Трэцi Усебеларускi народны сход пройдзе 2-3 сакавiка ў Мiнску
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпiсаў Указ № 21 «Аб склiканнi трэцяга Усебеларускага народнага сходу».
У мэтах рэалiзацыi канстытуцыйнага права грамадзян удзельнiчаць у абмеркаваннi пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця прэзiдэнтам прынята рашэнне аб склiканнi 2-3 сакавiка 2006 года ў Мiнску трэцяга Усебеларускага народнага сходу. На абмеркаванне Сходу выносяцца пытаннi аб вынiках рэалiзацыi Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2001—2005 гады, аб праекце Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады, а таксама iншыя важныя пытаннi дзяржаўнага i грамадскага жыцця. Указам cтвораны Рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню трэцяга Усебеларускага народнага сходу на чале з прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм i кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Генадзем Нявыгласам. Дакументам устаноўлена колькасць удзельнiкаў сходу, якая складае 2 500 чалавек, а таксама вызначаны важнейшыя арганiзацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы i правядзенню Сходу. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпiсаў Указ № 21 «Аб склiканнi трэцяга Усебеларускага народнага сходу» |
|