Бяда... ад лекаў
Вольга ШАЎКО
З алергiяй на лекi ў сябе цi сваiх блiзкiх сутыкаўся амаль кожны. Чаму яна ўзнiкае, чым небяспечная, як яе пазбегнуць?
Усё пад падазрэннем Часцей за ўсё алергiя ўзнiкае на антыбiётыкi, нестэроiдныя процiзапаленчыя прэпараты (анальгiн, аспiрын, парацэтамол i iншыя), мясцовыя анестэтыкi (навакаiн). Не рэдкасць i алергiя на рэнтгенакантрасныя сродкi. Апошнiя звычайна ўтрымлiваюць ёд, таму, калi ў вас алергiя на яго, пры неабходнасцi прайсцi рэнтгеналагiчнае абследаванне з увядзеннем кантраснага рэчыва трэба абавязкова паведамiць аб гэтым урачу. Найбольш распаўсюджаныя прэпараты, якiя ўтрымлiваюць ёд: раствор Люголя, калiю i натрыю, ёдзiд, ёдаформ, ёдзiнол, анцiструмiн, дзегмiн, дзегмiцыд, ёданат, ёдапiрон. Калi ў вас маецца лекавая алергiя, трэба вельмi ўважлiва чытаць анатацыi да прэпаратаў, iнакш якi-небудзь папулярны сродак ад прастуды, якi «п’юць усе», можа выклiкаць адпаведную рэакцыю. Часам алергiя ўзнiкае i на вiтамiны, асаблiва групы B. Уласна кажучы, алергiчную рэакцыю могуць выклiкаць любыя лекi, уключаючы процiалергiчныя прэпараты. Калi вiнаваты аспiрын Адна з самых распаўсюджаных — алергiя на аспiрын. У хворых з такой асаблiвасцю прыём ацэтылсалiцылавай кiслаты можа паслужыць штуршком да развiцця астмы, гэта так званая аспiрынавая трыяда. Менш таблетак — менш рызыкi Лекавая алергiя можа ўзнiкнуць i ў тых, хто прымае шмат лекаў, асаблiва антыбiётыкаў, сульфанiламiдаў. Пры гэтым у арганiзме iдзе назапашванне алергена, што ў рэшце рэшт прыводзiць да развiцця алергii на пэўную групу лекаў. Лiчыцца, што найменшую рызыку ў гэтым сэнсе ўяўляюць iн’екцыi, большую — таблеткi, а найвышэйшую — аплiкацыi лекавых прэпаратаў. Менавiта таму зараз усё радзей прымяняюць мясцовыя формы (мазi, крэмы) пенiцылiна, сульфанiламiдаў i антыгiстамiнных прэпаратаў. Алергiя цi пабочнае дзеянне? Важна адрознiваць алергiчную рэакцыю на лекi i пабочнае iх дзеянне. Напрыклад, многiя людзi, якiя пакутуюць на iшэмiчную хваробу сэрца, памылкова прымаюць галаўны боль пасля прыёму нiтраглiцэрыну за алергiчную рэакцыю. На самай справе гэта толькi iндывiдуальная рэакцыя, аб якой трэба паведамiць урачу i ён падбярэ iншы прэпарат.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З алергiяй на лекi ў сябе цi сваiх блiзкiх сутыкаўся амаль кожны. Чаму яна ўзнiкае, чым небяспечная, як яе пазбегнуць?
|
|