21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: «важны вынiк 2005 года — забеспячэнне стабiльнага i спакойнага развiцця Белару

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня прыняў удзел у Калядным богаслужэннi, якое прайшло ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мiнска.

Адзначыўшы, што прыход кiраўнiка дзяржавы ў храм па вялiкiх царкоўных святах з’яўляецца традыцыйным, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Гэта сведчыць аб павазе прэзiдэнта да беларускага народа, Царквы за тытанiчную працу па служэнню дзяржаве, згуртаванню грамадства, стабiлiзацыi сiтуацыi».

«У тым, што ў Беларусi пануюць стабiльнасць i ўзаемаразуменне памiж людзьмi — вялiкая заслуга Праваслаўнай царквы. Такую стабiльнасць без удзелу Царквы забяспечыць у грамадстве немагчыма», — заявiў беларускi лiдар.

У лiку важных падзей 2005 года беларускi лiдар назваў урачыстае святкаванне 60-годдзя Вялiкай Перамогi i 1000-годдзе заснавання Тураўскай епархii — аднаго са старэйшых цэнтраў праваслаўя ва ўсходнеславянскiх землях. Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што «абапiраючыся на ўласныя сiлы, свой працоўны, навуковы i iнтэлектуальны патэнцыял, у мiнулым годзе мы дасягнулi значных поспехаў у эканомiцы. I, што асаблiва важна, не дапусцiлi ўзрушэнняў, якiя адбываюцца, на жаль, у iншых дзяржавах. Мы забяспечылi стабiльнае i спакойнае развiццё Беларусi».

«Вядома, у нас былi i ёсць цяжкасцi. Але мы прадаставiлi людзям права выбару сваёй справы, магчымасць плённа працаваць i клапацiцца аб сваiх сем’ях, павышаць дабрабыт. Тым, хто з-за нядужасцi не можа забяспечыць сябе, дзяржава гатова «падставiць плячо». Гарантыя гэтага — звернутая да чалавека дзяржаўная палiтыка, сацыяльна арыентаваная эканомiка», — дадаў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка бачыць важную ролю Царквы ў справе садзейнiчання захаванню маладога пакалення ад тлятворнага ўплыву масавай культуры, якая разбэшчвае, у пераадоленнi такiх людскiх грахоў, як п’янства i наркаманiя, сквапнасць i хабарнiцтва, хамства i бяздушнасць.

Прэзiдэнт звярнуў асаблiвую ўвагу на тое, што беларускае грамадства сутыкнулася твар у твар з дэмаграфiчнай праблемай. У блiжэйшай пяцiгодцы павышэнню нараджальнасцi плануецца ўдзялiць асаблiвую ўвагу, заявiў ён.

«Ва ўзнiкшай сiтуацыi асаблiвая ўвага павiнна быць удзелена сям’i, таму што з яе пачынаецца грамадства. Беларуская праваслаўная царква заўсёды заклiкала ўмацоўваць сям’ю як аснову духоўных i маральных каштоўнасцяў, якая можа аб’ядноўваць старэйшае i малодшае пакаленнi, забяспечваць захаванне багатага народнага вопыту», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт выказаў перакананасць у тым, што ўстойлiвае развiццё беларускага грамадства магчыма толькi ва ўмовах узрастання яго духоўнасцi i маральнасцi. «Без духоўнасцi i маральнасцi нiякага руху наперад быць не можа», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў важнасць вечных каштоўнасцяў — веры, надзеi, любовi i дабра — i павiншаваў увесь беларускi народ i свяшчэннаслужыцеляў са светлым святам Ражства. «Жадаю, каб добрыя думкi i пачуццi не пакiдалi вас. Няхай новы год прынясе ў вашы дамы толькi дабрабыт i шчасце», — сказаў ён.

Прэзiдэнт у якасцi каляднага падарунка паднёс Мiтрапалiту Мiнскаму i Слуцкаму Фiларэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусi выяву Крыжа Ефрасiннi Полацкай, вырабленую з розных парод дрэва. Кiраўнiк Беларускай праваслаўнай царквы падарыў беларускаму лiдару абраз Хрыста Збавiцеля.

Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi асаблiва падкрэслiў заслугу прэзiдэнта ў тым, што ў рэспублiцы пануюць дабрабыт, мiр i спакой. «У гэты Калядны вечар мы хочам пажадаць кiраўнiцтву краiны мудрасцi, цярпення i новых поспехаў. Дзякуем за тое, што i на гэты раз вы падзяляеце з намi радасць свята Ражства Хрыстовага», — дадаў ён.




У гэты ж дзень у Палацы Рэспублiкi адбылася ўрачыстая цырымонiя ўручэння прэмiй «За духоўнае адраджэнне» 2005 года i спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва.

Адкрываючы цырымонiю, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ўшанаванне ў дзень Ражства Хрыстовага землякоў, якiя дабiлiся значных вынiкаў у гуманiтарнай, творчай i культурна-асветнай дзейнасцi, стала добрай традыцыяй.

«Гэтыя людзi, па мудраму евангельскаму выказванню, складаюць соль зямлi i святло свету. На такiх падзвiжнiках трымаецца наша культура», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў цесную сувязь памiж хрысцiянствам i культурай у гiсторыi Беларусi. «Праваслаўная вера прынесла Беларусi асвету, пiсьменнасць, першыя кнiгi i цудоўнае, узвышанае мастацтва. Яна дапамагла стварыць вялiкую культуру, на роўных увайсцi ў сям’ю славянскiх i еўрапейскiх народаў», — адзначыў прэзiдэнт.

Ён таксама дадаў: «Царква дала краiне нямала выдатных асветнiкаў, пiсьменнiкаў, мыслiцеляў, чые дзеяннi i справы складаюць фундамент нашай духоўнасцi».

Звяртаючыся да творчай i палiтычнай элiты краiны, прэзiдэнт падкрэслiў, што «за мiнулыя гады нам удалося пабудаваць свой дом, сваю дзяржаву. Мы забяспечылi эканамiчны фундамент, ваенную бяспеку краiны».

Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, сярод 6 лаўрэатаў прэмii «За духоўнае адраджэнне» 2005 года — вядомыя акцёры, рэжысёры, свяшчэннаслужыцелi. «Iх добрыя справы i цудоўныя творы — лепшы доказ таго, якiх найвышэйшых духоўных вышынь можна дасягнуць, калi самааддана i сумленна служыць людзям i мастацтву», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У лiку лаўрэатаў прэмii — дырэктар — мастацкi кiраўнiк Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Валерый Анiсенка; протаiерэй, настаяцель рэлiгiйнай абшчыны «Праваслаўны прыход Свята Iаана-Багаслоўскай царквы» в.Прыборава Брэсцкага раёна Брэсцкай епархii Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Каратай, спецыяльны карэспандэнт дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другi нацыянальны тэлеканал», заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь Iгар Рудамётаў.

Уручаючы спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што iмi ўзнагароджаны людзi, якiя ўзбагацiлi нацыянальную культуру вынiкамi свайго таленту i працы.

Сярод узнагароджаных — аўтарскi калектыў Беларускага тэлеграфнага агенцтва, аўтарскi калектыў Агенцтва тэлевiзiйных навiн Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, творчы калектыў Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, калектыў Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка, ансамбль танца «Равеснiк», Брэсцкi тэатр лялек i iншыя.

Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у гэты дзень уручаны шэрагу дзеячаў культуры, якiя ўнеслi значны асабiсты ўклад у перамогу нашай краiны на дзiцячым конкурсе песнi «Еўрабачанне-2005». У прыватнасцi, Аляксандр Лукашэнка ўручыў падзячны лiст пераможцы дзiцячага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2005» Ксенii Сiтнiк. Беларускi лiдар адзначыў, што юная спявачка таксама ўдастоена гранд-прэмii спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.

У лiку тых, каму аб’яўлена Падзяка кiраўнiка дзяржавы, — мiнiстр культуры Уладзiмiр Мацвяйчук, намеснiк старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Аляксандр Мартыненка, дырэктар — мастацкi кiраўнiк Маладзёжнага тэатра эстрады, народны артыст Беларусi Васiль Раiнчык.

Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi падзякаваў прэзiдэнту за садзейнiчанне развiццю ў краiне творчасцi, культуры, мастацтва i лiтаратуры. «Цяперашнiя лаўрэаты — людзi, якiя выраслi на духоўных асновах, закладзеных нашымi продкамi», — дадаў ён.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня прыняў удзел у Калядным богаслужэннi, якое прайшло ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мiнска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика