У цэнтральным рэгiёне пад сяўбу будзе назапашана каля 20 тысяч тон «элiты»
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
На Мiншчыне актыўна праводзiцца падрыхтоўка да веснавых палявых работ. У адпаведнасцi з абласной праграмай «Збожжа» сёлета плануецца атрымаць агульны валавы намалот 2—2,5 мiльёна тон. Як паведамiў галоўны аграном камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнскага аблвыканкама Аляксандр Лiпай, яравымi збожжавымi i зернебабовымi культурамi сёлета будзе засеяна 302,7 тысячы гектараў. Усяго ж з улiкам азiмага клiна (297,2 тыс. га) «хлебныя» палеткi складуць больш за 600 тысяч гектараў.
У структуры пасеваў адбылiся пэўныя змяненнi — паводле iнфармацыi Аляксандра Лiпая, на 2,1 працэнта павялiчаны плошчы пад азiмую пшанiцу, на 6 — трыцiкале. А палеткi пад жыта зменшаны амаль на 8 працэнтаў. Як паведамiў дырэктар Мiнскай абласной дзяржаўнай iнспекцыi па насенневодству, каранцiну i ахове раслiн Анатоль Маркаў, усяго ўвосень было выкарыстана 81 тысяча тон насення. Стан пасеваў у гаспадарках цэнтральнага рэгiёна спецыялiстамi ацэньваецца як добры. Умовы надвор’я даволi спрыяльныя для земляробаў. Завяршаецца нарыхтоўка насення пад веснавую сяўбу. Усяго для гэтых патрэб неабходна назапасiць 106 тысяч тон насення. Як адзначыў Анатоль Маркаў, да канца гэтага тыдня ўвесь патрэбны матэрыял будзе поўнасцю даведзены да належных стандартаў. Плануецца да пачатку веснавых палявых работ назапасіць 20 тысяч тон насення вышэйшай рэпрадукцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мiншчыне актыўна праводзiцца падрыхтоўка да веснавых палявых работ. У адпаведнасцi з абласной праграмай «Збожжа» сёлета плануецца атрымаць агульны
|
|