Хроніка апошніх падзей
Атрыманы доказы iснавання ў Еўропе сакрэтных турмаў ЦРУ
Буйны скандал выклiкала ў Еўрасаюзе сенсацыйная публiкацыя дакументаў, якiя пацвярджаюць iснаванне ў Еўропе сакрэтных турмаў ЦРУ ЗША, дзе ўтрымлiвалiся асобы, якiх падазраюць у тэрарызме. Дакументы, атрыманыя ад крынiц ў спецслужбах Швейцарыi, былi ўпершыню апублiкаваны ў мiнулую нядзелю швейцарскiм нядзельным таблоiдам SonntagsBlick. З дакументаў вынiкае, што ўлады Румынii дазволiлi ЦРУ дапытваць на сваёй тэрыторыi 23 чалавек, дастаўленых з Iрака i Афганiстана. Адначасова сцвярджаецца, што сакрэтныя канцэнтрацыйныя цэнтры i турмы ЦРУ iснавалi не толькi ў Румынii, але i ў Косаве, у Македонii i ва Украiне. Еўрапейскi друк учора паведамiў, што дакументы былi атрыманы спецслужбамi Швейцарыi ў вынiку перахвату ў сярэдзiне лiстапада 2005 года найноўшай швейцарскай сiстэмай глабальнага праслухоўвання Onyx сакрэтнай перапiскi егiпецкiх уладаў. Швейцарскiя ўлады былi вымушаны прызнаць факт раскрыцця сакрэтных дакументаў. Мiж тым МЗС Украiны абверг сцвярджэннi пра iснаванне тайных турмаў ЦРУ на тэрыторыi краiны. У той жа час кiраўнiк выбарчага штаба апазiцыйнай Партыi рэгiёнаў Яўген Кушнараў заявiў журналiстам, што паведамленне швейцарскай газеты «не выглядае такiм ужо непраўдападобным». «Аглядальнiкi не раз ужо звярталi ўвагу на тое, што Вiктар Юшчанка добрасумленна разлiчваецца за падтрымку, якую яму аказвалi ЗША на выбарах. Працуе на гэту версiю i нядаўняя сустрэча ў Кiеве ўкраiнскага прэзiдэнта з дырэктарам ЦРУ», — падкрэслiў Кушнараў. «ГАЗПРАМ» ЗБIРАЕЦЦА ЎЗНЯЦЬ ЦЭНЫ НА ГАЗ ДЛЯ ЕЎРОПЫ Афiцыйны прадстаўнiк канцэрна Сяргей Купрыянаў заявiў, што «Газпрам» збiраецца павысiць сярэднюю еўрапейскую цану на экспартуемы газ да 250 долараў за тысячу кубаметраў. У сваю чаргу, некаторыя еўрапейскiя дзяржавы, сярод якiх Балгарыя, Малдова, Румынiя, Турцыя, выказалi незадавальненне i пратэст супраць павышэння цэн. Асобныя дзяржавы Еўропы ўжо шукаюць альтэрнатыву пастаўкам расiйскага газу. Так, Венгрыя сумесна з iншымi краiнамi мае намер закупляць сярэднеазiяцкi газ праз Турцыю i Аўстрыю. Акрамя таго, гэта краiна сумесна з Харватыяй, Славенiяй, Аўстрыяй i Славакiяй абмяркоўваюць праект будаўнiцтва трубаправода для паставак звадкаванага газу з Блiзкага Усходу i з Паўночнай Афрыкi. У той жа час «Газ-прам» таксама iмкнецца пазбегнуць падаражання газа за кошт скарачэння транзiтных плацяжоў. Мяркуецца, што праблему дапаможа вырашыць Паўночна-Еўрапейскi газаправод, якi пройдзе па дну Балтыйскага мора. РАСIЯ МОЖА ЗАКРЫЦЬ МЯЖУ З ТУРЦЫЯЙ Гэта можа адбыцца ў сувязi з успышкай у Турцыi небяспечнага для людзей «птушынага грыпу», якi ўпершыню выйшаў за межы Паўднёва-Усходняй Азii. Такi варыянт развiцця падзей не выключыў галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач РФ Генадзь Анiшчанка. Паводле яго слоў, калi сiтуацыя пагоршыцца, пайсцi на такiя меры давядзецца. Тым часам сiтуацыя з «птушыным грыпам» у Турцыi сапраўды набывае катастрафiчныя маштабы. У правiнцыi Агры шпiталiзавана 25 чалавек i ўжо трое памерла. Iран, з якiм мяжуе правiнцыя, ужо закрыў мяжу з гэтай краiнай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атрыманы доказы iснавання ў Еўропе сакрэтных турмаў ЦРУ
|
|