21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг сустрэч з прадстаўнiкамi замежных дзелавых колаў

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня правёў шэраг сустрэч з прадстаўнiкамi замежных дзелавых колаў, якiя прыбылi ў Мiнск на другi Калядны мiжнародны турнiр аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Развiццё супрацоўнiцтва памiж «Белтрансгазам» i «Газпрамам» як на кароткачасовую, так i стратэгiчную, доўгатэрмiновую перспектыву Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з намеснiкам старшынi праўлення ААТ «Газ-прам», генеральным дырэктарам ТАА «Газэкспарт» Аляксандрам Мядзведзевым. У прыватнасцi былi закрануты пытаннi паставак газу, узаемадзеяння ў iнвестыцыйнай сферы.

Дасягнута дамоўленасць аб стварэннi «Белтрансгазам» i «Газпрамам» спецыяльнай рабочай групы па вывучэнню канкрэтных праектаў, якiя могуць быць рэалiзаваны ў блiжэйшай будучынi. Сярод iх — праекты, звязаныя з падземным захоўваннем прыроднага газу ў Беларусi, а таксама пашырэннем транзiтных магутнасцяў для павелiчэння паставак «блакiтнага палiва» ў Еўропу праз тэрыторыю нашай рэспублiкi. Напрыклад, разглядаецца магчымасць давесцi аб’ёмы падземнага захоўвання да 1 млрд куб.м.

Папярэдне гэтыя праекты ацэньваюцца ў сотнi мiльёнаў долараў, якiя могуць быць iнвесцiраваны ў беларускую эканомiку.

Таксама 8 студзеня адбылася сустрэча прэзiдэнта Беларусi з кiраўнiцтвам аўстрыйскай кампанii «Юрымекс Комерц Транзiт». Яна паспяхова працуе на рынку рэспублiкi больш за 12 гадоў.

Галоўнай тэмай абмеркавання стала далейшае супрацоўнiцтва ў сферы энергетычнага комплексу, i ў прыватнасцi з ААТ «Нафтан». Размова iшла аб рэалiзацыi шэрагу iнвестыцыйных праграм. Былi закрануты таксама пытаннi сумеснай дзейнасцi па продажы канчатковай прадукцыi нафтаперапрацоўкi за межамi Беларусi.

Аўстрыйскi бок пацвердзiў свой намер не толькi прадоўжыць, але i пашырыць супрацоўнiцтва з беларускiмi партнёрамi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня правёў шэраг сустрэч з прадстаўнiкамi замежных дзелавых колаў, якiя прыбылi ў Мiнск на другi Калядны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика