. Ён сведчыць, што цяпер становiцца актуальным урэгуляванне пытанняў распрацоўкi i ўкаранення прынцыпова новай цэнтралiзаванай сiстэмы ўлiку — рэгiстра насельнiцтва, фармiравання дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, iпатэчнага крэдытавання, сферы iнфарматызацыi, якая iмклiва развiваецца.

Планаванне заканатворчай дзейнасцi на 2006 год праведзена з улiкам даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. У сувязi з гэтым указам прадугледжваецца падрыхтоўка законапраектаў «Аб прафесiйным пенсiйнным страхаваннi»; «Аб ахове працы»; «Аб рэгiстры насельнiцтва»; «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю» (удасканаленне палажэнняў закона з улiкам практыкi яго прымянення).

Акрамя таго, у адпаведнасцi з Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады ў план уключана распрацоўка законапраекта «Аб унясеннi дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле i парадку вырашэння пытанняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання» (у частцы вызначэння паняцця «аграгарадок» i замацавання яго статусу).

Планам прадугледжана, што прэзiдэнтам Беларусi ў 2006 годзе будуць унесены на разгляд парламента 7 законапраектаў.

У гэтым годзе прадоўжыцца ўведзеная кiраўнiком дзяржавы ў 2005 годзе практыка планавання распрацоўкi канцэпцый праектаў найбольш важных i складаных законаў. У сувязi з гэтым указам зацверджаны план распрацоўкi канцэпцый законапраектаў на 2006 год. Напрыклад, на сённяшнi дзень з улiкам прававых i сацыяльна-эканамiчных умоў наспела неабходнасць распрацоўкi канцэпцыi праекта закона «Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур». Рэалiзацыя правоў i законных iнтарэсаў фiзiчных i юрыдычных асоб у большасцi выпадкаў звязана з iх зваротам у мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, органы мясцовага самакiравання, дзяржаўныя арганiзацыi, якiя выконваюць сацыяльна значныя функцыi, па пытаннях прыняцця iндывiдуальных прававых актаў, выдачы даведак i iншых дакументаў, правядзення рэгiстрацыйных, засведчвальных i iншых адмiнiстрацыйных дзеянняў. У той жа час у рэспублiцы адсутнiчае належнае заканадаўчае рэгуляванне грамадскiх адносiнаў, звязаных з адмiнiстрацыйнымi працэдурамi. Адпаведныя адносiны ўрэгуляваны, як правiла, фрагментарна, у прымяненнi да прыватных выпадкаў. Пры гэтым вялiкая роля мясцовага нарматыўнага рэгулявання.

У праекце Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур» плануецца ўстанавiць адзiныя для ўсiх дзяржаўных органаў (арганiзацый) агульныя прынцыпы работы з фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi на прынцыпе «аднаго акна» i «службовага супрацоўнiцтва памiж дзяржаўнымi органамi (арганiзацыямi)».

Уступленне ў сiлу ўказа забяспечвае далейшае паступальнае адпаведнае iнтарэсам грамадзян, грамадства i дзяржавы развiццё нацыянальнага заканадаўства, выкананне даручэння прэзiдэнта аб дэбюракратызацыi ўлады i пабудове зручнай i камфортнай для жыцця людзей дзяржавы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 4 студзеня падпiсаў указ № 5, якiм зацвердзiў план падрыхтоўкi законапраектаў на 2006 год. Гэты дакумент падрыхтаваны з улiкам боль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика