21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праклён амерыканскага долара

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вера ЗУЕВА

Пятнiца, 13-е

— Чаму пятнiца, 13-е лiчыцца жахлiвым днём?

— Таму што ў гэты дзень ведзьмы, бабы-ёжкi, русалкi, фурыi, гарпii, гаргоны, мегеры i iншыя розныя пачвары збiраюцца разам i ладзяць шабаш... Толькi не трэба блытаць пятнiцу, 13-е, i 8 сакавiка.

(замест эпіграфа)

Паводле апытанняў, кожны пяты еўрапеец сёння з забабонным страхам ставiцца да лiчбы 13. Асаблiва калi трынаццаты дзень месяца прыпадае на пятнiцу, як сёння. У псiхiятрыi нават iснуе назва хваробы — страху перад «пятнiцай, 13» — параскевiдэкатрыафобiя. Паводле статыстыкi, на гэтую фобiю ў той цi iншай ступенi пакутуе 21 мiльён амерыканцаў. Сiмптомы могуць вар’iравацца ад нязначнай занепакоенасцi да сапраўднай панiкi, якая прымушае людзей цалкам мяняць свой расклад i ўвогуле не выходзiць на вулiцу.

Найбольш успрымальныя да забабонаў амерыканцы. Магчыма, iх веру ў небяспечнасць лiчбы 13 падмацавала гiсторыя «Апалона-13». У 1970 годзе гэты касмiчны карабель перарваў свой палёт да Месяца з-за выбуху кiслароднага балона. Яго старт прыйшоўся на 13 гадзiн 13 хвiлiн 13 красавiка з пляцоўкi нумар 39 (тройчы 13). Як бы там нi было, сёння каля 80 працэнтаў шматпавярховых дамоў у ЗША не маюць 13-га паверха (пасля 12-га адразу iдзе 14-ы). У бальнiцах i гасцiнiцах адсутнiчае 13-я палата i 13-ы пакой. У многiх аэрапортах няма 13-га выхаду на пасадачную паласу (некаторыя авiякампанii ўвогуле выкрэслiваюць гэты дзень з графiкаў палётаў). Не так даўно амерыканскую грамадскасць скалатнула вестка, што ўся краiна знаходзiцца пад праклёнам. Доказам таму паслужыла банкнота ў адзiн долар, дзе намаляваны арол трымае ў адной лапе 13 стрэл, у другой — лаўровую галiнку з 13 лiсточкамi. Над галавой птушкi ззяюць 13 зорак. Насамрэч, 13 зорак увасабляюць 13 брытанскiх калонiй, якiя аб’ядналiся i паклалi пачатак Злучаным Штатам Амерыкi. Тым не менш кожную пятнiцу 13-га чысла эканомiка ЗША нясе ўрон на агульную суму 800—900 мiльёнаў долараў.

Усе астатнiя народы па ўзроўню веры ў забабоны не дацягваюць да амерыканцаў, аднак у многiх краiнах таксама iмкнуцца пазбягаць «чортавай» лiчбы. У Вялiкабрытанскiх кiнатэатрах, у самалётах Германii, Аўстрыi i Скандынавii няма крэсла з нумарам 13. У Францыi ёсць традыцыя: калi за сталом збiраецца 13 чалавек, ставяць яшчэ адно крэсла i саджаюць на яго манекен, якi абслугоўваюць, як сапраўднага госця.

Самымi знакамiтымi ахвярамi «трынаццацiпятнiчнага» забабону былi Напалеон i Бiсмарк. Яны, як i Iаган Вольфганг Гётэ, такi дзень праводзiлi ў ложку, не вылазячы з-пад коўдры. Прэзiдэнт ЗША Франклiн Дэлано Рузвельт ухiляўся ад любых паездак у трынаццаты дзень месяца, нават калi ён прыпадаў на бяскрыўдны аўторак. Нават вялiкi рацыяналiст Зiгмунд Фрэйд не быў пазбаўлены страху перад «чорнай пятнiцай». Праўда, ён знаходзiў сваiм забабонам навуковае тлумачэнне — «адлюстраванне ўласнага падсвядомага iмкнення да бессмяротнасцi».

Знаўцы Бiблii знаходзяць крынiцы забабонаў вакол лiчбы 13 у расказе пра Тайную Вячэру, дзе за сталом сабралася 13 чалавек. Iншыя тлумачальнiкi Свяшчэннага Пiсання сцвярджаюць, што менавiта ў пятнiцу Ева i Адам пасмакавалi забаронены плод з Дрэва пазнання дабра i зла, i што ў гэты ж дзень тыдня Каiн забiў Авеля.

Прынамсi, ёсць i больш рэалiстычная версiя нараджэння гэтага папулярнага забабона. 13 красавiка 1307 года спынiла сваё iснаванне самая магутная i багатая арганiзацыя ў Еўропе таго часу — Ордэн тамплiераў. Ваенныя манахi будавалi дарогi, вялi войны, фiнансавалi ўзвядзенне гатычных сабораў i... дваранства, у тым лiку i каралеўскiя правячыя дынастыi. (Менавiта тамплiеры лiчацца распачынальнiкамi банкаўскай справы). Зайздрасць да незлiчоных багаццяў Ордэна i чуткi пра звышсакрэтную тайну, якой валодаюць яго рыцары, i якая быццам бы дае ўладу над усiм светам, прывялi да таго, што ў красавiцкую пятнiцу 13-га чысла большасць тамплiераў была арыштаваная, асуджаная за зносiны з д’яблам i спаленая iнквiзiцыяй. З таго часу пятнiца, 13-е набыло ў свядомасцi людзей iнфернальнае адценне.

Новае слова ў папулярызацыi забабона сказаў у мiнулым стагоддзi Альфрэд Хiчкок. Ён нарадзiўся якраз у чорную пятнiцу i палiчыў гэта своеасаблiвай адзнакай, таму i пачаў здымаць мiстычныя фiльмы.

Многiя з беларусаў таксама недаверлiва i асцярожна ставяцца да лiчбы 13 i да чортавай пятнiцы. Тым больш, што з некаторымi ў гэты дзень сапраўды адбываюцца розныя недарэчнасцi. Адзiн знаёмы мiнчанiн, напрыклад, расказаў пра свае «прыгоды». Справа адбывалася 13 чэрвеня 2003 года, у пятнiцу. Хлопец паехаў на сваiм «Peugeot» па справах i, каб не марнаваць час пад светлафорамi, абраў кружны шлях — па кальцавой. Цудоўнае надвор’е, пустая шаша (рана выбраўся наш герой з дому), прыўзняты настрой. I вось, на добрай яшчэ адлегласцi ад машыны на дарогу павольна выходзiць здаравенны сабака («баскервiль конскiх памераў» — вызначыў яго пароду хлопец) i замiрае ў самым цэнтры паласы. Сiгналы баскервiля ўразiлi не больш, чым гудзенне мухi. Вадзiцель тэрмiнова пачаў скiдваць хуткасць i не пераставаў пры гэтым цiснуць на клаксон. Сабаку гэта не турбавала. Калi ж хлопец звярнуў управа, каб аб’ехаць «глушца», той павольна развярнуўся на 180 градусаў i пакрочыў з дарогi назад — направа... Карацей кажучы, не размiнулiся яны на пустой дарозе. «Глушэц» накiраваўся ў сабачы рай, а гора-вадзiцель — на СТА. Па дарозе да станцыi абслугоўвання ў яго пракалолася задняе кола. Праз гадзiну пасля вяртання з СТА — пракалолася другое задняе. Кiнуў хлопец усе свае справы, вярнуўся ў гараж i да надыходу новага дня больш за руль не садзiўся.

Дзеля справядлiвасцi адзначу, што ёсць сярод нас i шмат тых, для каго пятнiца, 13-е — дзень шчаслiвы, i зусiм неабавязкова, што ўсе яны — ведзьмакi i пачвары.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Чаму пятнiца, 13-е лiчыцца жахлiвым днём? — Таму што ў гэты дзень ведзьмы, бабы-ёжкi, русалкi, фурыi, гарпii, гаргоны, мегеры i iншыя розныя пачвар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика