21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новая пяцiгодка — новыя падыходы да развiцця Мiншчыны

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Як паведамляла ўчора «Звязда», у Стоўбцах прайшло выязное пасяджэнне Мiнскага аблвыканкама. Паводле слоў губернатара Мiншчыны Мiкалая Дамашкевiча, дзякуючы агульным намаганням усе стандарты сацыяльна-эканамiчнага развiцця вобласцi выкананыя, а некаторыя нават пераўзыходзяць першапачаткова запланаваныя паказчыкi. Надышоўшы 2006 год — першы ў новай пяцiгодцы. Абяцае ён прынесцi прадпрыемствам яшчэ больш прыбытку, а ўсёй вобласцi — далейшае паляпшэнне сацыяльна-эканамiчнага стану.

Мяса — на 130 працэнтаў, малака — на 950 кiлаграмаў. I падтрымка абласнога вытворцы

Калi вытворчасць малака ў 2005 годзе перавысiла ўзровень у 4000 кiлаграмаў на адну карову, то сёлетнi паказчык павiнен наблiзiцца да пяцi тысяч. Вытворчасць жа мясной прадукцыi запланавана павялiчыць на 130 працэнтаў ад мiнулагодняга ўзроўню. Для дасягнення задач было прапанавана некалькi напрамкаў:

— Размова iдзе аб тым, каб сельскагаспадарчыя прадпрыемствы перайшлi на самафiнансаванне i самаакупнасць. Дзеля гэтага перад iмi i ставiцца мэта павялiчыць вытворчасць, — зазначыў Мiкалай Дамашкевiч. — Адначасова, для атрымання большага прыбытку ад гатовага тавару i папаўнення мясцовага бюджэту, жыхарам вобласцi трэба ў першую чаргу набываць прадукцыю прадпрыемстваў Мiнскай вобласцi. Будзем «патрыётамi» свайго рэгiёна. Якасць вытворчасцi прадукцыi Мiншчыны нi ў чым не саступае прадпрыемствам з iншых абласцей.

Гэты працэс ужо распачаты. Каўбасы i iншыя мясныя вырабы Маладзечанскага мясакамбiната сталi актыўна прадавацца ў гандлёвых кропках раёна. Гэта дазволiла «выцягнуць» прадпрыемства з крызiсу. Як сцвярджае Мiкалай Дамашкевiч, увагу трэба звярнуць i на экспарт сельскагаспадарчых тавараў:

— Аб’ём продажу прадукцыi сельскагаспадарчай галiны за мяжу павiнен быць большым, чым летась. Але трэба зрабiць заўвагу — гатовай прадукцыi, а не сыравiны, як было раней. Таму што апошняй гандляваць ужо даўно непрыбыткова. А для таго, каб паспрыяць гэтаму, я паведамляю, што абласны выканаўчы камiтэт у хуткiм часе створыць аб’яднанне, якое будзе займацца вытворчасцю, перапрацоўкай i захаваннем плодаагароднiннай прадукцыi.

Будзе жыллё — палепшыцца i эканомiка

Набыццё ўласнага жылля, асаблiва для маладых спецыялiстаў, — асаблiва актуальнае пытанне. У стаўбцоўскiм фiлiяле РУП «Мiнскi маторны завод» праблему сёлета збiраецца вырашыць шляхам будаўнiцтва двух дамоў па сорак кватэр у кожным — адзiн для моладзi, другi для ветэранаў i пенсiянераў. На чарзе другое пытанне. Актуальнае, дарэчы, не толькi для Стаўбцоўскага рэгiёна.

— На маторным заводзе ёсць нявыкарыстаныя для вытворчасцi плошчы. Прадпрыемства будавалася яшчэ ў савецкi час, i зараз частка месца прастойвае — таму што працуе тут каля 1500 чалавек. Гэта не значыць, што завод у дрэнным стане — наадварот. Проста патрэбы скарацiлiся, — зазначае Мiкалай Дамашкевiч.

Таму i прапанавана, каб у блiжэйшы час быў аб’яўлены конкурс на лепшае прызначэнне плошчаў. У Стоўбцах зараз пражывае каля 15.000 чалавек. Шэсцьдзесят працэнтаў з iх — моладзь i працуючыя. Таму, хутчэй за ўсё, на конкурс будуць выстаўлены праекты па стварэнню ў памяшканнях завода фiзкультурнага комплексу. Яго якраз i не хапае. А карысны вопыт трэба перахапiць i iншым прадпрыемствам вобласцi, якiя таксама маюць свабодныя месцы.

Што ж датычыцца жыллёвага пытання, то ў аблвыканкаме зазначаюць, што будавацца ў 2006 годзе яно будзе згодна з прынцыпам сацыяльнай накiраванасцi. I ў вялiкай колькасцi квадратных метраў. Прапанавана таксама, каб былi створаны прадпрыемствы па вытворчасцi неабходных камунiкацый, сiстэм i блокаў для дамоў. I тут жа, на месцы, гэтыя арганiзацыi рабiлi б i зборку гатовых канструкцый. Планы па стварэнню такiх прадпрыемстваў з’явiлiся яшчэ ў мiнулым годзе, а зараз наблiжаюцца да ажыццяўлення. Пашырэнне такой вытворчасцi паскорыць тэмпы будаўнiцтва, ды i прынясе прыбытак, таму што заказаў будзе шмат. «Мэта не проста ў будаўнiцтве, а ў паточнай сiстэме стварэння жылля», — кажа Мiкалай Дамашкевiч.

Галоўнае ў аграгарадках — гэта сацыяльныя аб’екты

Наведаўшы Старасвержанскую сярэднюю школу Стаўбцоўскага раёна, дэлегацыя аблвыканкама зрабiла надзвычай каштоўны падарунак — аўтобус, пяць камп’ютараў i мультымедыйную сiстэму. Таму што менавiта на аб’екты сацыяльнага абслугоўвання трэба звяртаць увагу ў першую чаргу. Тлумачыць Мiкалай Дамашкевiч:

— Асфальтаванне вулiц, дарог, рамонт камунiкацый — гэта неабходнасць. Але развiццё аграгарадкоў будзе абапiрацца першапачаткова на далейшае аднаўленне сацыяльных устаноў. Вось, часам, пабудуюць школу, адрамантуюць ФАП, а добраўпарадкаванне механiчнага двара не зроблена. Таму я звяртаю ўвагу на тое, што кiраўнiк дзяржавы неаднаразова падкрэслiваў неабходнасць аднаўлення сацыяльных аб’ектаў у першую чаргу.

Разам з тым, вытворчасць у аграгарадках павiнна выходзiць на новы, вышэйшы ўзровень. Таму што сельскагаспадарчы сектар эканомiкi — значная частка бюджэту вобласцi.

Дарэчы, аб вытворчасцi ў сельскагаспадарчых кааператывах. Мiкалай Дамашкевiч засяродзiў увагу на тым, што ўсе «слабыя» СПК, якiя былi аддадзены на баланс вытворчых прадпрыемстваў i арганiзацый Мiншчыны, за 2005 год палепшылi сваё развiццё ў 2-3 разы. Сёлета тут чакаюць iх пераходу на самаакупнасць, а ў далейшым i рэнтабельнай працы.

Стоўбцы — Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла ўчора «Звязда», у Стоўбцах прайшло выязное пасяджэнне Мiнскага аблвыканкама
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика